March 30th, 2020

Гарадзенцы распавялі пра ўплыў каронавіруса на жыццё | Камунікат.org

Гарадзенцы амаль не заўважаюць ніякага ўплыву каронавіруса, аднак закрыццё межаў і адсутнасць турыстаў вельмі адмоўна ўплываюць на сітуацыю ў горадзе.
Пра тое, што змянілася ў горадзе, жыхары Гародні адказалі падчас апытання:
– Сітуацыя з каронавірусам моцна на мяне паўплывала, у першую чаргу з-за зачыненых межаў, таму што адмянілася маса паездак, падарожжаў. І адмяніліся канцэрты як у межах Еўропы, так нават і на тэрыторыі Беларусі. Хоць нас гэтая праблема спасцігла ў апошнюю чаргу. Але нават у маленькіх гарадах ужо адмаўляюцца збірацца на масавыя мерапрыемствы.
– Асабліва не паўплывала, не тое, што паніка адбываецца, але прысутнічаюць нейкія засцярогі, нейкае засмучэнне з гэтай нагоды, што робіцца ў свеце, жыццём каранціна ўсё ж такі ў нас у Беларусі, таму што меры перасц... Болей...

Віцебскую блогерку Вольгу Жураўскую аштрафавалі і затрымалі | Камунікат.org

У віцебскім судзе Кастрычніцкага раёна стваральніцу відэаблога „Снимать разрешено” прызналі вінаватай за хуліганства – за тое, што яна здымала, як бяруць тэсты на каронавірус у віцебскім супрацьсухотным дыспансеры, а пазней выклала відэаролік у інтэрнэт.Паводле артыкула 17.1 КоАП суддзя Уладзімір Царыкаў аштрафаваў яе на 30 базавых велічынь (810 рублёў). Заяву ў міліцыю на Вольгу Жураўскую напісаў лекар, які праводзіў прыём.
Блогерка тлумачыла ў судзе, што прывяла на аналіз свайго сына, які кепска сябе адчуваў, а ў нядаўнім мінулым кантактаваў з хворым. І здымала яна найперш свайго сына, але – з інфармацыйнымі мэтамі, тлумачыць Алена Янушкоўская, таксама віцебская блогерка, якая была на судовым працэсе:
– Па паказаннях вяла туды хлопца свайго, і паколькі ў н... Болей...

З’явіўся кліп на верш «Я і ты» Ірыны Хадарэнка | Камунікат.org

Нягледзячы на пандэмію беларусы Нью-Ёрку не спыняюць працу над творчымі праектамі. Відэа было адмыслова запісана да Дня Волі.     «Я і ты»    Я плёскалася ў моры дэкадансу    І слотай высьцілала берагі.    А ты сьпяваў пад вокнамі рамансы    І таньчыў па-над прорвай ад тугі.    Агонь з вадою маюць падабенства.    З прасторай назаўжды з’яднаны час.    Сусьветам авалодала шаленства    І сімвалам сваім зрабіла нас.    Калі ж згарэла зорка залатая,    Нанова з д’яблам пасварыўся бог.    І зараз Я над безданьню спяваю,    А ты з марской вады гатуеш грог.Стваральнік роліка —... Болей...