June 17th, 2020

Алесь Зарэмбюк: Патрэбныя праявы салідарнасці. Нас – большасць | Камунікат.org



Паказаць, што ніхто не забыты. Беларускі Дом у Варшаве зладзіў акцыю салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі.Больш за 30 чалавек наведалі сядзібу арганізацыі, каб напісаць паштоўку зняволеным. Гаворыць старшыня Беларускага Дому ў Варшаве Алесь Зарэмбюк: – Беларускаму грамадству сёння вельмі патрэбныя знакі салідарнасці, таму што толькі падчас праяваў салідарнасці, падчас акцый салідарнасці людзі разумеюць, што яны не адны такія, што нас такіх большасць. І такім чынам беларусы становяцца мацней, і могуць перамагчы гэты рэжым і дамагацца свабодных выбараў. Сярод тых, хто напісаў лісты палітвязням, былі як беларусы Варшавы, гэтак і палякі, расейцы і нават бразіліец.Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя

Болей

...

Cяргей Чыгрын: Слонімская сінагога – унікальны помнік | Камунікат.org



У Гародні на аўкцыёне па продажы нерухомасці была спроба прадаць Слонімскую сінагогу. Аднак пры стартавым кошце каля 50 тысяч даляраў не знайшоўся пакупнік.У чым унікальнасць будынка распавядае слонімскі краязнаўца і журналіст Сяргей Чыгрын: – Слонімская сінагога – адна з найпрыгажэйшых сінагог Беларусі. Яна была пабудаваная ў 1642 годзе, з’яўляецца самым старым помнікам Слоніма. Вельмі такі адметны помнік, таму што з тых сінагог, якія былі да вайны ў Слоніме, засталіся зараз дзве. Адна эксплуатуецца пад спартыўную залу медыцынскага каледжа, звычайная сінагога. А гэта галоўная сінагога.Сяргей Чыгрын заўважае, што габрэі, якія прыязджаюць у Слонім, ведаюць толькі гэты будынак: – Калі зараз прыязджаюць старыя габрэі з іншых краін свету, яны не пазнаюць Слонім. Але калі завядзеш да гэтай сіна...

Болей

...

Як мастакі Заходняй і Усходняй Беларусі ратавалі культуру Радзімы | Камунікат.org



Нацыянальны гістарычны музей у Менску прадставіў альбом «І рай і боль на Песеннай Зямлі». У выданні сабраныя выявы Беларусі – працы мастакоў 1920–1930-х гадоў.Мясціны Заходняй Беларусі, якія ўвайшлі ў альбом, пералічыла ўкладальніца кнігі, навуковая супрацоўніца музею Наталля Мартынава: – Там ёсць Шчорсы – гэта праца Драздовіча. Сяло Воўчына – гэта Ваўкавышчына, зараз ёсць, этнічныя тыпы – гэта Ліда, Пётр Сергіевіч. Пружаны, Нецеч – гэта каля Ліды, драўляныя помнікі. І адна выдатная – Шэрышава ёсць у Пружанскім раёне, там захавалася званіца ўніяцкай царквы. Гэта таксама памежжа. Азёры пад Гародняй, сінагога з Азёр ёсць. Сінагога, здаецца, гарадзенская ёсць. Сінагог у нас шмат. Па рэгіёнах менш. З музея Луцкевіча нам толькі частку перадалі.Назва альбому «І рай і боль на Песеннай Зямлі» ўтво...

Болей

...

У Пінску не павінны адмовіцца ад ідэі аднаўлення касцёла Святога Станіслава | Камунікат.org



У Пінску пачалося грамадскае абмеркаванне плана развіцця гістарычнага цэнтра.Між іншага праектам прадугледжана паляпшэнне інфраструктуры для пешаходнага і роварнага руху, вынас з цэнтра прамысловых прадпрыемстваў і складоў.Краязнаўца Эдвард Злобін прапаноўвае вярнуцца да пытання адраджэння касцёла Святога Станіслава. – Рэкамендацыямі генеральных планаў, якія існавалі да гэтага, прадугледжвалася пытанне аднаўлення касцёла Святога Станіслава ў Пінску, як у кантэксце рэканструкцыі самой плошчы, а таксама непасрэдна аднаўленне гэтага велічнага культавага будынку, які з’яўляецца сімвалам як Пінска, так і Палесся. І пытанне ўздымалася, як у канцы 90-х, так і ў пачатку 2000-ы гадоў, менавіта Міністэрствам культуры, і было падтрымана як грамадскасцю свецкай, так і рэлігійнай.Касцёл Святога Станісл...

Болей

...