March 25th, 2020

ВІНШАВАНЬНЕ З ДНЁМ ВОЛІ АД СТАРШЫНІ РАДЫ БНР ІВОНКІ СУРВІЛЛЫ | Камунікат.org

Дарагiя Суродзiчы Беларусы!Ад iмя Рады Беларускай Народнай Рэспублiкi вiншую кожнага з вас, у Беларусi й дзе бы вы не знаходзiлiся ў сьвеце, з нашым сьветлым нацыянальным сьвятам. Незалежнасьць абвесьцiлi продкi ўсiх нас, перад тым як акупанты пачалi дэнацыяналiзаваць наш народ.У 2019 годзе мы ўсе перажылi вялiкае шчасьце, бачачы мора бел-чырвона-белых сьцягоў на вулiцах Вiльнi, падчас пахаваньня Кастуся Калiноўскага й ягоных паплечнiкаў-змагароў. Усiм вам, хто спрычынiўся да гэтага слаўнага дня, хочу сёньня яшчэ раз падзякаваць з глыбiнi душы. Ганарылася я вамi, як нiколi! Тады пераканалася, што мы пераможам!Нажаль, пасьля радасьцi прыйшлося перажыць вялiкую трывогу, калi Пуцiн намагаўся захапiць наш край. Дай Божа, каб гэта ўсё толькi было страшным кашмарам, якi мы мусiлi перажыць, каб у... Болей...

Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” віншуе ўсіх беларусаў з Днём Волі! | Камунікат.org

Дарагія сябры!Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” віншуе ўсіх беларусаў з найвялікшым нацыянальным святам – Днём Волі!102 гады таму ў гэты самы дзень, 25 сакавіка, была здабыта беларуская дзяржаўнасць, абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі, быў закладзены падмурак суверэннай Рэспублікі Беларусь. Нацыянальныя арыенціры і дэмакратычныя ідэалы заснавальнікаў БНР нават праз стагоддзе ўражваюць сваёй трываласцю і слушнасцю, а таксама даюць зразумець, як жа яшчэ шмат працы па іх увасабленні нас чакае наперадзе.Лёс так распарадзіўся, што сёлетні Дзень Волі ва ўсім свеце варта адзначаць самым вузкім сямейным колам. Гэта падаецца нам сімвалічным, бо менавіта гэтае кола і ёсць краевугольным каменем кожнай суверэннай дзяржавы. Мы жадаем, каб кожная сям’я... Болей...

Прэм’ера! Кліп і песня «25 сакавіка» Змітра Вайцюшкевіча на верш Уладзіміра Някляева | Камунікат.org

25 сакавіка да 102-й гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі грамадскія кампаніі «Будзьма беларусамі!» і «Годна» прэзентуюць кліп і песню «25 сакавіка» ў выкананні Змітра Вайцюшкевіча на верш Уладзіміра Някляева.  Зміцер Вайцюшкевіч распавёў пра стварэнне песні:– У студзені я ехаў на машыне і падумаў, што не ведаю песні пра 25 сакавіка, дзе б гучалі менавіта гэтыя словы – 25 сакавіка. Таму я звязаўся з Уладзімірам Някляевым і папрасіў яго напісаць верш. Так нарадзілася песня.25 САКАВІКАКалі мы з табой мужчыны,Калі мы не ветры ў полі,Калі любім мы АйчынуЯк сябе – і нават болей,Дык тады скрозь нашы целы,Скрозь пакуты ўсе і боліМіж аблок чырвона-белыхПралятаюць птушкі волі.ПРЫПЕЎ:25-га сакавікаЛёд зімовы ламае ... Болей...

Польшча абмяжоўвае перамяшчэнне грамадзян у сувязі з эпідэміяй каронавіруса | Камунікат.org

У Польшчы ўводзяць новыя абмежаванні ў сувязі са станам эпідэміі каронавіруса ў краіне. На гэты момант колькасць заражаных асоб набліжаецца да васьмісот, а колькасць памерлых складае дзевяць чалавек.Сёння адбылося пасяджэнне ўрадавай групы па крызісных сітуацыях, па выніках якога прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі на прэсавай канферэнцыі абвясціў пра ўвядзенне новых абмежаванняў:
– Перад намі вельмі цяжкая фаза, бо новыя абмежаванні будуць тычыцца кожнага з нас, нашага штодзённага жыцця. Гэта рашэнне неабходнае, каб максімальна абмежаваць нашую актыўнасць.Як тлумачаць улады, усе абмежаванні скіраваныя на тое, каб расцягнуць колькасць заражэнняў каронавірусам у часе, што дае найперш магчымасці працаваць сістэме аховы здароўя. Міністр аховы здароўя Польшчы Лукаш Шумоўскі патлумач... Болей...

Уладзімір Арлоў: Незалежнасць – гэта наша найвялікшая каштоўнасць | Камунікат.org

25 сакавіка штогод адзначаецца Дзень Волі ў Беларусі. Разам з «Госцем Рацыі», пісьменнікам і гісторыкам Уладзімірам Арловым пагаворым пра тое, з чаго пачалося святкаванне Дня Волі і якая будучыня ў гэтага слаўнага дня.РР: Віншуем Вас з Днём Волі! Раскажыце, чыя была ідэя святкаваць Дзень Волі ў сучаснай Беларусі і які сцэнар закладаўся ў свята.
Уладзімір Арлоў: Цярпер на гэтае пытанне адказаць вельмі цяжка. Я памятаю, як у першай палове 80-х гадоў атрымліваў бандэролі з кнігамі, у якіх знаходзіў паштоўкі, дзе былі віншаванні з Днём Незалежнасці. Адпраўлялі мне іх сябры і знаёмыя з легендарнай цяпер Беларускай спеўна-драматычнай майстроўні, а таксама пазней ужо з Таварыства маладых літаратараў “Тутэйшыя”. І сярод тых, хто мяне так віншаваў, былі: Сяржук Сокалаў-Воюш... Болей...

Ці адбываецца ў краіне “мяккая беларусізацыя”? | Камунікат.org

Ці адбываецца ў Беларусі так званая “мяккая беларусізацыя”? Нават дзяржаўныя ўстановы пачалі ладзіць свята вышыванкі або беларускай песні, на што звярнулі ўвагу і некаторыя расейскія медыя.На думку аднаго з лідараў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца, ніякай “мяккай беларусізацыі” няма:
– Беларусізацыя ідзе хутчэй насуперак жаданню ўладаў. Улада прадавала беларускую мову і беларускую культуру Расеі за нафту. Але зараз вагаецца. Фактычна сама нацыя адраджаецца.
Беларускамоўныя грамадзяне таксама не бачаць ніякай “мяккай беларусізацыі” з боку ўладаў:
– А дзе яна ў Беларусі адбываецца, калі яе нідзе не бачна.
– Ніякай беларусізацыі не было і няма.
– Ніякай, адно што таксоўка “Калі ласка” беларуская.
&... Болей...

Барыс Хамайда: “Беларусь перадусім” – гэта мой дэвіз | Камунікат.org

Найстарэйшы віцебскі апазіцыянер, які днямі абвясціў, што сыходзіць на каранцін, і 30 дзён не будзе з’яўляцца каля “сіняга дому” у цэнтры Віцебска, літаральна на гадзіну парушыў правілы самаізаляцыі.
Ён выйшаў павіншаваць віцяблян з Днём Волі з самаробным сцягам: на белай палатніне ён чырвоным колерам напісаў словы “Беларусь перадусім”.Традыцыю віншаванняў 25-га сакавіка Барыс Хамайда запачаткаваў 23 гады таму, і лічыць, што яна павінна заставацца непарушнай:
– Сёння найвялікшае свята, я ніколі яго не прапускаў. Таму вырашыў і сёння выйсці на тое месца, дзе ўжо шмат гадоў стаю. За гэтыя гады і плакаты былі, і сцягі былі, і расцяжкі былі. І забіралі мяне, і арыштоўвалі, і судзілі, і суткі давалі. Але былі й такія дні, што я мог стаяць, і мяне ніхто не ч... Болей...

Дзень Волі ў Гародні: актывісты зачыталі ІІІ устаўную грамату БНР a/ | Камунікат.org

25 сакавіка 2020 года гарадзенскія актывісты ў цэнтры горада пад бела-чырвона-белым сцягам зачыталі ІІІ ўстаўную грамату БНР.Пра акцыю распавядае намеснік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў:
– Інстытуты, якія былі закладзеныя тады, так і не былі рэалізаваныя да канца, таму мы працягваем, пацвярджаем сваю прыхільнасць да гэтых ідэалаў. Сімвалічна зачыталі сёння ўстаўную грамату Беларускай народнай рэспублікі. Заяўляем, што ўся наша дзейнасць скіраваная на дасягненне менавіта тых мэтаў, якія ставілі сабе айцы-заснавальнікі нашай дзяржавы.На думку Андрэя Несцяровіча, на такія даты як Дзень Волі нельга забывацца:
– Ёсць дата, якую варта адзначаць, мы гэта і зрабілі. Нейкім чынам у гэтых умовах, асабліва ў гэтых вось цяжкіх умовах на сённяшні дзень, трэба неяк кааперавацца, трэ... Болей...

Дзень Волі ў Гародні: актывісты зачыталі ІІІ устаўную грамату БНР a/ | Камунікат.org

25 сакавіка 2020 года гарадзенскія актывісты ў цэнтры горада пад бела-чырвона-белым сцягам зачыталі ІІІ ўстаўную грамату БНР.Пра акцыю распавядае намеснік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў:
– Інстытуты, якія былі закладзеныя тады, так і не былі рэалізаваныя да канца, таму мы працягваем, пацвярджаем сваю прыхільнасць да гэтых ідэалаў. Сімвалічна зачыталі сёння ўстаўную грамату Беларускай народнай рэспублікі. Заяўляем, што ўся наша дзейнасць скіраваная на дасягненне менавіта тых мэтаў, якія ставілі сабе айцы-заснавальнікі нашай дзяржавы.На думку Андрэя Несцяровіча, на такія даты як Дзень Волі нельга забывацца:
– Ёсць дата, якую варта адзначаць, мы гэта і зрабілі. Нейкім чынам у гэтых умовах, асабліва ў гэтых вось цяжкіх умовах на сённяшні дзень, трэба неяк кааперавацца, трэ... Болей...