March 28th, 2020

Дзень Волі адзначылі на Лідчыне | Камунікат.org

Традыцыйным чынам адзначылі Дзень Волі на Лідчыне. Грамадскія актывісты наведалі памятныя месцы і месцы пахавання змагароў за беларускую волю розных часоў – ад паўстання 1863 года да падзей Другой сусветнай вайны.Абавязковай часткай праграмы адзначэння Дня Волі было наведванне месца пахвання Міністра абароны Беларускай Народный Рэспублікі – генерала Кіпрыяна Кандратовіча.
Расказвае старшыня лідскай раённай арганізацыі Партыі БНФ і БНФ “Адраджэнне” – Сяргей Пантус:
– Адбылося традыцыйнае мерапрыемства. Мы ўшанавалі памяць усіх вядомых змагароў Лідчыны, якія змагаліся за волю Беларусі. І наведалі магілы людзей, якія непасрэдна звязаныя з БНР, напрыклад, генерал Кіпрыян Кандратовіч. Гэта нашае традыцыйнае мерапрыемства, мы штогод яго ладзім, бо трэба памя... Болей...

Як берасцейцы Дзень Волі святкавалі | Камунікат.org

25 сакавіка з бел-чырвона-белымі сцягамі і беларускімі песнямі берасцейцы адсвяткавалі 102-я ўгодкі абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, альбо Дзень Волі.Цэнтральным мерапрыемствам свята была выстава фотаздымкаў горада Берасця 100-гадовай даўніны і партрэтаў дзеячоў звязаных з БНР, якія паходзілі з гэтых мясцінаў. Там жа прайшоў і канцэрт гурта Laudans.
Падрабязней кажа арганізатар выставы з канцэртам, кіраўнік агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” Зміцер Шыманскі:
– У гэтым годзе мы былі вельмі абмежаваныя ў выбары фармату правядзення мерапрыемства. І таму з усяго спектару ідэяў, якія былі агучаны на аргкамітэце і былі прынятыя спачатку за аснову, засталася толькі фотавыстава, таму што яна была зроблена па прынцыпах сацыяльнага дыстанцыянавання і не пагражала... Болей...

Парушальнікаў прыродаахоўнага заканадаўства будуць вызваляць ад адказнасці | Камунікат.org

Такую магчымасць прадугледжвае чарговы ўказ кіраўніка Беларусі.Распавядае дырэктар грамадскага аб’яднання “Ахова птушак Бацькаўшчыны” Аляксандр Вінчэўскі:
– Фактычна зараз у нас вызваляе прэзідэнт як вышэйшая службовая асоба. І вось ва ўказе так і напісана, што прэзідэнт сваім указам дае права на прыняцце рашэння аб поўным або частковым вызваленні юрыдычных асобаў і грамадзян ад пакрыцця шкоды. То бок ён сваё вось гэта вышэйшае права аддае нейкай камісіі, якая не судовая, а з выканаўчай улады і складаецца.Такі ўказ «развяжа рукі» патэнцыйным парушальнікам, асабліва буйным прамысловым прадпрыемствам, лясным і сельскагаспадарчым, большасць з якіх знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці. Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск Болей...

28 сакавіка ў Беларусі пачаўся „Тыдзень лесу” | Камунікат.org

28 сакавіка ў Беларусі стартуе рэспубліканская экалагічная акцыя “Тыдзень лесу”.
У сувязі з каронавірусам уводзяцца прафілактычныя захады – удзельнікаў будуць размяркоўваць так, каб яны працавалі не бліжэй двух метраў адзін да аднаго, – паведамляе Міністэрства лясной гаспадаркі.28 сакавіка ў Беларусі стартуе рэспубліканская экалагічная акцыя “Тыдзень лесу”. У сувязі з каронавірусам уводзяцца прафілактычныя захады – удзельнікаў будуць размяркоўваць так, каб яны працавалі не бліжэй двух метраў адзін да аднаго, – паведамляе Міністэрства лясной гаспадаркі.Акцыя “Тыдзень леса” пройдзе ў краіне з 28-га сакавіка па 4-е красавіка. Дарэчы, летась у межах акцыі было высаджана каля 30 мільёнаў дрэў. Беларускае Радыё Рацыя Болей...

Аргкамітэт „Глінянага Вялеса” пераносіць імпрэзу ўганаравання на канец лета | Камунікат.org

Аргкамітэт найстарэйшай беларускай незалежнай літаратурнай прэміі “Гліняны Вялес” не парушыў сваю традыцыю і ў сакавіку назваў імя свайго лаўрэата. Ім стаў празаік з Беласточчыны Міхал Андрасюк за кнігу “Поўня”.Старшыня арганізацыйнага камітэту літаратурнай прэміі Алесь Аркуш сказаў, што было вельмі складана сёлета вызначыць лаўрэата.
– Сёлета арганізацыйнаму камітэту літаратурнай прэміі “Гліняны Вялес” было складана вызначыцца з сваім лаўрэатам, бо як ніколі быў вельмі моцны шорт-ліст. Сёлета ў шорт-ліст патрапіла сем кніг. Сярод іх. Валянціна Аксак “Кава ў арліным гняздзе”. Гэта найноўшыя вершы паэткі. Леанід Дранько-Майсюк “…Усе бачылі нястачу віна…”. Апошнім часам Леанід Дранько-Майсюк пачаў пісаць дакумен... Болей...