April 2nd, 2020

Амелянецкай беларускай школе быць | Камунікат.org

Такая выснова вынікае з паведамлення за подпісам старшыні Камянецкага райвыканкама Валянціна Зайчука.Яшчэ некалькі месяцаў таму ўздымалася пытанне аб закрыцці дадзенай школы, якая з’яўляецца апошняй сярэдняй беларускамоўнай у раёне. Жыхары вёскі ў адказ на пагрозу закрыцця сабралі подпісы пад зваротам да ўладаў у абарону школы.
Улады на чале з Валянцінам Зайчуком вымушаныя былі сустрэцца з амелянчукамі, але пэўных адказаў тады не агучылі:
– Ні пра якое закрыццё размовы яшчэ не вядзецца, пакуль вывучаецца пытанне, таму што не так проста сёння закрыць школу. Для таго, каб прыняць узважанае пытанне, як нам быць далей, ёсць некалькі варыянтаў: і пакінуць школу, і зрабіць яе базавай.Неўзабаве Амелянец наведаў памочнік прэзідэнта па Берасцейскай вобласці Анатоль Маркевіч, і вось 31... Болей...

«Простыя словы» пра Міхала Анемпадыстава | Камунікат.org

Міхал Анемпадыстаў – чалавек, які задаў сучаснай Беларусі свой стыль «Простых словаў» і такіх жа рэчаў.Пра паспяховае завяршэнне беларуска-польскага праекта па выданні кнігі «Простыя словы» пра Міхала Анемпадыстава, распавяла каардынатарка збору сродкаў Аляксандра Дварэцкая:
– Кніга на польскай, беларускай, рускай мовах, на якіх размаўляюць аўтары. Пераклад на польскую Іяланта Кільян, Святлана Курс, Цэзарый Галіньскі, Агнешка Смулчынска, Мікалай Ваўранюк, Аліна Ваўранюк. Асноўная каманда, якая гэта ўсё прыдумала і якая гэта робіць, гэта блізкая сяброўка Міхала Анемпадыстава, куратарка польска-беларускіх праектаў Іяланта Кільян.Прэзентацыя кнігі «Простыя словы» пра Міхала Анемпадыстава, яго жыццё і творчасць, плануецца ўвосень 2020 года, падч... Болей...

Завершана праца над чарговым выданнем кнігі “Імёны Свабоды” | Камунікат.org

Пісьменнік Уладзімір Арлоў завершыў працу над чарговым выданнем кнігі “Імёны Свабоды” для кніжнай серыі “Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагоддзе”, якую выдае „Радыё Свабода”.Гэта будзе чацвёртае выданне кнігі. Пра яго адрозненне ад ранейшых расказвае сам аўтар – Уладзімір Арлоў:
– На жаль, сярод маіх герояў ёсць зусім маладыя. У папярэднім – трэцім выданні з’явіўся тэкст пра Міхася Жызнеўскага, які загінуў на кіеўскім Майдане. А ў чацвёртым выданні будзе аповед пра Алеся Чаркашына – берасцейца, які загінуў на ўкраінска-расейскай вайне, і пасмяротна ўзнагароджаны ўказам прэзідэнта Парашэнкі Ордэнам “Герой Украіны”.Кніга “Імёны Свабоды” аб’яднала біяграфічныя эсэ з розных гістарычных перыядаў: ад часоў... Болей...

Безвыніковае змаганне за возера ў Гародні | Камунікат.org

У Гародні засыпаюць возера на вуліцы Рэпіна, за добраўпарадкаванне якога змагаліся актывісты і мясцовыя жыхары.Кажа грамадскі актывіст Ігар Банцар:
– Гісторыя барацьбы за захаванне возера каля чацвёртай гімназіі бярэ свой пачатак 5-6 год таму, калі мясцовыя жыхары сталі звяртаць увагу на тое, што возера гадамі не запаўняецца вадой. Я як грамадскі і палітычны актывіст, які выступаў і будзе выступаць за паляпшэнне якасці жыцця нашых грамадзянаў, якія пражываюць на вуліцы Рэпіна і Соламавай, праблему падымаў яшчэ ў 2010 годзе. Тады я быў кандыдатам у дэпутаты на мясцовых выбарах у гарадскі савет дэпутатаў. З той пары сітуацыя толькі пагаршаецца.На думку Ігара Банцара, было б добра, каб на будоўлі, якая зараз вядзецца, з’явілася поўная інфармацыя пра тое, хто займаецца гэтым аб&rs... Болей...

Васіль Завадскі: Прынятых мер недастаткова, каб абараніць зняволеных | Камунікат.org

Самая вострая тэма зараз, як у Беларусі, так і ва ўсім свеце, – распаўсюд пандэміі каронавіруса. Сітуацыю ў Беларусі, і ў прыватнасці ў беларускіх месцах зняволення, абмяркуем з сённяшнім „Госцем Рацыі”, кіраўніком праваабарончай арганізацыі „Тайм Акт” Васілём Завадскім.РР: Вы на мінулым тыдні звярнуліся ў Дэпартамент выканання пакаранняў з прапановай увесці каранцін і іншыя захады ва ўстановах пенітэнцыярнай сістэмы. І літаральна праз суткі каранцін быў уведзены. Наўрад ці гэта звязана з вашым зваротам, але тым не менш, як вы гэтыя крокі ацэньваеце?
Васіль Завадскі: Калі я пісаў гэты зварот і размяшчаў яго ў сеціве і некаторых СМІ, я ўжо ведаў, што прынятае рашэнне пра каранцінныя мерапрыемствы – пра забарону спатканняў і пра замеры тэмпературы ў супра... Болей...

Як працуе бескантактная дастаўка ежы | Камунікат.org

Як выглядае праца кур\'ераў службы дастаўкі ежы, якія зьмены адбываюцца ў сэктары грамадзкага харчаваньня і якія ўстановы нясуць найвялікшыя страты ў сувязі з пандэміяй каранавірусу.
Радыё Свабода Болей...

Сябры Руху „За Свабоду” раздавалі маскі і інструкцыі па процідзеянню каронавірусу | Камунікат.org

Актывісты Руху „За Свабоду” раздалі ў Менску сотні бяспатлых масак, флаконаў з дэзінфекцыяй і інструкцый па процідзеянню каронавірусу.Як падкрэсліў кіраўнік руху Юрась Губарэвіч, галоўная мэта гэтай акцыі — праінфармаваць людзей, што небяспека рэальна існуе.
– Беларусь хіба адзіная краіна ў свеце, кіраўніцтва якой ставіцца, скажам так мякка, бязладна да таго, што адбываецца, і таму адпаведная рэакцыя людзей. Вельмі шмат хто вымушаны карыстацца грамадскім транспартам, бо краіна не выведзена на каранцін, працягваецца праца, неабходна ездзіць у офіс, людзі сталага веку таксама ездзяць па сваіх справах, у крамы.„Аб небяспецы захварэць мы і папярэджваем людзей,” — падкрэсліў Юрась Губарэвіч.Бясплатная раздача выклікала цікаваць мінакоў. Людзі падыходзі... Болей...

Таццяна Севярынец: Грамада павінна мабілізавацца. Хаця б шыць маскі | Камунікат.org

Віцебская актывістка Таццяна Севярынец разам з мужам “сышла ў самаізаляцыю”. Яна практычна не выходзіць з кватэры, і таму з’явілася шмат вольнага часу.Спадарыня Таццяна вырашыла шыць маскі, якіх часцяком няма ў аптэках, і робіць гэта ўручную.
– Набыла тканіну і здабыла выкрайку ў інтэрнэце. Працэс не такі хуткі, бо ў мяне няма машынкі. І я выклала гэта ў інтэрнэце. Але не таму, што я такая добрая! Глядзіце, дзяржава паводзіць сябе ганебна ў такіх акалічнасцях. Людзі, дык давайце вы самі! Вазьміце, зрабіце, забяспечце сябе і сваіх блізкіх, раздайце каму-небудзь.Таццяна Севярынец перадала маскі ў сваю паліклініку, працягвае шыць для родных. На яе думку, ёсць пэўны мінімум, які сама грамада павінна зрабіць для самазахавання. Такія захады робяцца зараз і ў большых машт... Болей...