March 31st, 2020

Вывучэнне беларускай мовы онлайн | Камунікат.org

Праз онлайн-платформу uroki.movananova.by заклікаюць вучыць родную мову ў Берасці. Традыцыйныя адукацыйныя сустрэчы, якія адбываліся па аўторкам, адменены да красавіка.Вядоўца Вольга Малафеечава адзначыла, што вучыцца ніколі не позна:
– Я ўпэўнена, што ўсе беларусы ведаюць мову, прынамсі вучылі ў школе і яна недзе ў іх там глыбока ў сэрцы жыве. Як раз у такім месцы, як курсы „Мова Нанова”, можна знайсці сяброў з якімі не сорамна, не складана пачаць размаўляць па-беларуску, рабіцца больш адкрытым беларускамоўнаму свету і потым ужо пераносіць у сваё штодзённае жыццё.Афішы бліжэйшых мерапрыемстваў з’явяцца ў адмысловых суполках у сацыяльных сетках. А пакуль можна заняцца вывучэннем граматыкі ды чытаннем беларускамоўнай літаратуры. Беларускае Радыё Рацыя, Берасце Болей...

Анатоль Сахаруша: Беларуская вёска практычна памерла | Камунікат.org

Для беларусаў страшны не толькі каронавірус, але і беларускі чыноўнік.
Сумная карціна ў краіны – выміраючыя вёскі. А выміраюць яны моўчкі па віне бяздарнага і безініцыятыўнага чынавенства. Любы чыноўнік ці кіраўнік дбае найперш пра свой кішэнь. Не выратавалі вёску і аграгарадкі.Калі за добрае лічыць, што адбілі ў людзей ахвоту працаваць на зямлі, то гэта іх 100-адсоткавы поспех, – кажа жыхар аграгарадка Кабакі Анатоль Сахаруша:
– Калі параўнаць, што было ў вёсцы, колькі было моладзі, колькі было людзей, і сёння, то яна не толькі змянілася, а вёска ўжо практычна перастала існаваць. У тым сэнсе, што засталіся толькі старыя людзі, а з моладзі зараз не застаецца ніхто. Гэта толькі тыя, хто скончыў школу, вывучыўся на трактарыста, і больш ім нічога не свяціла, і якія любілі... Болей...

Зміцер Кучук: Трэба клапаціцца самім і не спадзявацца на дзяржаву | Камунікат.org

Паводле кіраўніка партыі „Зялёныя” Змітра Кучука, улады Беларусі безадказна падышлі да пытання распаўсюду сусветнай пандэміі каронавірусу CAVID19 у краіне.
– Безумоўна, трэба ўводзіць каранцін, хаця бы на 3-4 тыдні. І глядзець, як далей развіваюцца падзеі. Таму што, калі не будзе каранціна, то наступствы могуць быць яшчэ больш горшыя, чым яны ёсць сёння, калі не прымаць ніякіх мер. Таму, мне здаецца, трэба людзям, калі ёсць такая магчымасць, сыходзіць самім на каранцін.Гэты самастойны карантын не вельмі складаны. Трэба выконваць элементарыя гігіенічныя патрабаванні, абмежаваць, наколькі магчыма, выхады ў горад, – клапаціцца аб саміх сябе і не асабліва спадзявацца на дзяржаву. Таму што заявы кіраўніка дзяржавы аб гэтай пандэміі дэманструюць безадказную пазіцыю.
І я... Болей...

Уладзімір Мацкевіч: Апазіцыя ідзе насуперак жаданню народа, які хоча байкоту | Камунікат.org

Ідэя ўнутраных выбараў апазіцыі ўшчэнт правалілася. Але адсутнасць у прэсе штодзённых публікацый на тэму байкоту зусім не кажа аб непапулярнасці гэтай ідэі.Уключаюцца іншыя чыннікі, упэўнены палітолаг, прыхільнік байкоту прэзідэнцкіх выбараў Уладзімір Мацкевіч.
– Логіка, разважанні, тэарэтычныя нейкія канструкцыі, прапановы. Гэта немагчыма прасоўваць праз сродкі масавай інфармацыі пастаянна. Гэта можна напісаць адзін раз. І тыя, хто сёння з’яўляюцца найбольш паслядоўнымі прыхільнікамі байкоту – я, Павел Усаў, Андрэй Ягораў, Міхась Янчук, некаторыя іншыя, – мы не можам пісаць кожны день пра гэта.Колькасць прыхільнікаў байкоту працягвае расці, цяпер гэта больш за 50% беларускага грамадства, – перакананы Уладзімір Мацкевіч.
– Ён дасягнуў у грамадстве коль... Болей...

Віталь Рымашэўскі: Лічу, што гэта правакацыя | Камунікат.org

Беларускія палітыкі і грамадскія дзеячы з дэмакратычнай кааліцыі патрабуюць ад уладаў вызваліць журналіста, рэдактара інтэрнэт выдання «Ежедневник» Сяргея Сацука.
Супраць Сацука была заведзеная крымінальная справа за атрыманне хабару нібыта за заказную публікацыю аб карупцыі ў Міністэрстве аховы здароў’я.Па словах сустаршыні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталя Рымашэўскага, затрыманне Сяргея Сацука – гэта абсалютна недапушчальная і абуральная зʼява. Фактычна паўтарылася сітуацыя з так званай справай „Белта”, калі 15 журналістаў з некалькіх СМІ, у асноўным незалежных, кінулі за краты:
– Я лічу, што гэта правакацыя, я заклікаю ўлады неадкладна адпусціць Сяргея. Як мінімум пад падпіску аб нявыездзе яго можна было б адпусціць. Ніякіх падстаў х... Болей...

Інфармацыю пра рэпрэсаваных не змогуць атрымаць нават сваякі? | Камунікат.org

Нашчадкі рэпрэсаваных супраць абмежавання выдачы звестак пра продкаў.У Першамайскім судзе Менску вынесена рашэнне па пазове Ігара Станкевіча да Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь. Рашэнне суда ніяк не задавальняе, прызнаецца Ігар Станкевіч:
– Суд палічыў, што рэгістрацыйныя карткі, на падставе якіх была створана сама база дадзеных, не з’яўляецца архіўнымі дакументамі, а сама база дадзеных не належыць да нацыянальнага архіву. Сыходзячы з гэтага Нацыянальны архіў не мае права выдаваць з гэтай базы ніякіх даведак і ніякіх матэрыялаў.
Ігар Станкевіч збіраецца абскардзіць рашэнне Першамайскага суда ў больш высокай інстанцыі. Яшчэ ў 2014 ён свабодна атрымаў у Нацархіве звесткі на прадзеда і прабабку, а ўжо праз тры гады ў тых дадзеных сталі адмаўляць і яму і іншым нашчадкам р... Болей...

Цімафей Атрошчанкаў: Навучыць беларусаў свабодзе можа мора | Камунікат.org

Было калісьці ў Беларусі Герадотава мора ды паступова высахла. А вось гістарычная памяць марскіх вандровак у беларусаў засталася.Пра мора ў жыцці беларуса і прагу да вандровак пад беларускім сцягам пагаворым разам з „Госцем Рацыі”, кіраўніком менскага клубу „Дарога да мора” Цімафеем Атрошчанкавым.
РР: Як беларусы на працягу ўсёй гісторыі былі звязаныя з морам?
– Пінская флатылія, Нёманская флатылія, якія ўдзельнічалі ў штурме Берліну. Традыцыі глыбокія насамрэч. Шмат беларусаў зараз навучаюцца ў польскіх марскіх вучэльнях, а потым ідуць працаваць на вялікія караблі маракамі. Сказаць, што Беларусь не мае дачынення – гэта няправільна. У нас няма выхаду да мора, калісьці мы згубілі такую магчымасць у 1990-х гадах. Літоўскі бок прапаноўваў стварыць транзі... Болей...