March 23rd, 2020

Малады бярозаўскі рамеснік адраджае беларускае ганчарства | Камунікат.org

Малады бярозаўскі рамеснік Уладзімір Літвінчук адраджае беларускае ганчарства. Патрэбны ў хатняй гаспадарцы гліняны посуд жыхары Бярозаўскага раёна могуць набыць на мясцовых рынках, куды вязе на продаж свае вырабы Уладзімір.Такое вяртанне беларускай гаспадарчай культуры карыснае для здароўя і добры занятак для душы, гаворыць ганчар Літвінчук:
– У асноўным працую ў абварной і малачонай кераміцы. Абварная кераміка робіцца такім чынам, што раскалены выраб з печы дастаецца адмысловымі абцугами і акунаецца ў калатушу. Можна выкарыстоўваць расол, можна малако з жытняй мукой. Ёсць кашнік, гляк, збан, крынка, макітры, талеркі для ўсёй сям’і, калі былі вялікія сем’і. Таксама ў макітрах вельмі добра запякаць бабку.Паводле Уладзіміра Літвінчука, яго посуд увесь час удасканальваецца... Болей...

Ігару Комліку зрабілі больш “ільготны” рэжым адбыцця пакарання | Камунікат.org

Аднаму з лідараў незалежнага прафсаюза РЭП Ігару Комліку зрабілі больш \\\"ільготны\\\" рэжым адбыцця \\\"дамашняй хіміі\\\". Пра гэта ён паведаміў сайту palitviazni.info.“Днямі мне змянілі некаторыя правілы адбыцця пакарання, зрабілі іх, так бы мовіць, больш “ільготнымі”, – кажа Ігар Комлік. – Калі раней трэба было адзначацца ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі Фрунзенскага раёна раз на тыдзень, то цяпер — толькі раз на месяц. Магчыма, гэта з-за таго, што я ўжо адбыў пэўную частку пакарання і за гэты час да мяне не было ніякіх заўваг і прэтэнзій\\\".Ігар Комлік дадае, што \\\"гэта даволі зручна, бо не трэба кожны тыдзень бегаць у інспекцыю і траціць на гэта частку свайго працоўнага часу”.Генадзь Фядыніч жа адзначае, што нават у сувязі з каранавірус... Болей...

Пабачыла свет кніга пра Яўсея Канчара | Камунікат.org

Лоеўскі краязнаўца Мікалай Анісавец напісаў кнігу пра аднаго са стваральнікаў беларускай дзяржаўнасці, свайго земляка, палітыка і навукоўца Яўсея Канчара.У 1917 годзе гэты чалавек быў адным з арганізатараў Усебеларускага з’езду ў Менску. У выніку пасяджэнняў дэлегатаў была абраная Рада, якая адыграла вялікую ролю ў абвяшчэнні незалежнасці БНР 25 сакавіка 1918 года.
Кніга выйшла дзякуючы ініцыятыве гомельскага грамадскага дзеяча Уладзіміра Кацоры:
– На жаль, пакуль мы не знайшлі больш-менш нармальнага фінансавання. Таму на свае складкі грамадскія выдалі першыя сто экзэмпляраў. Прэзентацыя пройдзе ў Грамадска-палітычным цэнтры з запрашэннем актыва. І тыя, хто прыйдуць, па нашай традыцыі атрымаюць адзін асобнік гэтай кніжкі. Калі мы знойдзем больш сталае фінансаванне, плануем, ш... Болей...

У Гародні з’явілася віртуальная рэклама “сядзення дома” пры каронавірусе | Камунікат.org

“Сядзі дома! Чытай Hrodna.life” – такія надпісы з’явіліся на сценах пяці будынкаў Гародні раніцай 23 сакавіка.
Аднак надпісы, на жаль, з’явіліся толькі віртуальна, такі фотамантаж зрабілі ў рэдакцыі Hrodna.life.Тлумачыць рэдактар выдання Аляксей Шота:
– Мы заклікаем нашых чытачоў да магчымай самаізаляцыі, калі гэта магчыма, калі праца дазваляе. Мы самі зараз працуем з большага з дому. У офіс рэдка наведваемся. Мы скарысталіся пракладам рускіх калег. Пабачылі, як у Екацерынбургу вывесілі на сценах дамоў вялікія банэры: “Сядзіце дома – чытайце нас”. Пакуль што мы такой рэакламы не зрабілі, але не выключаем, што зробім яе ў рэальнасці. Пакуль што мы зрабілі толькі ў фоташопе.Аляксей Шота ўпэўнены, што на старонках выдання любы чытач зно... Болей...