June 1st, 2020

Больш за 600 нумароў «Новага Часу» даступны анлайн! | Камунікат.org



Пра што пісаў "Новы Час" 18 гадоў таму? Даведацца зусім не цяжка: у інтэрнэт-бібліятэцы Kamunikat.org захоўваюцца больш за 600 нумароў НЧ, нават самыя першыя, з 2002 года. Мы пагарталі віртуальныя падшыўкі нашай газеты. Архіўныя публікацыі вяртаюць нас да значных падзей: і тых, каму давялося стаць іх сведкам, і тых, хто ў свядомым узросце іх не застаў. Напрыклад, у чэрвені 2003 года НЧ распавядаў пра закрыццё Коласаўскага ліцэя ў Мінску. «Пачынаючы з 25 чэрвеня, калі Савет Міністраў выдаў Пастанову аб ліквідацыі Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэя, навучэнцы, бацькі выкладчыкі кожны дзень збіраюцца каля сваёй вучэльні». Фотаздымкі, меркаванні ўдзельнікаў пратэсту, адчай і адначасова спадзяванне на лепшае… Усё гэта можна пабачыць, калі прагартаць гэты нумар.У 2007-м галоўны рэдак...

Болей

...

Новая кніга ад Hrodna.life | Камунікат.org



У Гародні рыхтуецца да выдання ўнікальная кніга „Гарадзенкі” ад рэгіянальнага выдання Hrodna.life. Гэтым разам – гэта кніга пра дзяўчат, якія жылі і жывуць у Гародні.Пра асаблівасці гэтага выдання распавядае яго стваральніца, журналістка Ірына Новік: – Кніга „Гарадзенкі” – гэта вынік нашай працы за апошні год. У яе ўвайшоў шэраг нататак, такіх эсэ пра гістарычных жанчын з Гародні і шэраг эсэ пра жанчын, каторыя жывуць у Гародні зараз. Над гістарычнай часткай працаваў гісторык Андрэй Вашкевіч. Ён напісаў нататкі пра Бону Сфорцу, Зоф’ю Налкоўскую, Вольгу Соламаву, Ларысу Ляшэнка, Вольгу Корбут. Усяго ў яго атрымалася 14-ць гераінь гісторыі Гародні. Сучасную частку напісала я – Ірына Новік.Сучасныя дзяўчаты ў кнізе – гэта тыя гераіні, што жывуць сярод нас, кажа яна: – У мяне 10-ць гераінь – г...

Болей

...