March 9th, 2020

Пасьпяховыя жанчыны: Што б я сказала сабе маладой? | Камунікат.org

З нагоды Міжнароднага жаночага дня 8 сакавіка Радыё Свабода апытала ў Беларусі, Украіне, Расеі і Малдове жанчын, якія дасягнулі посьпеху ў жыцьці: што б яны параілі самім сабе, калі б маглі зьвярнуцца да сябе маладых.
Радыё Свабода Болей...

„Гістарычная палітыка і лакальная тоеснасць Падляшша” | Камунікат.org

„Гістарычная палітыка і лакальная тоеснасць Падляшша” – дэбаты пад такой назвай прайшлі 7-га сакавіка ва ўправе Падляшскага ваяводства, якія былі арганізаваныя фондам „Падляшскі інстытут суверэннай Рэчы Паспалітай” і фондам „Польшча – вялікі праект”.Удзельнікі дэбатаў хацелі адказаць на пытанні: „Ці ёсць у жыхароў Падляшша супольныя ўяўленні пра лакальную гісторыю? Як стварыць супольнасць, прымаючы пад увагу адрознае пачуццё прыналежнасці да шматкультурнага рэгіёна?”
Над гэтымі пытаннямі ў святле гістарычнай палітыкі і культу „выклятых жаўнераў”, разважалі міністр адукацыі Дарыюш Пёнткоўскі, віцэ-ваявода Томаш Мадрас ды гісторыкі Юзэф Марошэк і Алег Латышонак:
– Лічу, што не варта іх выносіць на алтары, менавіт... Болей...

Адна ў полі не воін | Камунікат.org

Амаль кожная жанчына схільная мець прадузятае стаўленне да блізкіх асобаў свайго полу.Механізм штучнага насаджэння ўнутранай мезаганіі раскрыла даследчыца і актывістка Ганна Філістовіч. Яе лекцыя прашла ў межах міжнароднай дабрачыннай акцыі «Не вінавата» на менскай пляцоўцы «Другі паверх».
– Гэта вельмі вялікая праблема, не ўсведамляемая праблема. Нашае грамадства вельмі недалёка адышло ад патрыярхату, то бок яно на роўні ідэй далёка ад гендэрнай роўнасці. Тое, як выхоўваюцца традыцыйна хлопчыкі і дзяўчынкі ў многім фарміруе аснову, вельмі спрыяльную да хатняга гвалту.Паводле рэкамендацыі Арганізацыі аб’яднаных нацый для пазьбягання мезаганіі і раскрыцця патэнцыялу жанчын важна з маленства нагадваць дзяўчынкам пра тое, што яны моцныя, здольныя і заслуго... Болей...

Як беларусам пазбавіцца ад стэрэатыпаў? | Камунікат.org

Стэрэатыпы грамадства часта перашкаджаюць рэалізацыі правоў і магчымасцяў уразлівых груп.Антыдыскрымінацыйныя тэндэнцыі ў беларускім грамадстве падчас інтэрактыўнай гульні „Крок наперад” агучыла прадстаўніца праваабарончай арганізацыі Human Constanta Наста Лойка:
– Канешне пэўныя працэсы ідуць, але не хапае нармальнага заканадаўчага рэгулявання. Гэта становіцца ўсё больш відавочна і вельмі шкада, што профільнага закону ў Беларусі дагэтуль няма. Таксама, каб сама дзяржава не выступала ў якасці тых, хто дыскрымінуе людзей, напрыклад, паводле нацыянальнай прыкметы, або рэлігійнай. Тут патрабуецца цэлы комплекс мер і разуменне таго, што ўсе людзі ўнікальныя і асаблівыя, а некаторыя групы трэба дадаткова падтрымліваць.Для пабудовы дэмакратычнага грамадства важна ўмець адчуць ... Болей...

Як чалавеку з інваліднасцю абараніць свае правы? | Камунікат.org

Што рабіць чалавеку, калі ён сутыкаецца з праблемай, якую самастойна не можа вырашыць, а адзіны бок, здольны дапамагчы — дзяржаўны орган, піша naviny.by.Да прыкладу, што б вы параілі бацькам дзяцей, якія сутыкнуліся з фенілкетанурыю (генетычнае парушэнне абмену рэчываў), калі спецыялізаванае харчаванне ў месяц можа каштаваць больш за 500 даляраў? Альбо што рабіць людзям з інваліднасцю, калі МРЭК пазбаўляе іх групы, і гэта сур\'ёзна пагаршае іх сацыяльнае становішча?На жаль, такое паняцце як адвокасі (у рускамоўнай прасторы можна сустрэць доўгі пераклад з ангельскай — «дзеянні ў абарону грамадскіх інтарэсаў») не вельмі распаўсюджана сярод беларусаў. Мы слаба разумеем, як нам выкарыстоўваць легальныя інструменты для барацьбы за ўласныя правы і для таго, каб змяніць не... Болей...

У Бішкеку феміністак пабілі палкамі, але затрымалі не нападнікаў, а ахвяраў | Камунікат.org

У сталіцы Кыргызстану Бішкеку невядомыя напалі на ўдзельніц маршу за правы жанчын, прымеркаванага да Міжнароднага жаночага дня, паведамляе Радыё Свабода.
Пасля гэтага міліцыя затрымала арганізатараў і ўдзельнікаў маршу — некалькі дзясяткаў чалавек, таксама, паводле сведак, з ужываннем гвалту.Невядомыя ў масках, узброеныя палкамі, білі жанчын, вырывалі ў іх транспаранты і раскідвалі іх. Пасля прыбыцця міліцыі нападнікі збеглі. Затрыманых удзельніц маршу, а таксама журналістаў павезлі на аўтобусах у УУС. Прычыну затрымання не патлумачылі. Неўзабаве ўсіх выпусцілі.Пазней стала вядома, што міліцыя аштрафавала затрыманых пасля мірнай акцыі. Адзначаецца, што «былі выяўленыя асобы датычныя да правакацый і бойкі з абодвух бакоў». Іх даставілі ў АУС, склалі пратаколы і выпісалі ... Болей...

Казначэеў: Далучыць да праймерыз шырокае кола грамадства пакуль не атрымалася | Камунікат.org

Дэмакратычная кааліцыя пачала праймерыз – галасаванне па вылучэнні адзінага кандыдата на прэзідэнцкія выбары.
Нагадаем, што ў гэтай працэдуры ўдзельнічаюць кіраўнік Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікола Казлоў, старшыня Руху „За свабоду” Юрась Губарэвіч, намеснік старшыні партыі БНФ Аляксей Янукевіч, сустаршыні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Вольга Кавалькова і Павел Севярынец.Сённяшні госць Рацыі – публіцыст, сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Вадзім Казначэеў:
– Я спадзяюся, што будзе нейкая цікавасць у людзей да праймерыз. І яны будуць браць у ім удзел. Толькі застаецца, што на гэта спадзявацца. А тое, што галасаванне праходзіць, гэта добра. Бо такога ніколі не было раней. І ўжо пра гэтую кампанію пачалі актыўна гаварыць, абмяркоўваць... Болей...

Мікалай Статкевіч: Канцэрты павінны ладзіць менеджары, а не палітыкі | Камунікат.org

Канцэрты да Дня Волі павінны ладзіць прафесійныя культурныя менеджары, а не палітыкі.Гэтак мяркуе лідар партыі „Народная грамада”, сустаршыня Беларускага нацыянальнага кангрэсу Мікалай Статкевіч:
– Функцыя палітыка ў несвабоднай краіне – гэта змагацца за вызваленне краіны. Мы дадзім магчымасць, калі атрымаецца, культурным менеджарам і палітыкам па сумяшчальніцтву, зрабіць гэты канцэрт. Хаця шкада будзе, калі яны адціснуць ад гэтай справы сапраўдных культурных менеджараў: Белавуса, Пальчыса, Матольку.У Менску мітынг-канцэрт з нагоды 102-х угодкаў з моманту абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі адбудзецца 22 сакавіка. Час і месца яшчэ вызначаюцца. У Аргкамітэце прымаюць удзел сябры партыяў БСДП, АГП, БХД і Руху “За Свабоду”. У Гародні Дзень Волі плану... Болей...

Аляксей Янукевіч: 56 сустрэч – гэта нармальны графік | Камунікат.org

У Беларусі пачаліся сустрэчы з прэтэндэнтамі на адзінага кандыдата ад апазіцыі, падчас якіх адбываецца галасаванне за прэтэндэнтаў.
Сустрэчы ўжо адбыліся ў Гарадку, Віцебску, Наваполацку, Мёрах, Шаркоўшчыне і Паставах. Усяго плануецца правесці 56 такіх сустрэч.Гаворыць адзін з прэтэндэнтаў на адзінага, намеснік старшыны Партыі БНФ Аляксей Янукевіч:
– Гэта вялікая праца, гэта праца важная. Калі не будзе нейкіх жорсткіх перашкодаў з боку ўлады. Пакуль дарэчы ўлады прыглядаюцца, ім самім яўна цікава паглядзець, я думаю, што наўрад ці яны ўзрадаваныя, нават першымі сустрэчамі. Таму не выключана, што будуць супрацьдзеянні. Тады могуць быць, канешне, складанасці з арганізацыяй, прынамсі масавых сустрэчаў у некаторых гарадах. Калі такога не будзе, то 56 сустрэч – гэта нармальны гра... Болей...