April 6th, 2020

Беласток на ўнікальнай хроніцы 1943 года | Камунікат.org

На YouTube з’явілася хроніка знятая ў Беластоку падчас нямецкай акупацыі ў 1943 годзе.На рэдкіх кадрах можна пабачыць цэнтр горада: гатэль Ritz, палац Браніцкіх, катэдру ды інш. Беларускае Радыё Рацыя Болей...

Віртуальны шпацыр па Гродне: ля вытокаў Гараднічанкі | Камунікат.org

Разам з гісторыкам Андрэем Чарнякевічам мы шукалі вытокі ракі Гараднічанкі. Даведаліся, чаму яна так называецца, а таксам чаму гродзенцы пачалі называць яе “вонючка”.Гараднічанка пачынаецца ля былой вёскі Забалаць. Працякае яна праз гістарычны цэнтр Гродна. У раёне Швейцарскай даліны злучаецца з прытокам Юрысдыка. Упадае ў Нёман паміж Старым замкам і Каложскай царквой.“Сённяшні наш шпацыр пачынаецца недалёка ад вёскі Забалаць, – распавядае Андрэй Чарнякевіч.
– Гэтае месца вельмі дакладна перадае агульнае ўражанне: дзе бярэ пачатак Гараднічанка і яшчэ некалькі рэчак.  Акрамя Гараднічанкі, вакол якой паўстаў наш горад, там пачынаееца Зарачанка і трошкі далей Гажанка, якая ўпадае ў Нёман у межах Гожы. Таму гэтае месца, крыніца адразу некалькіх вытокаў, але ... Болей...

Зміцер Бартосік: Маем час паслухаць аўдыёкнігі | Камунікат.org

Вядомы бард, пісьменнік і журналіст Зміцер Бартосік пачаў удзельнічаць у стварэнні аўдыёкніг.Ён начытаў кнігі: Уладзіміра Арлова „Танцы над горадам”, Вінцэся Мудрова „Забойца анёла” і Адама Глобуса „Сям’я”.
„Гэта праца адмысловая, кожную кнігу, якую начытваеш, перажываеш як уласны лёс”, – кажа Зміцер Бартосік:
– Калі ты начытваеш кнігу і робіш некалькі дубляў, а пасля выбіраеш найбольш удалы кавалак, які табе падабаецца, ты пачынаеш гэтай кнігай жыць ва ўсіх сэнсах. У добрым сэнсе, у кепскім сэнсе, ты ўжо жывеш у гэтай кнізе і яна табе сніцца.„Для цяперашняга часу самаізаляцыі, калі ў людзей раптам з’явілася шмат вольнага часу, аўдыёкніга можа стаць добрым сябрам,” – кажа Зміцер Бартосік. Шматлікія ... Болей...

Менск рыхтуецца выстаяць | Камунікат.org

Рост выпадкаў каронавірусу ў Менску і на тэрыторыі ўсёй Беларусі прыкладна адпавядае тэмпу распаўсюджвання інфекцыі на гэтым этапе эпідэміі ў іншых краінах.Актуальны стан мераў і падзеяў на сёння ў беларускай сталіцы прадставіць наш карэспандэнт Вольга Сямашка: – Ранішнія вуліцы Менску пусцеюць з кожным днём, і не дзіва. Усё больш менчукоў надзявае ахоўныя маскі і застаецца працаваць у хатніх умовах. На вуліцах мінакі абмяркоўваюць пазітыўную статыстыку змагання з каронавірусам у Аўстрыі і Італіі. Міністэрства аховы здароўя прыняло пастанову з пералікам правілаў для тых, каму належыць 14 дзён быць у самаізаляцыі. У першую чаргу гэта тычыцца тых, хто прыедзе ў Беларусь бліжэйшым часам з іншых краін. Ад 4 красавіка сотні студэнтаў медуніверсітэту закрылі ва ўласным інтэрнаце— там... Болей...

Ва ўсіх лясніцтвах Піншчыны з’явіліся фотапасткі | Камунікат.org

„На Піншчыне з нелегальнай высечкай дрэў і браканьерствам змагаюцца з дапамогай фотапастак, якія летась з’явіліся ва ўсіх лясніцтвах раёна”, – паведамляе Пінская лясная гаспадарка.
Дзякуючы фота-відэафіксацыі ад пачатку года ўжо выяўлена звыш 50 парушэнняў.„Фотапасткі дапамагаюць і ў пажара-небяспечны перыяд”, – кажа ляснічы Ігар Пацоўскі:
– Пачаўся вясенні сезон пажаранебяспечны. Калі будзе закрыты ўезд у лес, наведванне лясоў, то фотапастка дае магчымасць і юрыдычна пацвярджае, што чалавек заехаў за закрыты шлагбаўм. Калі чалавек заехаў пад закрыты шлагбаўм у закрыты для наведвання лес, то гэта фактычна пацвярджае правапарушэнне.Па словах ляснічага, фота і відэакамеры ўсталёўваюцца так, каб іх не было бачна. Беларускае Радыё Рацыя Болей...

Відэаблог для дзяцей, які з’явіўся ва ўмовах самаізаляцыі | Камунікат.org

Вырашыўшы не рызыкаваць здароўем падчас пандэміі, і праз гэта не выходзячы з хаты, віцебскі паэт і журналіст Канстанцін Севярынец знайшоў сабе карысны занятак.Разам са сваім сябрам з Маямі яны запачаткавалі відэаблог “Дзед Кастусь і прадзед Саня”. Каб бацькам і было чым заняць дзетак, калі яны не ходзяць у садок, і каб самім з карысцю бавіць вольны час, кажа Канстанцін Севярынец:
– Мы прыдумалі міжкантынентальны праект з рэдактарам часопіса “Флорыда” з Маямі Аляксандрам Росіным. Мы робім “відэаняню”: я чытаю свае дзіцячыя вершыкі, а мой сябар з Маямі падбірае да іх карцінкі, песенькі і манціруе.Першыя відэаролікі – расейскамоўныя, але Канстанцін Севярынец піша для дзяцей і па-беларуску. Таму наперадзе – развіццё і ў гэтым накірунку. Ал... Болей...

Што будзе са „Шталагам 352” у Масюкоўшчыне? | Камунікат.org

У сталічнай Масюкоўшчыне захаваўся адзіны ў Беларусі комплекс будынкаў былога лагера для ваеннапалонных „Шталаг 352”.Пра яго сённяшні стан распавядае актывіст грамадскай ініцыятывы „Зберажом Масюкоўшчыну” Арцём Бабоўнікаў:
– Тое, што мы зараз тут бачым – нейкае ігнараванне. Будынкі знаходзяцца пад пагрозай зносу. Статус іх не вызначаны. Будынак лазарэту ўжо падвяргаўся нападам вандалаў. Тут былі дзіўныя падпалы, кансервацыі ніякай не адбываецца. Мы пісалі ў выканкам, атрымлівалі адказ, што яны збіраюцца гэта захоўваць, але зараз тэрыторыя вельмі занядбаная, актывісты ў нас самі клеяць інфармацыйныя плакаты, каб хоць неяк спыніць пэўны вандалізм.Адзін з сямі ацалелых будынкаў быў знесены мінулай восенню. Актывістам удалося ўратаваць ад вывазу на сметнік ... Болей...

Крымінальную справу Піліпа Шаўрова перадалі ў суд | Камунікат.org

Крымінальную справу Піліпа Шаўрова перадалі ў суд Цэнтральнага раёна горада Менска.Нагадаем, што актывіста „Маладога Фронта” абвінавачваюць па часткам першай і другой артыкула 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства). Частка другая – за тое, што Шаўроў пафарбаваў рукі помніку Аляксандру Пушкіну ў Менску.
Праваабаронцы ПЦ „Вясна” сумняюцца ў тым, што дзеянні Шаўрова былі кваліфікаваны правільна, кажа юрыст Павел Сапелка:
– У дадзенай сітуацыі дзеянні Шаўрова трэба было б разглядаць у сферы грамадзянска-прававых адносін, то бок калі маёмасці была нанесена нейкая шкода, то гэта шкода павінна была быць за яго сродкі пакрытая і на гэтым уласна ўсё. Канешне ж тут няма ніякага хуліганства таму, што хуліганству характэрная такая адзнака, як цынізм, а тут няма н... Болей...

У Берасці змяніўся фармат правядзення пратэстных акцый | Камунікат.org

У Берасці змяніўся фармат правядзення пратэстных акцый супраць будаўніцтва акумулятарнага завода. Актывісты пакінулі традыцыйныя сустрэчы на плошчы, але адмовіліся ад шэсця па горадзе.Кажа наш карэспандэнт Аліса Поль: – Па традыцыі ў нядзелю тут сабралася каля сотні чалавек, усе яны стараліся трымаць дыстанцыю адзін ад аднаго як мінімум 1-1.5 метра. Удзельнікі сустрэч перакананыя, што свінец можа нанесці не менш шкоды, чым каронавірус. Таму, нягледзячы на пагаршэнне эпідэміялагічнай сітуацыі, варта працягваць выходзіць на вуліцы. Новая традыцыя – амаль усе прыходзяць у масках жоўтага колеру. Гэта знак салідарнасці. Таксама актывісты не кармілі галубоў, а проста стаялі ў знак пратэсту. Паводле ўдзельнікаў масавых мерапрыемстваў, сходы працягнуцца да таго моманту, пакуль шкодная ... Болей...

Журналіст Павел Дайлід пра катыньскую катастрофу | Камунікат.org

Набліжаецца вельмі сумная для польскай дзяржавы дата – 10-годдзе гібелі вышэйшага польскага кіраўніцтва, а таксама палітычных, культурных і рэлігійных дзеячаў Польшчы. Яны ляцелі на 70-годдзе Катынскага расстрэлу. У выніку крушэння самалёта загінула 96 чалавек. Першае расследаванне катастрофы было праведзена міждзяржаўным авіяцыйным камітэтам Расеі, які зрабіў вывад, што крушэнне адбылося па віне экіпажа і псіхалагічным ціску на яго.Пазней было праведзена расследаванне польскім бокам, кажа журналіст Павел Дайлід: – У 2018 годзе камісія польскіх адмыслоўцаў заявіла, што самалёт разбурыўся менавіта не ад падзення, а ад выбуху ў крыле самалёта. Гэты выбух адбыўся яшчэ да таго, як самалёт упаў. Паводле Паўла Дайліда, расейскі бок не прыняў такія высновы. Высновы польскага боку падт... Болей...