March 29th, 2020

“Гучаць прапановы узмацніць каранцін”. Беларус з Каталоніі пра сітуацыю з COVID-19 | Камунікат.org

Колькасць памерлых ад COVID-19 у Гішпаніі перавысіла амаль 5 тысячаў хворых. З чаго за мінулыя содні сканала 832 чалавекі.
У краіне ўжо 2 тыдні трывае надзвычайнае становішча, парламент працягнуў яго да 11 красавіка. Большасць жыхароў Гішпаніі апынулася на прымусовым каранціне, выходзіць з дому можна толькі пры важнай патрэбе.Пра тое, як гэтыя меры ўспрымае каталонскае і гішпанскае грамадства, распавядае беларус з Барселоны, мясцовы гід Павел Кірылёнак:
– Перш за ўсё, хачу сказаць, што цяжка казаць пра погляды грамадства з пункту гледжання майго асабістага ўспрыняцця. Я сяджу ўдома, як большасць знаёмых, і магу судзіць толькі па тым, што пішацца ў прэсе, сацыяльных сетках. Мне падаецца, што ёсць такое амаль што ўсеагульнае разуменне, што каранцін – гэта абсалютна неабходная ... Болей...