March 10th, 2020

У гарадзенскай “Цудоўні” – тыдзень беларускай кнігі | Камунікат.org

Этна-крама “Цудоўня”, што знаходзіцца ў цэнтры Гародні на Кірава 3, на бліжэйшыя сем дзён ладзіць тыдзень беларускай кнігі.Пра асаблівасць гэтага тыдня кажа Андрэй Несцяровіч, “гаспадар” і ўладальнік “Цудоўні”:
– Зараз кожны тыдзень мы будзем браць нейкую асноўную тэму і будзем гэтую тэму развіваць на працягу сямі дзён. Паколькі быў фестываль “Прадмова”, то зараз пераходзім да асноўнай часткі. І таму ў гэты тыдзень мы будзем у асноўным развіваць тэму літаратуры, літаратуры беларускамоўнай, сучаснай, перакладной і г.д.Па словах Андрэя Несцяровіча, у іх краме можна знайсці кнігі, якія не знойдзеш у іншых кнігарнях Гародні.
– Дакладна магу сказаць, што наўрад ці “Трое ў чоўне і пёс з імі” вы дзесьці сустрэнеце, або што ... Болей...

Алесь Краўцэвіч: Ствараю жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх | Камунікат.org

Гісторык, прафесар гісторыі Алесь Краўцэвіч прадставіў для амаль паўсотні слухачоў “Мовы Нанова” ў Гародні свой жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх.На думку аўтара, гэтыя працы па гісторыі ВКЛ пісаліся з цяжкасцямі:
– Самая галоўная цяжкасць – гэта цяжкасць змагання аўтара з тэкстам. Таму што, каб пісаць нейкую рэч, трэба мець эмацыйныя адносіны да гэтай рэчы: захапленне, злосць… Дарэчы, самае простае – выклікаць злосць. Тады пра гэта пішацца. А каб эмацыйныя адносіны займець, трэба глыбока ў тэму ўвайсці. Яшчэ адна праблема – гэта, канешне, недахоп крыніцаў менавіта па сярэднявеччы, па біяграфіях вялікіх князёў літоўскіх.Па словах Алеся Краўцэвіча, зараз ён рыхтуе да выдання новы твор:
– Кніга пра Альгерда і Кейстута, называецца „Дзяр... Болей...

Марыя Прашкоўская: Мастацтва не павінна быць цэнзуравана | Камунікат.org

Для сучаснага мастака здольнасць тонка адчуваць навакольны свет і рэагаваць на падзеі і працэсы важней, чым класічная мастацкая адукацыя.А вось узаемадзеянне творцы з дзяржавай павінна насіць асаблівы характар, пра што і распавядае ўкраінская мастачка Марыя Прашкоўская:
– Мне здаецца, што было б добра, калі б дзяржава стварала ўмовы для мастакоў, каб мастакі менш думалі пра тое, як ім пракарміць сябе і сваю сям’ю. Калі дзяржава будзе падтрымліваць мастацтва і культуру, то гэта будзе ствараць сацыяльнае запатрабаванне на мастацтва і культуру. Я не лічу, што падтрымка дзяржавы мастацтва павінна быць цэнзураванай.Адна з перавагаў украінскіх творцаў і мастакоў перад беларускімі калегамі ў тым, што яны могуць спадзявацца на фінансавую падтрымку фондавых арганізацыяў унутры краіны в... Болей...