April 4th, 2020

Канцэрты беларускіх выканаўцаў на youtube-канале Youbel TV | Камунікат.org

Падчас пандэміі каронавірусу ў Беларусі адмененыя дзясяткі канцэртаў. Аднак беларускія выканаўцы на адмысловым youtube-канале Youbel TV зарганізавалі шэраг канцэртаў і нават распланавалі сетку выступленняў.Удзельнік праекту Уладзіслаў Лепяшынскі паведаміў Рацыі, хто ўжо выступіў і хто заспявае ў бліжэйшыя дні:
– Першым госцем у нас быў гурт B:N:, таксама ў нась быў гурт Leibonik і гурт Naka. У бліжэйшы час, 4 красавіка, плануецца выступ Алега Хаменкі, ён адзначыць свой дзень народзінаў у нашай студыі разам з музыкамі гурта “Палац”. 7 красавіка адбудзецца выступ рэпера Angstа, гэта сайт-праект паэта Віталя Рыжкова. І 11 красавіка – гурт Akute.Шэраг беларускіх музыкаў вымушаныя былі адмяніць свае канцэрты на красавік з-за пандэміі каронавірусу. Праект закліканы дапам... Болей...

Як пройдзе Вербная нядзеля на Гарадзеншчыне? | Камунікат.org

Вернікі Рыма-каталіцкай Царквы ў Беларусі будуць трымацца пэўных правілаў падчас адзначэння Вялікага тыдня.
У гарадзенскай дыяцэзіі біскуп-адміністратар Аляксанр Кашкевіч выдаў адмысловы зварот, у якім рэкамендуе пробашчам выконваць правілы, з улікам пандэміі.Як пройдзе Пальмовая (Вербная) нядзеля ў храмах, кажа ксёндз-пробашч Юры Жэгарын з Наваградку:
– Пальмовая нядзеля будзе праходзіць як звычайна, толькі што не будзе ўрачыстага ўваходу. Таму што ёсць дакумент Гарадзенскага біскупа, які раіць, каб была другая або трэцяя форма цэлебрацыі літургіі. Вядома, што некаторая частка, напэўна, не будзе ўдзельнічаць з-за пэўнай трывогі адносна гэтага вірусу.Пра пэўныя абмежаванні ў цэлебрацыі вернікі змогуць даведацца на сайце гарадзенскай дыяцэзіі. Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя Болей...

У Гародні валанцёры дапамаглі шпіталям | Камунікат.org

Гарадзенскія валанцёры перадалі тром гарадзенскім шпіталям адмысловыя рэспіратары.Пра першы валанцёрскі пачын распавядае адзін з каардынатараў валанцёраў у Гародні Вадзім Саранчукоў:
– Першыя паўтары тысячы рэспіратараў высокага класа абароны мы перадалі гарадзенскім медыкам: інфенкцыёнцы, дзіцячай клініцы, абласной клініцы. Уражанні, канешне, вельмі пазітыўныя. Медыкі былі вельмі задаволеныя.Вадзім Саранчукоў упэўнены, што кожнаму валанцёру знойдзецца свой кавалак працы:
– Праз каналы дапамогі мы збіраем патрэбы ад лякарняў, тое, што трэба менавіта зараз. Адпаведна мы выйшлі на сувязь з тымі лекарамі, якія да нас звярталіся, і проста асабіста дамовіліся на перадачу. Я вельмі спадзяюся, што колькасць валанцёраў будзе павялічвацца, таму што сродкі абароны для медыкаў толькі пе... Болей...

У Гародні валанцёры дапамаглі шпіталям | Камунікат.org

Гарадзенскія валанцёры перадалі тром гарадзенскім шпіталям адмысловыя рэспіратары.Пра першы валанцёрскі пачын распавядае адзін з каардынатараў валанцёраў у Гародні Вадзім Саранчукоў:
– Першыя паўтары тысячы рэспіратараў высокага класа абароны мы перадалі гарадзенскім медыкам: інфенкцыёнцы, дзіцячай клініцы, абласной клініцы. Уражанні, канешне, вельмі пазітыўныя. Медыкі былі вельмі задаволеныя.Вадзім Саранчукоў упэўнены, што кожнаму валанцёру знойдзецца свой кавалак працы:
– Праз каналы дапамогі мы збіраем патрэбы ад лякарняў, тое, што трэба менавіта зараз. Адпаведна мы выйшлі на сувязь з тымі лекарамі, якія да нас звярталіся, і проста асабіста дамовіліся на перадачу. Я вельмі спадзяюся, што колькасць валанцёраў будзе павялічвацца, таму што сродкі абароны для медыкаў толькі пе... Болей...

Таццяна Севярынец: Самаізаляцыя – гэта грамадзянскі абавязак | Камунікат.org

Сям’я віцебскай грамадскай актывісткі прыняла рашэнне не пакідаць кватэру без пільнай неабходнасці. Яе муж Кастусь Севярынец мае некалькі хранічных захворванняў, і заразіцца каронавірусам для яго вельмі небяспечна.Клопат прынесці з крамы самае неабходнае ўзяла на сябе малодшая дачка Дар’я, кажа бацька: – Проста да слёз тое, як клапоцяцца нашы дзеткі. Дашка даглядае, скажам так, нас, носіць прадукты. А тыя дзеткі, што далей, дасылаюць грошы, каб яна нешта купляла тату з мамай. Трэба проста любіць адзін аднаго. І гэта самае галоўнае, ці ў самаізаляцыі, ці не ў самаізаляцыі.Паводле Таццяны Севярынец, яна магла б схадзіць у краму і сама. Але, дзякуючы клопату дзяцей, сітуацыя гэтага не вымагае. Горш тым людзям, у каго няма побач блізкіх сваякоў. Ім даводзіцца ці прасіць кагос... Болей...

Павел Сапелка: Падчас пандэміі правы чалавека ніхто не адмяняў | Камунікат.org

У сувязі з каронавірусам у Беларусі сітуацыя з правамі чалавека можа яшчэ больш пагоршыцца. Калі трагічныя абставіны пытанне з правамі чалавека адцягнуць на другі план.Тым не менш людзі павінны ведаць, што і падчас пандэміі COVID-19 правы чалавека ніхто не адмяняў. Гэта найперш у атрыманні поўнай і праўдзівай інфармацыі адносна сітуацыі з каронавірусам, кажа сябра праваабарончага цэнтра „Вясна” Павел Сапелка:
– Калі Міністэрства аховы здароўя не поўнасцю інфармуюць насельніцтва Беларусі пра стан з пандэміяй, з эпідэміяй і яшчэ там чымсьці, то гэта парушэнне правоў на атрыманне своечасовай поўнай інфармацыі.Паводле Паўла Сапелкі, другая вельмі важная праблема: не дапусціць заражэння людзей каронавірусам у бальніцы:
– Каранцін павінен праводзіцца ў такіх умовах, каб... Болей...

Андрэй Стрыжак: Дзяржава ўсё яшчэ не забяспечыла лекараў сродкамі абароны | Камунікат.org

Грамадзянская супольнасць збірае грошы на закупку сродкаў індывідуальнай абароны для медыцынскага персаналу.
Сярод іх – ініцыятыва “Рэспіратары для абароны медыкаў”, якую ўтварылі актывістка Юлія Дарашкевіч і старшыня Гомельскай філіі праваабарончага цэнтра „Вясна” Андрэй Стрыжак. Але праваабаронца падкрэслівае, што такія задачы перш-наперш павінна выконваць дзяржава:
– Дзяржава, калі бярэ з нас падаткі, яна бярэ на сябе абвязак забяспечваць нас пэўным узроўнем медычнай дапамогі. У сацыяльна-эканамічных правах прапісана гэта больш дакладна, якім чынам гэта ўсё павінна быць рэалізавана. Але пакуль што вось мы зараз працуем ужо чацвёрты дзень у такім вельмі моцным аўрале. Я бачу, пакуль што сітуацыя значна не мяняецца ў справе забеспячэння гэтымі матэры... Болей...

Менск набліжаецца да піку захворванняў | Камунікат.org

Менск набліжаецца да піку захворванняў, але працягвае самаарганізоўвацца.Актуальны стан мераў і падзеяў на сёння ў беларускай сталіцы прадставіць наша карэспандэнтка Вольга Сямашка:
– У Менску назіраецца станоўчая дынаміка выпадкаў заражэнняў. Адкрыты лік смерцяў пацыентаў у сталым узросце. Урачы працягваюць працу, і яшчэ раз нагадваюць пра важнасць самаізаляцыі для менчукоў.Дзясяткі вялікіх і маленькіх бізнесменаў раптам здолелі дамовіцца і зрабіць нешта добрае для медыкаў. Менскі рэстаран зачыніўся для наведвальнікаў, каб карміць лекараў, якія змагаюцца з каронавірусам. Частку прадуктаў бясплатна пастаўляе буйны гіпермаркет.
У Менску на АЗС «А-100» сталі бясплатна карміць работнікаў хуткай дапамогі. Працягваецца грамадскі збор сродкаў па пяці накірунках дапамогі медык... Болей...

Алесь Астроўскі: Каронавірус – гэта пандэмія страху | Камунікат.org

Нягледзячы на тое, што ў выніку каронавіруснай пандэміі шмат краінаў самаізалявалася, гэта можа аздаравіць свет, даць нацыянальным дзяржавам здаровы імпульс на развіццё ў будучыні.
Прынамсі, шмат якім дзяржавам гэта дапаможа задумацца пра надзейнасць межаў.Наддзяржаўныя ўтварэнні ў Еўропе, у свеце, у сувязі з гэтым, паказваюць няздольнасць эфектыўнага кіравання, кажа „Госць Рацыі” прафесар Алесь Астроўскі:
– Ужо можна спрагназаваць, што будзе значнае пагаршэнне матэрыяльнага становішча людзей, большасць людзей збяднеюць. Так неабходна тым, хто зараз кіруе светам, эканомікай, уласнікам грошай, але гэта будзе спісана на каронавірусную інфекцыю. Я лічу, што каронавірусная інфекцыя мела і пазітыўны эфект – людская цывілізацыя гэта вялікая шматроўневая сістэма, не мож... Болей...

Лідская пракуратура: Расследаванне па факце забруджвання ракі Дзітва адноўленае | Камунікат.org

Гарадзенскім абласным упраўленнем Следчага камітэта адмененае рашэнне Лідскага раённага аддзела аб прыпыненні расследавання крымінальнай справы па факце забруджвання ракі Дзітва.Такі адказ атрымаў грамадскі актывіст з Бярозаўкі Вітольд Ашурак пасля сваёй заявы ў Лідскі раённы аддзел пракуратуры аб правядзенні праверкі паўнаты праведзенага расследавання гэтай крымінальнай справы.
Такім чынам, следства аб экалагічнай катастрофе на рэках Дзітва і Нёман, якое было прыпыненае следчым камітэтам напрыканцы мінулага года, адноўленае ізноў. Тлумачыць актывіст:
– Я грамадзянін Рэспублікі Беларусь, я жыву на Лідчыне, у Лідскім раёне, і справы экалогіі нашага краю мяне закранаюць непасрэдна, як усіх нашых людзей. Следства распачатае, і будзем спадзявацца, што ўсё ж такі вінаватыя будуць знойдз... Болей...

Сяргею Сацуку могуць неўзабаве выставіць абвінавачванне | Камунікат.org

Затрыманаму 25 сакавіка галоўнаму рэдактару інтэрнэт выдання „Ежедневник” Сяргею Сацуку ў бліжэйшы час павінна быць выстаўлена абвінавачванне.
Ён падазраецца ў дачы хабару быццам за заказную публікацыю па справе медыкаў. Сюжэт аб гэтым быў паказаны яшчэ ў жніўні 2019 году. Але крымінальную справу завялі толькі зараз, адразу пасля публікацыі Сацука пра скажэнне ўладамі сапраўдных дадзеных па каронавірусе ў Беларусі.Па словах намесніка старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыса Гарэцкага, усе праваабарончыя арганізацыі краіны з нагоды пераследу Сяргея Сацука выступілі з сумеснай заявай і заклікам вызваліць яго з пад варты:
– Ягоны арышт, ягонае затрыманне не адпаведныя, нават калі ён падазраецца ў нейкіх злачынствах. Браць пад варту чалавека, які знаходзіўся ў Белар... Болей...