June 13th, 2020

Землякі Ігната Дварчаніна адзначаюць яго 125-годдзе | Камунікат.org



125 гадоў Ігната Дварчаніна адзначаюць яго землякі, а таксама сябры кампаніі „Зробім лепш”.На радзіме паэта, настаўніка, у вёсцы Погіры, а таксама ў Дзятлаве, дзе стаіць яго помнік, планаваліся мерапрыемствы па яго ўшанаванні. Пандэмія COVID-19 змяніла планы актывістаў. Кажа старшыня раённай арганізацыі Таварыства беларускай мовы Валеры Петрыкевіч: – Мы планавалі зрабіць літаратурныя чытанні. Павінны былі прыехаць з Акадэміі навук 4-5 чалавек. Планавалі паехаць да хаты, дзе ён нарадзіўся. У гэтай вёсцы дзеіць і па сённяшні дзень народны гурт, які можа праспяваць песні тых часоў. 8-10 маладых жанчын запрашаюць у гэты гурт. Пандэмія нарабіла так, што забаранілі. Калі ўсё ўдасца, то гэты гурт запросім на свята паэзіі ў жніўні месяцы і магчыма яны выступяць.„Мы не можам гэтую пандэмію адмяніць...

Болей

...

Касцёл калегіі езуітаў старога Берасця | Камунікат.org



Каманда праекта ReBrest прадставіла чарговы адноўлены будынак старога Берасця, горада, які канчаткова быў знішчаны падчас будаўніцтва Берасцейскай крэпасці. Дзякуючы лічбавай тэхналогіі стварэння дадатковай рэчаіснасці, цяпер можна ўбачыць будынак Касцёла калегіі езуітаў. Дастаткова толькі спампаваць мабільнае прыкладанне ReBrest і скарыстацца далейшымі інструкцыямі.Падрабязней пра стварэнне 3D мадэляў будынкаў старога горада кажа кіраўнік праекта Віктар Клімус: – Па архітэктурнай частцы ў гэтым плане я рады сустрэчы з Аляксандрам Неварам з Пінска, выдатным архітэктарам, шчыра апантаным у лепшым сэнсе гэтага слова тэмай рэканструкцыі старых будынкаў, старой страчанай беларускай архітэктуры. Ён дапамог зрабіць мадэлі.Будынак згаданага касцёла стаяў на месцы, дзе зараз знаходзіцца сусветнавя...

Болей

...

Максім Качаноўскі: Са школых гадоў я захапіўся разьбой па дрэве | Камунікат.org



Разьбе па дрэве прысвяціў сваё жыццё жыхар Лунінца, што ў Берасцейскай вобласці, Максім Качаноўскі. Ён займаецца вырабамі як для цэркваў, так і для бытавых мэтаў.Часам замовы ідуць на год наперад, — распавёў сам майстар: – Накірунак быў закладзены яшчэ бацькам. Ён у свой час таксама займаўся разьбой па дрэву, сталяркай, але больш для сябе. Мне гэта заўсёды падабалася, і таксама пачаў займацца недзе яшчэ з старэйшых класаў, у 10-11 класе пачаў больш сур’ёзна глядзець на такі занятак. Потым паступіў у Кобрыньскі мастацкі каледж, і там ужо больш дасканала пачаў усё гэтае вывучаць. На жаль, не было курса рэзчыка па дрэве, прыйшлося паступаць на мастака-афарміцеля. Як адзначыў Максім Качаноўскі, зараз амаль што перасталі рыхтаваць рэзчыкаў па дрэве, хоць такія паслугі вельмі запатрабаваныя. Там...

Болей

...

У Віцебску зноў збіраюцца будаваць Сафійскі сабор | Камунікат.org



Мінулая спроба ўзвесці храм у гарадскім парку, знішчыўшы каля 200 дрэваў, не была здзейснена пад уплывам грамадскіх пратэстаў. Афіцыйнай прычынай адмовы гарадскіх уладаў ад прынятага раней рашэння сталася немагчымасць пацвердзіць наяўнасць грашовых сродкаў у заяўніка – Віцебскай епархіі праваслаўнай царквы. Гарвыканкам прапанаваў пад будаўніцтва іншае месца – незабудаваную тэрыторыю на схіле левага берага Дзвіны.Праект выкананы на падставе апісанняў полацкай Сафіі, якой яна была ў 11-м стагоддзі, кажа аўтар, архітэктар Ігар Роцька: – Гэта спроба паказаць стылістыку беларускіх храмаў сярэдзіны 11-га стагоддзя. Калі прааналізаваць планіровачнае рашэнне, то гэта, так скажам, чатыры слупы, ярус на ўзроўні хораў, так званая “княская галерэя”. Цэнтральны купал вялікі, чатыры купалы вакол і два с...

Болей

...