March 6th, 2020

Ігар Кузняцоў: Польская трагедыя пачалася значна раней за 5 сакавіка 1940 года | Камунікат.org

5 сакавіка 1940 года савецкае кіраўніцтва выдала пастанову, паводле якой было расстраляна 14 700 захопленых Чырвонай арміяй афіцэраў Войска Польскага.
Польская трагедыя ў БССР распачалася значна раней за гэтую дату.Распавядае даследчык камуністычных рэпрэсій Ігар Кузняцоў:
– Вышэйшая мера пакаранння і дзе прысуд быў выкананы. З пазначэннем “Мінск” – менская ўнутраная турма НКВД, – 5772 прозвішчы. І, згодна аналізу, беларусаў – 61%, 25% – палякі і г.д. І звярніце ўвагу, амаль 25% расстраляных – палякі. Гэта на фоне заявы Лукашэнкі, што ў годы рэспрэсіяў у Беларусі не забілі ніводнага паляка.Даследчык прывёў лічбы расстраляных у Менску толькі з адной выбаркі, якая ўтрымлівае няпоўныя дадзеныя за ранейшыя гады. Сама ж беларуская частка Катынс... Болей...

Ігар Мельнікаў: Рэпрэсіі 1939-41 моцна закранулі і беларусаў | Камунікат.org

5 сакавіка 1940 года згодна з пастановай савецкага кіраўніцтва пачаліся расстрэлы і дэпартацыі польскіх ваеннапалонных і членаў іх сем’яў.
Шэраг дакументаў і па сёння знаходзіцца пад грыфам сакрэтнасці, беларускі палітычны рэжым альбо адносіць гэтую праблему да выключна польскіх пытанняў альбо проста ігнаруе ўсе запыты гісторыкаў, даследчыкаў і нашчадкаў рэпрэсаваных. Аднак усё адно пакрысе праўда пра тыя падзеі, дэталі біяграфіі расстраляных і дэпартаваных робяцца вядомымі.
Кастусь Багушэвіч паразмаўляў з сённяшнім „Госцем Рацыі”, гісторыкам, які спецыялізуецца на тэме савецка-польскай мяжы Ігарам Мельнікавым.
РР: Дакументы 15-га памежнага атраду „Заслаўе”, якую інфармацыю там можна знайсці?
Ігар Мельнікаў: Насамрэч гэтага архіва няма няма, бо ён загіну... Болей...

Надзея Дземідовіч. «Хай сняцца сны аб Беларусі…» | Камунікат.org

Беларусь абавязана ў першую чаргу тым, хто жыве і змагаецца за краіну.Пра асобу Надзеі Дземідовіч падчас развітання ў Менску распавяла грамадская дзяячка Валерыя Чарнаморцава:
– Кажа: не прывозь мне прадукты, ты мне моладзь беларускую прывязі. Ёй вельмі важна было сведчыць пра тое, што яна перажыла і пра тое, што, нягледзячы ні на што, Беларусь жыве. Яна была паэткай, яна была жанчынай духу Ларысы Геніюш фактычна. Яна была з ёй, канешне, знаёмая асабіста, ездзіла да яе таксама ў свой час. Вельмі светлы і пазітыўны чалавек, бясконца любіла нашу Бацькаўшчыну – Беларусь.Падчас развітання з Надзеяй Дземідовіч былі зачытаныя спачуванні ад Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвіллы.Беларускае Радыё Рацыя Болей...

Як Супрасль і Зэльва адраджаюць спадчыну ВКЛ | Камунікат.org

Усё больш падляшскіх самаўрадаў навязвае супрацоўніцтва з блізкім замежжам.
Гміна Супрасль у межах еўразвязаўскай праграмы „Польшча-Беларусь-Украіна” наладзіла супрацоўніцтва з Зэльвай, што на Гарадзеншчыне. Якія праекты Супрасль і Зэльва маюць намер рэалізаваць?Пра супрацоўніцтва мясцовых уладаў Супрасля і Зэльвы ды іншае распавёў „Госць Рацыі” бургамістр Супрасля Радаслаў Дабравольскі:
– Мы супрацоўнічаем не толькі з Зэльвай. Я быў у Беларусі, дзе мы падпісалі адпаведныя дамовы. Таксама мы супрацоўнічаем з украінскім бокам у межах еўразвязаўскага праекта „Польшча-Беларусь-Украіна”. Будуць ладзіцца канцэрты, фэсты ў Беларусі і Польшчы, сярод іншага ў рэканструяванай царкве ў Супраслі 16-га стагоддзя, якая памятае часы Вялікага Княства Літоўскаг... Болей...

Прафесар роднай мовы | Камунікат.org

„Цікавы, добры, разумны, інтэлігентны”. Такія эпітэты даў аднаму са стваральнікаў першага факультэта беларускай філалогіі, першаму старшыні гарадзенскай абласной Рады ТБМ, прафесару, доктару філалагічных навук Паўлу Сцяцко ягоны ў мінулым калега па Таварыству Беларускай мовы Аляксей Пяткевіч.
5-га сакавіка Паўлу Сцяцко споўнілася 90 год. „Ён – сапраўдны беларускі патрыёт”, – кажа пра Паўла Сцяцко ягоны, у мінулым, калега па гарадзенскаму дзяржаўнаму ўніверсітэту імя Янкі Купалы Аляксей Пяткевіч. „Гэта вельмі важная заслуга чалавечая. Ён такім выгадаваны быў. Такая сям’я была, такім ён вырас, такім я яго ведаў”.Радзіма прафесара Паўла Сцяцко – Зэльвенскі раён, вёска Грабава. У пяць гадоў ён пачаў вучыцца ў Грабаўскай пачатковай п... Болей...

Алексіевіч: Няма ў нас праўды пра Вялікую Айчынную вайну | Камунікат.org

Бурную грамадзкую рэакцыя выклікала інтэрвію Сьвятланы Алексіевіч «Медузе». Рэдакцыя апублікавала інтэрвію пад загалоўкам «Я ўсё жыцьцё пражыла ў краіне паліцаяў».Сьцісла:    Праз 100 гадоў гісторыя ссоўваецца ў бок чалавечага, мы ж ня можам дагэтуль зыходзіць з маралі пра тое, як адны людзі гераічна забівалі іншых    Для мастацтва кат і яго ахвяра аднолькава цікавыя    Гэта было сталінскае пакаленьне, для якога Радзіма была вышэй за ўсё, цяпер чалавек не гатовы так хутка памерці    Адамовіч мне казаў: Вы ўжо людзі іншага пакаленьня, тое, што для нас з Астаф’евым немагчыма, вы ўжо разглядаеце як маральную праблему    Мастацтва павінна быць пра тое, што лепш піць разам віно, чым забіваць... Болей...

Раман Кісляк: У справаздачы шкоднасці вытворчасці адбыліся змены | Камунікат.org

Правесці яшчэ адно грамадскае абмеркаванне вакол тэмы з будаўніцтвам акумулятарнага завода прапануе берасцейскі юрыст Раман Кісляк.„У справаздачы вакол шкоднасці такой вытворчасці адбыліся змены,” — патлумачыў эксперт у галіне права:
– У праект унесены значныя змены – з 3-х да 29-ці кілаграм павялічыліся выкіды свінца. Па нашых звестках, іх будзе мінімум 750 кілаграм у год. Хутчэй за ўсё нават болей. Усё гэта гаворыць пра тое, што неабходна яшчэ раз правесці грамадскае абмеркаванне, бо справаздача аб уздзеянні на навакольнае асяроддзе гэтага завода было сур’ёзна перапрацавана і зменена.Раман Кісляк не выключае, што бліжэйшым часам будзе складзены чарговы зварот, пад якім пачнецца збор подпісаў да чыноўнікаў.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце Болей...

Да жаночага дня ў Берасці запрашаюць паглядзець “Забароненыя зоны” | Камунікат.org

“Забароненыя зоны” — на такую выставу ў Берасці запрашаюць прадстаўнікі творчай прасторы незалежнага тэатра “Крылы Халопа”.
Яе адкрыццё прымеркавана да жаночага свята і адбудзецца ўжо заўтра, 7 сакавіка, — распавяла адная з арганізатарак Лізавета Міхальчук:
– У нас выставы ладзяцца для шырокага кола гледачоў. Мы ніколі не робім ніякіх абмежаванняў. Гэта, відаць, першая выстава ў “КХ”, у якой ёсць нейкае абмежаванне паводле ўзросту. Гэта будзе выстава 18+, паколькі на ёй будуць некаторыя работы, у якіх прысутнічаюць элементы аголенага мужскога і жаночага цела. Тым не менш усе гэтыя работы з’яўляюцца творамі мастацтва.Паводле Лізаветы Міхальчук, да ўдзелу запрашаюцца ўсе тыя, хто цікавяцца крытычным мастацтвам. Пачатак а 19-ай га... Болей...

Гародня: Старт0 прысвяцілі поспеху жанчын | Камунікат.org

У Гародні ў Цэнтры гарадскога жыцця адбылася дыскусія праекту Старт0, якая мела назву “Як жанчыне рэалізаваць сябе”.Пра асаблівасці такога праекту распавядае адзін з арганізатараў Андрэй Віктараў:
– Гэта канферэнцыя для тых, хто хоча нешта пачаць. Справа ў тым, што сёння вельмі актыўна развіваецца і навука, і розныя галіны бізнеса, і развіццё людзей па спецыяльнасцях. І складана чалавеку, які не разбіраецца ў другой спецыяльнасці, у яе перайсці. І атрымліваецца, што вельмі шмат неафітаў, то бок навічкоў, у розных галінах, але для іх адмысловыя мерапыемствы не праводзяцца.Па словах журналісткі, рэдактаркі спецпраектаў Hrodna.life Ірыны Новік поспех жанчыны залежыць ад яе самой.
– Калі гавораць пра жаночую рэалізацыю, то мне хацелася найперш сказаць, што жанчына мае... Болей...

Валер Пазднякоў: Спадчына ёсць, яе трэба вяртаць | Камунікат.org

Адна з задач беларускай археалогіі – адкрываць наноў матэрыялы, датычныя Заходняй Беларусі і памежжа, якія захоўваюцца ў архівах Польшчы і Літвы.
Праблемы вяртання беларускіх артэфактаў на прыкладзе Варшаўскай выставы старажытнасцяў 1856 года на навуковым семінары ў Нацыянальным гістарычным музеі прадставіў археолаг Валер Пазднякоў:
– Прасачыць, якія экспанаты будуць на той варшаўскай выставе і дзе яны цяпер, цяжкая праца. Яна, наколькі мне вядома, не праводзілася. Некаторыя экспанаты захаваліся да нашага часу, але толькі ў Варшаве. Спадчына ёсць, яе трэба вяртаць, гэта мажліва, але трэба воля.На семінары „Вытокі беларускай археалогіі. Паўночны захад: ад палеаліту да Каложы” былі прадстаўлены напрацоўкі сучаснай школы беларускай археалогіі, якая зарадзілася ў 200... Болей...