April 3rd, 2020

Медыкі павінны быць адкрытымі перад грамадствам | Камунікат.org

Медыкі павінны быць адкрытымі перад грамадствам. І самастойнымі ў прыняцці рашэнняў.
Сітуацыя ставіць нас усіх перад выбарам: жыццё ці смерць. Пандэмія COVID-19 маланкава распаўсюджваецца па Беларусі: Віцебск, Светлагорск, Баранавічы, Жодзіна, Шчучын, Берасце, Пінскі раён, Мазыр.А лекары працягваюць па загадзе зверху хаваць дыягназы, – кажа блогер Аляксандр Кабанаў, які са сваім напарнікам Сяргеем Пятрухіным шчыльна займаюцца гэтым пытаннем:
– Яны будуць выконваць рэкамендацыі толькі Лукашэнкі. І замест таго, каб сказаць чыноўнікам: так, дарагі ты наш, не лезь, не перашкаджай працаваць, ты не медык, мы – медыкі, мы павінны гэта рашаць. Міністр аховы здароўя – ён медык, у яго ёсць сувязі з калегамі ў Еўразвязе, у Кітаі, ЗША, і ён павінен там пытацца і раіцца з імі.... Болей...

Андрэй Стрыжак: Дзяржава ўсё яшчэ не забяспечыла лекараў сродкамі абароны | Камунікат.org

Грамадзянская супольнасць збірае грошы на закупку сродкаў індывідуальнай абароны для медыцынскага персаналу.
Сярод іх – ініцыятыва “Рэспіратары для абароны медыкаў”, якую ўтварылі актывістка Юлія Дарашкевіч і старшыня Гомельскай філіі праваабарончага цэнтра „Вясна” Андрэй Стрыжак. Але праваабаронца падкрэслівае, што такія задачы перш-наперш павінна выконваць дзяржава:
– Дзяржава, калі бярэ з нас падаткі, яна бярэ на сябе абвязак забяспечваць нас пэўным узроўнем медычнай дапамогі. У сацыяльна-эканамічных правах прапісана гэта больш дакладна, якім чынам гэта ўсё павінна быць рэалізавана. Але пакуль што вось мы зараз працуем ужо чацвёрты дзень у такім вельмі моцным аўрале. Я бачу, пакуль што сітуацыя значна не мяняецца ў справе забеспячэння гэтымі матэры... Болей...