March 14th, 2020

«Нефільтраванае кіно» ў Менску | Камунікат.org

Сіла кінамастацтва здольна дапамагчы беларусам «людзьмі звацца».Своеасаблівы маніфест шостага фестывалю «Нефільтраванае кіно», які адкрываецца сёння ў Менску, прадставіў адзін з арганізатараў фестывалю, даследчык Аляксандр Мартынюк:
– Адметнасць фестывалю ў тым, што як альтэрнатыва забаўляльнаму кіно фестываль прапануе гледачам фільмы, якія не трапляюць у вялікі пракат. Пракат – гэта рэч выключна камерцыйная. Плацяцца велізарныя грошы. Наш фестываль прапануе гледачу застацца чалавекам.Азнаёміцца з праграмай фестывалю «Нефільтраванае кіно» можна на сайце: http://unfilter.by/.Беларускае Радыё Рацыя, Менск Болей...

„Спадар Свабода”. Выйшла кніга пра Ігара Гермянчука | Камунікат.org

„Спадар Свабода” – гераічная біяграфія-раман пра Ігара Гермянчука выйшла ў серыі „Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе”.Яе аўтар пісьменнік, журналіст Сяргей Астраўцоў:
- У беларускай літаратуры не распрацаваны жанр біяграфіі. Напрыклад, ва ўсім свеце назіраецца ўсплёск цікавасці да біяграфій вядомых людзей. Дзе ні вазьмі, у Штатах, у Польшчы, у Расеі, вельмі актыўна ён пашыраецца. У Беларусі пачала выходзіць серыя „ЖЗЛБ”, але там збіраюцца зборнікі ўспамінаў многіх людзей. Гэта, канешне, вельмі важна – захаваць успаміны, якім быў чалавек.„Спадар Свабода” – кніга пра сяброў і ворагаў, пра палітычнае жыццё 90-х гадоў. У віры гэтых падзей быў рэдактар газета „Свабода”, герой кнігі Ігар Гермянчук.
Не адзін дзясятак... Болей...

У Полацку прайшла імпрэза ў гонар Уладзіміра Жылкі | Камунікат.org

У Полацкай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Францыска Скарыны адбылася імпрэзы з нагоды 120-годдзя славутага беларускага паэта Уладзіміра Жылкі.
У 1930 годзе паэт быў арыштаваны і асуджаны на 5 гадоў ссылкі, адбываў пакаранне ва Уржуме Кіраўскай вобласці, дзе памёр і быў пахаваны.Кажа вядоўца імпрэзы, бібліятэкар Анастасія Бондар:
– У высылцы ён плённа працуе, не пакідае сваёй справы і марыць пра родны край. Але яго марам не дано было здзейсніцца – ён памірае. Ён памірае так больш і не пабачыўшы сваёй трохгадовай дачкі Беаты, якую ў далейшым выхоўвае маці паэта, бабуля дзяўчынкі Таццяна Ануфрыеўна. Пройдзе яшчэ час, і Беата Наталля Уладзіміраўна Лазарава, разам з дзядзькам Барысам Адамавічам зробяць усё магчымае, каб аднавіць памяць пра бацьку і брата.Супрацоўнікі бібліятэк... Болей...

У Полацку прайшла імпрэза ў гонар Уладзіміра Жылкі | Камунікат.org

У Полацкай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Францыска Скарыны адбылася імпрэзы з нагоды 120-годдзя славутага беларускага паэта Уладзіміра Жылкі.
У 1930 годзе паэт быў арыштаваны і асуджаны на 5 гадоў ссылкі, адбываў пакаранне ва Уржуме Кіраўскай вобласці, дзе памёр і быў пахаваны.Кажа вядоўца імпрэзы, бібліятэкар Анастасія Бондар:
– У высылцы ён плённа працуе, не пакідае сваёй справы і марыць пра родны край. Але яго марам не дано было здзейсніцца – ён памірае. Ён памірае так больш і не пабачыўшы сваёй трохгадовай дачкі Беаты, якую ў далейшым выхоўвае маці паэта, бабуля дзяўчынкі Таццяна Ануфрыеўна. Пройдзе яшчэ час, і Беата Наталля Уладзіміраўна Лазарава, разам з дзядзькам Барысам Адамавічам зробяць усё магчымае, каб аднавіць памяць пра бацьку і брата.Супрацоўнікі бібліятэк... Болей...

У Менску адзначылі 95-годдзе беларускага радыё | Камунікат.org

Да 95-й гадавіны беларускамоўнага радыёвяшчання ў сталічным Музеі Янкі Купалы адбылася чарговая вечарына, прысвечаная гісторыі беларускага радыё.Распавядае народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч:
– Радыё. Гэтага забыць нельга. І ў вёсцы ўсе цёткі, калі былі вот гэтыя радыё-кропкі. Ну, гэта помнік трэба таму чалавеку, хто гэта прыдумаў. Гэта ўсе адзінокія цёткі, якія толькі клаліся спаць пад радыё і прачыналіся з радыё. Усе навіны ведалі, усё ведалі, слухалі. Калі трэба, можа выключыць, але і не выключалі, на жаль, вось цяпер гэтага няма, але ўсё-такі слухаюць людзі, слухаюць.У 1924 годзе ў Менску i Гомелi пачалася будоўля радыёвяшчальных станцый. У студзенi 1925 года ў Гомелi пачала працаваць радыёстанцыя. 7 лiстапада такая ж радыёстанцыя запрацавала ў Менску.Максім Каўняровіч, ... Болей...

Кніга пра вёску Ліпляны | Камунікат.org

Рыхтуюцца прэзентацыі ўнікальнага выдання пра беларускую вёску. Гэта бадай самае поўнае даследаванне асобна ўзятай вёскі.
Кніга пра Ліпляны Лельчыцкага раёна была ідэяй яе ўраджэнца Ігара Жабароўскага.
– Калі чалавек цікавіцца гісторыяй свайго роду, сваёй малой радзімы, то відавочна яму цікавая гісторыя ў прынцыпе. Гэта праца вельмі вартая ўвагі. З усіх прац пра вёскі, якія я бачыў, мне здаецца, гэтая адна з найлепшых. Пра гэта гавораць людзі, якія ўжо бачылі кнігу.Неўзабаве адбудуцца дзве прэзентацыі кнігі. Адна ў саміх Ліплянах, што ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці, другая ў Менску. Кажа выдавец кнігі Алесь Квіткевіч:
– Самае важнае – паказаць у сталіцы, сёння ўжо нашчадкам людзей з розных рэгіёнаў, што ёсць цікавага і непаўторнага менавіта ў гэтым куточку бел... Болей...

Ігар Мельнікаў: Імкнуся наблізіць гэтую тэму да беларусаў | Камунікат.org

У сакавіку шануецца памяць тысяч рэпрэсаваных савецкай уладай грамадзян Польшчы, у тым ліку польскіх афіцэраў.
Гісторык, аўтар кніг і даследаванняў пра савецка-польскае памежжа Ігар Мельнікаў не згодны з меркаваннем калегі Ігара Кузняцова пра тое, што адкрыццё архіваў КДБ у Беларусі не спрычыніцца да раскрыцця таямніц пра падзеі 30-40 гадоў ХХ стагоддзя.Мельнікаў перакананы, што архівы КДБ утойваюць сотні важных дакументаў, якія змогуць праліць святло на падзеі таго часу і запоўніць прагалы ў інфармацыі, якая маецца ў даследчыкаў цяпер.
– Калі я працую над матэрыяламі, я бачу прозвішчы, і я іх выпісваю. А затым суадношу са звесткамі рэпрэсаваных. І атрымліваецца, што гэтыя людзі, як правіла, станавіліся аб’ектамі сталінскіх рэпрэсій. Вельмі часта 68-ы артыкул. А гэта як раз ... Болей...