April 5th, 2020

Зберагчы чысціню роднай мовы | Камунікат.org

У шмат якіх беларускіх падручніках вялікая насычанасць русіфікатарскіх тэрмінаў і чужынскай лексікі.
Тыповых парушэнняў сістэмы нашай мовы ў падручніках для сярэдняй школы вельмі багата, згадваў пра гэта яшчэ прафесар Павал Сцяцко ў сваёй кнізе „Культура мовы”.
Асабліва крыўдна носьбітам беларускай мовы, якія ёю карыстаюцца ў паўсядзённым жыцці. Кажа маці чатырох вучняў з Гародні спадарыня Аксана Астроўская:
– І дзяцей маіх, і мяне абураюць такія факты, калі ў беларускамоўных падручніках сустракаюцца яўна рускія словы. Ёсць аналагі беларускія, якія звычайна выкарыстоўваюцца, але чамусьці ў падручніках выкарыстаны рускія аналагі, проста беларускімі літарамі напісаныя.Таварыства Беларускай мовы павінна сур’ёзна змагацца за чысціню роднай мовы, – мяркуе маці ... Болей...

Хранічна не хапае масак: як дапамагчы дактарам? | Камунікат.org

Дактары і мэдсёстры расказваюць, што ад безвыходнасьці паўторна выкарыстоўваюць аднаразовыя прадметы. Брак масак і спэцыяльнага адзеньня падчас пандэміі ставіць пад пагрозу жыцьцё лекараў.
Радыё Свабода Болей...

Тэатр імя Янкі Купалы анансуе новы анлайн-праект! | Камунікат.org

«Купалаўскі дома» – гэта паказы спектакляў з архіва тэатра, творчых вечароў артыстаў, сустрэч, святочных мерапрыемстваў ды іншых відэазапісаў, якія зможа паглядзець кожны ахвочы.
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы з 27 сакавіка па 2 красавіка правёў «Тыдзень Купалаўскага online». На працягу тыдня гледачы ўбачылі чатыры рэпертуарных спектакля Купалаўскага тэатра дзякуючючы прамой трансляцыі і інтэрнэт-рэсурсам.
Агульная колькасць гледачоў усіх чатырох паказаў за тыдзень склала больш за 40 000 чалавек з Еўропы, Амерыкі, Азіі, Афрыкі. Падтрымку акцыі аказалі Міністэрства замежных спраў Беларусі і пасольства Беларусі за мяжой.З улікам вялікай папулярнасці праекта і станоўчых водгукаў з боку аматараў тэатральнага мастацтва Купалаўскі тэатр працягвае за... Болей...

Электронная бібліятэка БДУ адкрыла свабодны доступ да калекцыі публікацый па гендэрнай тэматыцы | Ка

Электронная бібліятэка Беларускага дзяржаўнага універсітэта адкрыла свабодны доступ да калекцыі публікацый беларускіх даследчыкаў па гендэрнай тэматыцы, паведамляе сайт аб’яднання «Гендэрныя перспектывы».У раздзеле прадстаўлена каля 700 даследаванняў па розных галінах навук: гендэр ў гісторыі, эканоміцы, сацыялогіі, філасофіі, псіхалогіі, педагогіцы і культуралогіі. Гэтая шырокая калекцыя будзе цікавая і карысная як студэнтам, магістрантам, аспірантам, так і выкладчыкам, навуковым і практычным работнікам, а таксама ўсім, хто цікавіцца гендэрнай праблематыкай.Падрыхтоўка дадзенай калекцыі арганізавана з удзелам Інстытута правоў чалавека і гуманітарнага права ім. Рауля Валенберга ў рамках акадэмічнага супрацоўніцтва з Беларускім дзяржаўным універсітэтам і іншымі ўстановамі ... Болей...

Грамадзянскі кантроль у Беларусі: гісторыя, лічбы, факты | Камунікат.org

На працягу васьмі гадоў запар у Беларусі дзейнічае грамадзянскі кантроль за мірнымі сходамі.
Назіральнікі #ControlBY у адмысловых сініх камізэльках з’яўляюцца амаль на кожным незалежным мерапрыемстве, што адбываецца ў сталіцы, а часам і ў рэгіёнах. Падаецца, што і ўдзельнікі акцый, і супрацоўнікі міліцыі ўжо прызвычаіліся да іх наяўнасці і дзейнасці, але часам назіральнікаў таксама затрымліваюць і дастаўляюць у РУУС. Пра тое, як і чаму ўзнік грамадзянскі кантроль, з якімі цяжкасцямі сутыкаюцца назіральнікі і што трэба, каб далучыцца да каманды #ContolBY, у матэрыяле Праваабарончага цэнтра “Вясна”. Грамадзянскі кантроль у Беларусі ўзнік не на пустым месцы, а як рэакцыя шэрагу праваабаронцаў на парушэнне права на свабоду мірных сходаў - ад перашкодаў для збору людзей раза... Болей...

«Дапамажыце нам, каб мы змаглі дапамагчы тым, каму мы патрэбныя!» | Камунікат.org

25 беларускіх лекараў розных спэцыялізацый на ўласную ініцыятыву запісалі трохвілінны відэазварот да беларусаў.
У ім яны распавялі, як паводзіць сябе ва ўмовах пандэміі каранавірусу, каб засьцерагчыся ад захворваньня самім і зьберагчы блізкіх.Спэцыялісты прызнаюцца: іх палохае і насьцярожвае колькасьць фэйкаў, а таксама дурных і абсурдных парадаў, якія штодня пост у сацсетках і перасылаюць адзін аднаму ў мэсэнджэры абывацелі. Менавіта таму яны разам запісалі відэа з кампэтэнтнымі рэкамэндацыямі.Відэазварот запісалі стаматоляг Максім Зайцаў з Салігорску, дэрмавенэроляг Алена Квітун зь Менску, доктарка УЗД Ірына Засенка з Аксакаўшчыны, пэдыятарка Сафія Собаль зь Менску, тэрапэўтка Анастасія Бандарэнка зь Менску, псіхатэрапэўт Сяргей Сакалаў зь Менску, анэстэзіёляг-рэаніматоляг Алеся Бхат з... Болей...

«Дапамажыце нам, каб мы змаглі дапамагчы тым, каму мы патрэбныя!» | Камунікат.org

25 беларускіх лекараў розных спэцыялізацый на ўласную ініцыятыву запісалі трохвілінны відэазварот да беларусаў.
У ім яны распавялі, як паводзіць сябе ва ўмовах пандэміі каранавірусу, каб засьцерагчыся ад захворваньня самім і зьберагчы блізкіх.Спэцыялісты прызнаюцца: іх палохае і насьцярожвае колькасьць фэйкаў, а таксама дурных і абсурдных парадаў, якія штодня пост у сацсетках і перасылаюць адзін аднаму ў мэсэнджэры абывацелі. Менавіта таму яны разам запісалі відэа з кампэтэнтнымі рэкамэндацыямі.Відэазварот запісалі стаматоляг Максім Зайцаў з Салігорску, дэрмавенэроляг Алена Квітун зь Менску, доктарка УЗД Ірына Засенка з Аксакаўшчыны, пэдыятарка Сафія Собаль зь Менску, тэрапэўтка Анастасія Бандарэнка зь Менску, псіхатэрапэўт Сяргей Сакалаў зь Менску, анэстэзіёляг-рэаніматоляг Алеся Бхат з... Болей...

Вольга Емяльянчык: Важна падтрымаць жывую традыцыю | Камунікат.org

Традыцыйная беларуская вёска няўхільна памірае, разам з ёй знікаюць і беларускія фальклорныя традыцыі.
Полацкі фальклорны гурт “Варган” сваёй місіяй лічыць падтрыманне гэтых традыцыяў на Полаччыне.Цэнтрамі, дзе гэтыя традыцыі аднаўляюцца, сёння сталі некаторыя аграсядзібы. Кажа кіраўніца гурта “Варган” Вольгай Емяльянчык:
– Не менш важна паспрабаваць падтрымаць жывую традыцыю. Я апошнім часам шмат пра гэта думаю, таму што сапраўды ў вёсках гэта патроху знікае і знікае незваротна. І мы зараз робім такую спробу, ставім эксперымент – ці можам мы сваімі свежымі сіламі даць імпульс і падтрымаць нейкую лакальную традыцыю.
Полацкі фальклорны гурт „Варган” аб’яднаў людзей, зацікаўленых традыцыйнай культурай беларусаў. Прынцыповая пазіцыя ўд... Болей...

Што паглядзець на анлайн-фестывалі BelarusDocs-2020 | Камунікат.org

Трэці анлайн-фестываль беларускага дакументальнага кіно BelarusDocs, які пройдзе з 7 па 13 красавіка 2020 года, абвесціў сваю праграму.
За фестывальны тыдзень можна будзе ўбачыць сем адметных фільмаў сямі беларускіх аўтараў, не выходзячы з дому. Кожны з фільмаў фестывалю будзе даступны для анлайн-прагляду на працягу 24 гадзін з англійскімі субцітрамі на сайце belarusdocs.com.Прызнанне беларускага дакументальнага кіно ў прафесійным асяроддзі кінематаграфістаў не выклікае сумневаў. Толькі за 2018-2019 гады беларускія фільмы атрымалі ўзнагароды на вядучых фестывалях дакументальнага кіно свету – Амстэрдамскім IDFA, Кракаўскім кінафэстывалі, кінафестывалі Go East у Нямеччыне, Артдокфэсце (Масква), але ўбачыць гэтыя фільмы жыхарам Беларусі амаль немагчыма. Анлайн-фестываль BelarusDocs ро... Болей...

Юры Санько: Будзьце дома, граху не будзе | Камунікат.org

Каталіцкім вернікам сёлета выпала мажлівасць сустрэць Вербную нядзелю на небывалым свядомым роўні.Пра выклікі часу і рэлігійнае жыццё кожнага ў адказ падчас Святой Імшы ў менскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на палявым алтары прэс-сакратар Каталіцкага Касцёлу ў Беларусі Юры Санько:
– Пасха ў 2020 годзе будзе няпростай, не такой, як мы прызвычаіліся яе перажываць. Гэта і будзе сапраўдная праверка нашай веры. Сёння менш за ўсё патрэбныя спрэчкі, хто правы, а хто вінаваты. Сёння мы павінны прыслухацца і паклапаціцца адно пра аднаго з хрысціянскай любоўю. Калі не пойдзеце ў святыню, граху не будзе.Клапоцячыся пра духоўнае развіццё вернікаў і перажываючы за фізіычнае здароўе парафіян, храмы Менску будуць праводзіць анлайн-трансляцыі асноўных падзей у прамым эфіры падчас усяго В... Болей...