April 1st, 2020

Рэпартаж зь Віцебску. Ці сапраўды ў горадзе надзвычайная сытуацыя ў сувязі з каранавірусам | Камунік

Віцебск закрыты, навокал выставілі блёк-пасты, а шпіталі перапоўненыя хворымі на COVID-19.
Такія навіны прыходзілі апошнімі днямі зь Віцебску. Свабода зьезьдзіла ў горад, каб на ўласныя вочы пабачыць, што там адбываецца.
Радыё Свабода Болей...

Гародня: каранціну няма і лекі сканчваюцца ў аптэках | Камунікат.org

Гарадзенская сітуацыя з каронавірусам: каранцін у горадзе, як і па ўсёй Беларусі не ўведзены, аднак з-за закрыцця межаў церпяць усе – і бізнес, і аптэкі гораду, і іншыя ўстановы.Пра тое, што адбываецца ў Гародні, распавядае наш карэспандэнт:
– Памежная Гародня не знаходзіцца ў каранціне. Крамы, спартовыя пляцоўкі, банкі, аптэкі, пошты працуюць, аднак на кожнай пошце, ці ў кожным банку ўсталяваная шыльда, што трэба мець адлегласць ад абслугоўваючага персаналу паўтара-два метры. Не ўсе людзі, канешне, прытрымліваюцца гэтай адлегласці. Ва ўсіх установах з’явіліся дэзінфікуючыя сродкі. Колькасць людзей у адмысловых гігіенічных масках павялічваецца кожны дзень. Цяпер хіба кожны трэці, кожны чацёрты чалавек ходзіць у масцы. Некаторыя гарадзенскія майстры пачалі вырабляць свае ... Болей...