March 15th, 2020

З-за каронавіруса адмянілі беларускія мерапрыемствы на Падляшшы | Камунікат.org

Усе культурніцкія ўстановы ў Польшчы на два тыдні спыняюць працу ў сувязі з каронавірусам.Таксама адменены беларускія дэкламатарскія і тэатральныя конкурсы для дзяцей і моладзі, кажа намеснік старшыні Беларускага грамадска–культурнага таварыства Васіль Сегень:
– Іншага выйсця не было, як толькі адкласці правядзенне конкурсаў нашых раённых элімінацый у Беластоку і цэнтральных – у Бельску. Калі сітуацыя выправіцца – трэба спадзявацца, што яна выправіцца праз нейкі час, тады будзем завяршаць гэты конкурс. А зараз сітуацыя такая, што адмянілі і правядзенне 18-га сакавіка ў Беластоку, і 25-га – у Бельску.Дэкламатарскі конкурс для дзяцей і моладзі „Роднае слова” мае адбыцца ўжо 49 раз запар. Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя Болей...

Беларускі музей у Гайнаўцы аб’яўляе мастацкі конкурс | Камунікат.org

Дашкольнікі, школьнікі і ліцэісты могуць прыняць удзел у другім выпуску мастацкага конкурсу „Я нарадзіўся тут”.Працы павінны датычыць малой бацькаўшчыны, яе гісторыі і культуры, а таксама нацыянальных і этнічных меншасцяў, якія жывуць тут стагоддзямі. Мэтай конкурсу з’яўляецца выхаванне мясцовага патрыятызму і прасоўванне дзіцячай творчасці, – кажа дырэктар Беларускага музея Тамаш Ціханюк.
– Як арганізатар магу сказаць, вельмі цікавыя ўзнагароды. Кожны можа ў мастацкі спосаб паказаць малую айчыну, бацькаўшчыну, на каторай жыве. Думаю, гэта добрая прапанова на гэты менавіта час, калі на свеце вядома што адбываецца, дзеці знаходзяцца дома, і каб не марнаваць гэты час, то можна пашукаць у сваім сэрцы і ў сваёй галаве нейкія думку і помыслы на рэалізацыю гэтых пр... Болей...

Алесь Пушкін і Вацлаў Ластоўскі наведалі Полацак | Камунікат.org

Беларуская мова і выяўленчае мастацтва. Вядомы беларускі мастак Алесь Пушкін на полацкіх курсах “Жывая мова” прачытаў лекцыю пра сучаснае беларускае актуальнае мастацтва, якую назваў “Жывы Вацлаў Ластоўскі!”Падчас лекцыі ён паказаў некалькі фільмаў пра свае выставы і перформансы. У якасці сюрпрызу мастак прывёз адзін са сваіх твораў – партрэт вядомага дзеяча беларуская адраджэння пачатку 20 стагоддзя, пісьменніка, гісторыка, філолага Вацлава Ластоўскага. “Полацак для мяне заўсёды быў і ёсць знакавым месцам”, – кажа Алесь Пушкін.
– Я з радасцю прыняў запрашэнне прыехаць у Полацак Сяргея Хвасцёнка, бо: Полацак, мая выстава 1995 года ў полацкім Сафійскім саборы з канцэртам Ксеніі Пагарэлай, прысвечаная 300-годдзю Магілёўскай катэдры, э рэ... Болей...

Гародня: фантастычныя вобразы ад Валеры Стратовіча | Камунікат.org

У гарадзенскай кавярні AvaKava прадстаўлены новы праект мастака Валерыя Стратовіча, які ўтрымлівае працы, падобныя да ілюстрацыяў да кнігаў фэнтэзі.Пра праект распавядае сам мастак:
– Праект называецца “Дэжавю”. Складаецца з трох частак, якія нібыта незалежныя адна ад адной. Яны вандравалі асобна – гэта “Хостэлі будучыні”, “Артэфакты” і “Гумовае шчасце”. Вельмі філасофскі праект “Гумовае шчасце”. Для кагосьці шчасце гэта грошы, золата, дыяменты, для іншага – пацалункі дзіця, абдымкі жонкі.На думку кіраўнічкі Таварыства польскіх мастакоў Валянціны Брысач, Валер Стратовіч – адзін з самых таленавітых гарадзенскіх майстроў.
– Гэта чалавек вельмі таленавіты. Таленавіты мастак. Напэўна адзін з самых цікав... Болей...

Віктар Хоміч: Нават Канстытуцыя ўзору 1994 году не дасканалая | Камунікат.org

“Вяртанне да Канстытуцыі ўзору 1994 году – гэта добрая думка, але трэба разумець, што гэты крок не прадухіліць фармаванне новага аўтарытарнага рэжыму”.
Былы старшыня Чарнобыльскай камісіі Вярхоўнага савета ХІІІ склікання Віктар Хоміч каментуе рыторыку некаторых апазіцыйных палітыкаў:
– Нашыя ўсе палітыкі, або яе не чыталі, або да канца не дагаворваюць. Там няма механізмаў, якія павінны працаваць на падзел ўлады, якія павінны працаваць на тое, каб асноўны закон быў прыярытэтным, там няма права грамадзяніна, нават ў Расейскай Федэрацыі, нягледзячы на ўсе праблемы Расеі, там ёсць права грамадзяніна звярнуцца ў Канстытуцыйны суд. У нас нават гэтага права няма. Таму гэтая Канстытуцыя ў такім выглядзе не павінна быць.15 сакавіка ў Беларусі адзначаецца Дзень Канстытуцыі.... Болей...

Як засьцерагчыся ад COVID-19 | Камунікат.org

Доктар-рэаніматоляг Зьміцер Салошкін паказаў, як падчас эпідэміі віруснага захворваньня паводзіць сябе ў грамадзкім транспарце і краме, як мыць рукі і карыстацца ліфтам, а таксама расказаў, якія сродкі дэзынфэкцыі варта мець пры сабе.
Радыё Свабода Болей...