June 8th, 2020

Гарадзенцы сустрэліся з Валерам Цапкалам | Камунікат.org



Амаль дзве сотні гарадзенцаў сабраліся ў цэнтры горада на Савецкай плошчы на сустрэчу з патэнцыйным кандыдатам у прэзідэнты Валерам Цапкалам. Сустрэча адбылася ў фармаце маналогу кандыдата, а затым гарадзенцы задавалі пытанні.Валер Цапкала пракаментаваў збор подпісаў: – У нас нармальна ідзе кампанія, у нас два дні таму было сабрана 64 тысячы подпісаў. Зараз не ведаю, езджу па рэгіёнах, але думаю, што мы выйдзем прыкладна на 130-135 тысяч подпісаў да канца перыяду збору подпісаў.Таксама Валер Цапкала папрасіў гарадзенцаў ставіць подпісы за розных кандыдатаў: – Я ўжо папрасіў гарадзенцаў, каб усё ж такі яны размаўлялі са сваімі калегамі, са знаёмымі. Вы ведаеце кропкі збору подпісаў. Дайце магчымасць максімальнай колькасці кандыдатаў. Я заклікаю не толькі за сябе, я заклікаю за ўсіх кандыдат...

Болей

...

Віктар Бабарыка сустрэўся з гарадзенцамі | Камунікат.org



На сустрэчу з патэнцыйным кандыдатам ў прэзідэнты Віктарам Бабарыкам у Гародні, якая адбылася ў памяшканні рынку “Карона”, прыйшло амаль тры сотні гарадзенцаў. Сустрэча была вельмі добра арганізаваная. Кожны прыйшоўшы, калі быў без маскі на твары, – атрымліваў яе задарма, а сам кандыдат выступаў на адлегласці ад прысутных у мікрафон.Віктар Бабарыка закрануў на сустрэчы вялікую колькасць пытанняў. На яго думку, у сёлетніх выбарах вельмі важная самаарганізацыя: – Зараз вельмі вялікі ўздым грамадзянскай супольнасці. Мы яго бачым рэальна. Вельмі шмат ініцыятыў па самастойным уваходжанні людзей у выбарчыі камісіі, у назіральнікі. І мы гэтую ініцыятыву падтрымліваем. У нас на наступным тыдні пра яе будзе заяўлена афіцыйна. Гэта не наша будзе гісторыя, гэта менавіта самаарганізаваная гісторыя па ...

Болей

...

Сотні людзей на пікетах па зборы подпісаў у Гародні | Камунікат.org



У Гародні, як і ў шэрагу гарадоў Беларусі, сёння праходзяць чарговыя акцыі па зборы подпісаў для вылучэння незалежных кандыдатаў у прэзідэнты.Некалькі соцень чалавек стаяць у чэргах на Савецкай плошчы, каб пакінуць свой подпіс за кандыдатаў. Подпісы ў цэнтры Гародні збіраюць за Святлану Ціханоўскую, Віктара Бабарыку і Ганну Канапацкую. Гарадзенцы кажуць, што яны пакінуць подпіс за любога з кандыдатаў, але толькі не за Лукашэнку: – Можа, нарэшце, памяняем. Спадзеў вялікі маем. Самае галоўнае, спадзяемся, што дзеці будуць жыць у нармальнай краіне. Што прыйшоў час, калі ад нас нешта залежыць. Можа ўдасца памяняць гэтае чучала. Я падпісваюся за ўсіх супраць Лукашэнкі. – Падпішуся за чорта, толькі супраць рэжыму Лукашэнкі. За 26 гадоў ужо прагрыз плешыну! – Хочам падпісацца за Святлану Ціханоўс...

Болей

...

Вольга Гапеева: Без ідэі Еўропы ў Беларусі знікне надзея | Камунікат.org



Перад сёлетнімі выбарамі ў Беларусі так і не з’явіўся відавочны праеўрапейскі кандыдат. Ці засталіся непарушнымі ліберальныя каштоўнасці Еўропы?Меркаваннем з Аўстрыі ў анлайн-кавярні „Абдзіраловіч” падзялілася беларуская паэтка і перакладчыца Вольга Гапеева: – Што ж з нашым Еўразвязам, што ж мы цяпер, дзе ж наша Еўропа, і праект Еўропа, як такі? Мне здаецца, што для нас, для беларусаў, вельмі важна, каб гэтая ідэя заставалася. Калі не застанецца гэтай ідэі, то нам проста не будзе пра што марыць і на што спадзявацца.Апытанні НІСЭПД паказваюць, што беларусы не пакутуюць еўропафобіяй і лічаць, што ўзровень жыцця ў ЕЗ вышэй. Аднак толькі крыху больш за траціну беларусаў называюць сябе еўрапейцамі. Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Болей

...