March 27th, 2020

10 гадоў таму зарэгістравалі Офіс па правах людзей с інваліднасцю | Камунікат.org

25-га сакавіка спаўняецца дзесяцігоддзе, як атрымаў сваю афіцыйную рэгістрацыю Офіс па правах людзей с інваліднасцю.Рэгістрацыя праваабарончай арганізацыі у 2010 годзе мела свае акалічнасці, успамінае дырэктар офіса Сяргей Драздоўскі:
– Год спалучаны з рознымі электаральнымі праектамі ды іншымі такімі штукамі. Усё было не тое, што нялегка, відавочна дрэнна паводле многіх маніторынгаў. Мы свядома рэгістравалі тады праабарончую асветніцкую ўстанову. Калі мы рэгістравалі ў органе рэгістрацыі, спецыялістка, якая прымала дакументы, чытаючы назву зрабіла паўзу, то бок у мяне быў шанец перадумаць, але мы пакінулі ўсё як ёсць і гэта было зарэгістравана.Як адзначыў Сяргей Драздоўскі, за 10 гадоў свайго існавання Офіс па правах людзей з інваліднасцю наведалі тысячы людзей, каб знайсці там дап... Болей...

Дзень Волі ў Глыбокім | Камунікат.org

Дзень Волі адзначылі грамадскія актывісты Глыбокага. На пачатку яны ўшанавалі памяць былога прэм’ер-міністра БНР Вацлава Ластоўскага, усклалі кветкі да яго бюста на Алеі славутых землякоў. А потым запусцілі бел-чырвона-белыя балонікі як сімвал волі і свабоды.Міліцыянты сёлета сачылі за актывістамі з машыны, але ў адкрытую не здымалі на камеру, як было год таму. Напрыканцы адбылася агульнага бяседа на сядзібе грамадскага дзеяча Яраслава Берніковіча, дзе ў гэты дзень залунаў бел-чырвона-белы сцяг.Як кажа Яраслаў Берніковіч, Глыбоччына актыўная, тут па-іншаму і быць не можа, бо менавіта ў Глыбокім нарадзіліся адны з самых вядомых дзеячаў БНР:
– Вацлаў Ластоўскі, Дуж-Душэўскі нарадзіліся ў Глыбокім. Каб Глыбокага не было, не было б, напэўна, і БНР. Гэта, канешне, умоўна, усё адно ... Болей...

Дзень Волі на Піншчыне | Камунікат.org

Каля дваццаці пінчукоў у 102-ю гадавіну абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі ўшанавалі памяць Рамана Скірмунта.
Удзельнікі акцыі ўсклалі кветкі і запалілі знічы на магіле аднаго з кіраўнікоў БНР. Скірмунт пахаваны ў вёсцы Парэчча на ўскрайку ўнікальнага парку – помніка прыроды, які стварыў уласна напачатку ХХ стагоддзя.Сябра Руху «За Свабоду» Алесь Рамановіч кажа, што такім ураджэнцам Піншчына павінна больш ганарыцца:
– Вялікі наш суайчыннік, які стаяў у вытокаў нашай беларускай дзяржаўнасці. Мы павінны ганарыцца, што ён наш, пінскі, што шмат чаго зрабіў. Было б няблага назваць вуліцу ў імя Скірмунта, помнік. Калі зрабіць нават помнік у тым самым Парэччы, у тым самым парку, было б вельмі добра.Яшчэ за год да абвяшчэння БНР Раман Скірмунт узначаліў першы бела... Болей...

Гары Паганяйла: Нацыянальны архіў не дае дадзеных па рэпрэсаваных | Камунікат.org

Грамадзяне Беларусі, якім Нацыянальны архіў не дае дадзеных па рэпрэсаваных сваяках, маюць права звяртацца ў суд, паколькі дзяржаўная ўстанова не тлумачыць прычынаў і законных падставаў адмовы ў даванні такой інфармацыі.Юрыст Беларускага Хельсінскага камітэта Гары Паганяйла адзначае, што з 2017 года выдача звестак прыпыненая з невядомых прычын.
– Адказы Нацыянальнага архіва розныя, камусьці выдавалі карткі. З 2017-18 гг. перасталі выдаваць вось гэтыя электронныя звесткі з базы дадзеных, кагосьці адпраўляюць у мясцовыя КДБ, мясцовыя органы ўнутраных спраў, дзе на захаванні знаходзяцца канкрэтныя матэрыялы. Вельмі шмат звестак увогуле няма, ні ў базе дадзеных, ні магчымасці атрымаць у КДБ. Таму што КДБ можа ўказаць таксама, што ў іх няма гэтых матэрыялаў, хоць у іх фактычна ёсць. І як... Болей...

Жыхар Івацэвічаў змагаецца за чыстую ваду | Камунікат.org

Аператар водазабору на Шыбельнай гары ў Івацэвічах Станіслаў Халадовіч ужо некалькі гадоў змагаецца за чыстую ваду, што падаецца людзям, а таксама за цану, якая ўвесь час расце.Ён падыходзіць да праблемы прафесійна, ведае, што ёмкасці для вады не чысцяцца з моманту запуску станцыі, то-бок з 2006 года, а патрэбна, каб чысціліся штогод.
З праблемамі водазабору звярнуўся да свайго кіраўніцтва, замест падзякі – не працягненне кантракту з 31-га сакавіка, кажа Станіслаў Халадовіч:
– Пачынаючы з 2013 года я іх усё „душыў”. Я за гэтыя паўгады палічыў прыходы, расходы, электраэнергію. Думаў паразмаўляю, дзе мы можам знайсці і дзе мы губляем, але я так зразумеў, што я там непатрэбны.Паводле Халадовіча, санэпідстанцыя пацвердзіла ўсе парушэнні, якія ён выклаў у скарзе пракур... Болей...

Андрэй Пачобут: Лукашэнка раздражнёны тымі мерамі, якія ўвяла Польшча | Камунікат.org

«Аляксандру Лукашэнку трэба знайсці вінаватага ў магчымым росце захворвання на каронавірус у Беларусі», – так пракаментаваў сябра непрызнаванага беларускімі ўладамі «Саюза палякаў у Беларусі», журналіст Андрэй Пачобут выказванне кіраўніка дзяржавы пра ўладальнікаў „карты паляка”, якія ходзяць туды сюда праз мяжу.Андрэй Пачобут, параўноўваючы захады для барацьбы з каронавірусам, якія прадпрымаюцца ў Беларусі і Польшчы, бачыць вялікую розніцу ў стаўленні ўладаў да сваіх грамадзян.
– Па Беларусі мы маем сітуацыю, што Аляксандр Лукашэнка сказаў: свет звар’яцеў. І таму, напэўна, ёсць раздражненне тымі мерамі, якія ўвяла Польшча. Таму што гэта ж “ерунда”. Вось мы тут ходзім, нікому нічога не адбываецца і г.д. Калі вось гэта прыйд... Болей...

Апошняе пажаданне Пятра Лысенкі | Камунікат.org

Адным з апошніх пажаданняў археолага, доктара гістарычных навук Пятра Лысенкі было наданне статусу помніка сусветнай спадчыны ЮНЕСКА музею “Бярэсце”.Такую думку ён выказваў яшчэ на навуковай канферэнцыі, прысвечанай 1000-годдзю Берасця. На дадзены момант установа не можа прэтэндаваць на такі статус, бо з’яўляецца толькі філіяй Берасцейскага абласнога краязнаўчага музея.
Статус асобнага музея зварушыў бы з месца гэтае пытанне:
– Статус філіяла тармозіць развіццё музея „Бярэсце” і перашкаджае яго ўключэнню ў спіс спадычыны ЮНЕСКА. З гэтага статусу музей “Бярэсце” неабходна выводзіць. Даследаванні старажытнага Бярэсця трапляюць у такую графу, якая ўяўляе сабой значны гонар для нашай краіны, для нашага горада з прычыны незвычанйных выяўленых зб... Болей...

Беластоцкі драмтэатр запрашае на онлайн-спектакль | Камунікат.org

Драматычны тэатр Аляксандра Венгеркі ў Беластоку запрашае на святкаванне Міжнароднага дня тэатру. Сёння гледачы змогуць паглядзець спектакль „Аповеды пра звычайнае шаленства”.27 сакавіка ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень тэатру. Гэта свята было ўстаноўлена ў чэрвені 1961 года падчас 9-га сусветнага кангрэса Міжнароднага тэатральнага інстытуту. У гэты дзень у тэатрах усяго свету арганізуюцца спецыяльныя мерапрыемствы.Паводле прэс-рэлізу Болей...

Тэлевядоўца з ЗША зрабіў кавер на беларускую песню | Камунікат.org

Вядоўца праграмы навінаў на амерыканскім тэлеканале 6 ABC Мэт О’Донал (Matt O’Donnell) і яго сябар Мэт Камінс (Matt Cummins) запісалі відэа, у якім зайгралі акустычную версію кампазіцыі “Зрушаны свет” беларускага фолк-рок-гурта Relikt.“Гэтая песня распавядае пра значныя падзеі, праз якія свет перакульваецца з ног на галаву, і пра тое, як людзі даводзяць, што іх нязломнасць дазволіць стварыць новую, светлую будучыню”, – каментуе відэа спадар О’Донал.“Мы ніколі не выконвалі песню пад запіс, хоць Relikt на нашу просьбу даслалі ноты і англійскі пераклад тэкста. Да сёння. Бо падаецца, цяпер самы час. Праз такую простую повязь музыкай мы хочам паказаць людзям ува ўсім свеце, што межы не важлівыя, калі вядзецца аб клопаце пра адно аднаго. Мы а... Болей...

БАЖ заклікае неадкладна вызваліць Сяргея Сацука | Камунікат.org

Беларуская асацыяцыя журналістаў заклікае ўлады неадкладна вызваліць затрыманага напярэдадні галоўнага рэдактара дзелавога інтэрнэт-выдання „Ежедневник” Сяргея Сацука і спыніць у дачыненні да яго крымінальны пераслед.
Пра гэта гаворыцца ў заяве, апублікаванай на сайце арганізацыі.
Сёння супрацоўнікі Дэпартаменту фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю правялі ператрус у рэдакцыі выдання ў Менску.Па меркаванні Аляксандра Сацука, брата затрыманага журналіста, пераслед Сяргея Сацука адбывааецца з-за яго прафесійнай дзейнасці:
– Што менавіта, які артыкул, якая менавіта публікацыя актывізавала гэтую дзейнасць у адносінах да Сяргея, я сказаць не магу. Магчыма, гэта апошні артыкул, які выйшаў 23 сакавіка, пра вірус. Магчыма, нешта іншае. Я не ведаю, чаму мена... Болей...

Выстава габелену ў Віцебску | Камунікат.org

Нягледзячы на распаўсюд каронавірусу ў Віцебску, мастацкае жыццё ў горадзе не замерла. 25 сакавіка ў мясцовым мастацкім музеі адкрылася выстава габелену „ITeh” вядомай віцебскай мастачкі Святланы Баранкоўскай.
Праўда, на адкрыццё мастачка адмыслова нікога не запрашала, прыйшлі толькі блізкія сябры.Сёння беларускае мастацтва істотна мяняецца, у маёй творчасці таксама адбываюцца змены, – сказала Святлана Баранкоўская:
– Павінны быць нейкія такія „цымусныя” фішачкі, якія робяць сучаснае мастацтва менавіта сучасным мастацтвам. Калі ты робіш не проста сур’ёзнае, такое беларускае, нацыянальнае. Нельга зараз сучаснае мастацтва рабіць з сур’ёзным выглядам. Яно абавязкова нейкія такія хуліганскія штучкі дазваляе, якія робяць яго весялейшым, больш п... Болей...