March 1st, 2020

Абвешчана журы новага сезону Прэміі Цёткі | Камунікат.org

Сталі вядомыя імёны сябраў журы Прэміі Цёткі 2020, якое будзе абіраць пераможцаў у намінацыях “Найлепшы твор для дзяцей і падлеткаў” і “Найлепшае мастацкае афармленне кнігі”.Літаратурнае журыВера Бурлак (Жыбуль) – паэтка, перакладчыца, музыка, даследчыца літаратуры для дзяцей, аўтарка манаграфіі “Детская поэзия Серебряного века: модернизм”, аўтарка кнігі вершаў для дзяцей “Фантазюркі”, за якую атрымала Прэмію Цёткі 2019.Андрэй Жвалеўскі — пісьменнік, сцэнарыст. У галіне літаратуры для дзяцей і падлеткаў вядомы кнігамі, напісанымі ў суаўтарстве з Яўгеніяй Пастэрнак (“Гімназія №13”, серыя кніг “М+Ж”).Людміла Рублеўская — пісьменніца, паэтка, крытык, рэдактарка. Лаўрэатка прэміі “Залаты апостраф&rd... Болей...

Тацяна Матафонава аднавіла папулярную сэрыю «Дзіцячы альбом» | Камунікат.org

10 гадоў таму праект «Дзіцячы альбом» запачаткавалі музыка, адзін з заснавальнікаў гурту «Камэлот» Зьміцер Сідаровіч і сьпявачка Тацяна Матафонава-Грыневіч.
Тацяна стала ўкладальніцай трэцяга дыску ў сэрыі, які выйшаў у лютым 2020 году ў Менску.У 2010 годзе выйшаў дыск «Дзіцячы альбом. Частка першая», у якім былі прадстаўленыя 27 беларускіх народных песень для дзяцей у арыгінальных апрацоўках. Асноўнымі выканаўцамі дзіцячых песень сталі самі дзеці: Тамаш Сідаровіч і Адась Матафонаў. Дыск стаў папулярным сярод бацькоў, выхавальнікаў дзіцячых садкоў і кіраўнікоў мастацкіх калектываў.У другой частцы «Дзіцячага альбому», якая выйшла ў 2011 годзе, былі прадстаўленыя ня толькі фальклёрныя песьні, але і аўтарскія — словы і музыку да іх напіс... Болей...