March 26th, 2020

У Гародні развіталіся з Паўлам Сцяцко | Камунікат.org

Гарадзенскае грамадства развіталася з прафесарам Паўлам Сцяцко, выдатным беларускім філолагам, аўтарам каля 40 навуковых кніг, даследчыкам параўнаўчага мовазнаўства.Ён пражыў 90 гадоў. Быў першым старшынём гарадзенскай абласной Рады Таварыства Беларускай мовы ад моманту яе заснавання. Ад арганізацыі Таварыства беларускай мовы згадвае яго прафесар Аляксей Пяткевіч:
– Перш за ўсё, ён сапраўдны беларускі патрыёт. Гэта вельмі важная чалавечая заслуга. І ён такім выгадаваным быў, радзіма яго – Зельвенскі раён. Такая сям’я была, такім ён вырас, такім я яго ведаў з самага пачатку яго лёсу ў Гародні. Калі ён скончыў наш педінстытут, быў пакінуты працаваць на кафедры мовы. Ён быў здольным студэнтам, і вось яго пакінулі працаваць.У час, калі беларуская мова, дзякуючы яе лепшым нос... Болей...