February 29th, 2020

Спадчына Рушчыца ў Нацмузеі Беларусі | Камунікат.org

Спадчына мастака Фердынанда Рушчыца навечна аб’яднала Польшчу, Беларусь і Літву.Выставу ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі ўрачыста на беларускай мове адкрыў пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Артур Міхальскі:
– Сябры, мы пачынаем Год Рушчыца. Будучыня палякаў і беларусаў – гэта аднаўленне і паглыбленне нашага суседства. Мерапрыемствы, якія будуць праводзіцца на працягу гэтага года, стануць сапраўднай крыніцай ведаў і натхнення для ўсіх, хто будзе прымаць у іх удзел.Пра перайманне мастацкай традыцыі Рушчыца сучаснымі мастакамі распавёў старшыня Беларускага саюзу мастакоў Глеб Отчык:
– Не адно пакаленне мастакоў у Літве, Расеі, Польшчы і Беларусі вырасла на творчасці Рушчыца. Тут мы можам сказаць, што мастацтва без межаў, бо яно яднае нашы народы н... Болей...

Паэт Артур Камароўскі прадставіў зборнік „Вада пачынае жыць” | Камунікат.org

Беларуска-літоўскі праект „Рэзідэнцыя маладога літаратара” дае плён на літаратурнай ніве.Дэбютны зборнік вершаў „Вада пачынае жыць” на сталічнай пляцоўцы „Другі паверх” прадставіў выпускнік рэзідэнцыі, паэт Артур Камароўскі:
– Быць беларускім паэтам вельмі складана. У вершы, якога няма ў зборніку, я напісаў: „Быць паэтам тое ж, што быць вадой у горадзе вечнага лета”. Я б параіў не чакаць нейкага пэўнага лета, а заўсёды быць у леце.Набыць зборнік вершаў „Вада пачынае жыць” Артура Камароўскага можна ў менскай кнігарні „Галіяфы” або праз сайт halijafy.by.Беларускае Радыё Рацыя Болей...

Купалаўскі тэатр зацікавіўся п’есай жыхаркі Бярозы | Камунікат.org

Купалаўскі тэатр зацікавіўся п’есай жыхаркі Бярозы Таццяны Аліхвер.
Змест п’есы – трагічная гісторыя сям’і Захара і Зосі Тышкевічаў з вёскі Міхалкі Бярозаўскага раёна пасля прыходу саветаў у 39-м годзе. Падзеі апісаны з успамінаў дачкі Тышкевічаў – Ганны.Без усялякай палітыкі, ярка, праўдзіва расказваецца пра жыццё Тышкевічаў пасля прыходцу “вызваліцеляў” з Усходу, кажа Таццяна Аліхвер:
– Патэлефанавала мне загадчыца літаратурнага аддзела. Спадарыня Вольга сказала, што чыталі маю п’еску з Пінігіным і былі задаволены. Сказала, што маю п’есу паставяць у тэатры. А яшчэ прапанавала, што Смалянчук рыхтуе кнігу. У кнігу прапанавалі.
Паводле Таццяны Аліхвер, яна будзе шчаслівая, калі п’еса выйдзе на сцэну і дапаможа беларускаму ... Болей...

Беларускі ПЭН-цэнтр – супраць хатняга гвалту | Камунікат.org

Беларускі ПЭН-цэнтр далучыўся да петыцыі па прыняцці закона аб хатнім гвалце.Пра акалічнасці распавяла намесніца старшыні Беларускага ПЭН-цэнтру Марыя Мартысевіч:
– Адным з дакументаў, якім кіруецца дзейнасць Беларускага ПЭН-цэнтра і Міжнароднага ПЭНа, – гэта Жаночы маніфест. Ён кажа пра тое, што каб мець права на свабоду слова, свабоду чытаць, свабоду пісаць, жынчыны павінны быць вольнымі фізічна, сацыяльна і інтэлектуальна. ПЭН верыць, што гвалт над жанчынамі ва ўсіх яго шматлікіх формах, як у сценах дома, так і ў публічнай сферы, стварае небяспечныя формы цензуры.Акрамя гэтага, Беларускі ПЭН-цэнтр распачынае маніторынг таго, як парушаюцца культурніцкія правы беларускіх аўтараў.
Беларускае Радыё Рацыя Болей...

Хто можа быць рэдактарам Вікіпедыі? | Камунікат.org

На менскай пляцоўцы „Фаланстэр” адбылася чарговая сустрэча беларускіх вікіпедыстак і вікіпедыстаў.Кажа актывістка беларускага вікіруху Святлана Ермаковіч:
– У нас прысутнічаюць актывісты беларускай вікісупольнасці. Гэта рэдактары, гэтыя людзі маюць розную адукацыю, розны „бэкграунд”, розную гісторыю. Але сёння яны разам і яны камунікуюць і плануюць мерапрыемствы на наступны год, каб больш людзей даведалася, што ёсць Беларуская Вікіпедыя, што іх нават дзве з рознымі правапісамі. І каб далучаліся не толькі чытаць, але і быць рэдактарамі Вікіпедыі. Бо кожны чалавек можа быць рэдактарам Вікіпедыі.Унікальнасць Беларускай Вікіпедыі палягае ў тым, што іх у нас дзве. Адная складаецца з артыкулаў, напісаных класічным правапісам – тарашкевіцай, другая – ака... Болей...

Хто можа быць рэдактарам Вікіпедыі? | Камунікат.org

На менскай пляцоўцы „Фаланстэр” адбылася чарговая сустрэча беларускіх вікіпедыстак і вікіпедыстаў.Кажа актывістка беларускага вікіруху Святлана Ермаковіч:
– У нас прысутнічаюць актывісты беларускай вікісупольнасці. Гэта рэдактары, гэтыя людзі маюць розную адукацыю, розны „бэкграунд”, розную гісторыю. Але сёння яны разам і яны камунікуюць і плануюць мерапрыемствы на наступны год, каб больш людзей даведалася, што ёсць Беларуская Вікіпедыя, што іх нават дзве з рознымі правапісамі. І каб далучаліся не толькі чытаць, але і быць рэдактарамі Вікіпедыі. Бо кожны чалавек можа быць рэдактарам Вікіпедыі.Унікальнасць Беларускай Вікіпедыі палягае ў тым, што іх у нас дзве. Адная складаецца з артыкулаў, напісаных класічным правапісам – тарашкевіцай, другая – ака... Болей...

Сяргей Кнырэвіч: Дзеці, унукі і праўнукі Скарыны жылі ў Чэхіі | Камунікат.org

Дзеці, унукі і праўнукі Францішка Скарыны жылі ў Чэхіі – да такой высновы прыйшоў краязнаўца з Бярозы Сяргей Кнырэвіч, які ўжо 20 гадоў жыве ў Чэхіі.
Працуючы ў архівах горада Йіндржыхуў-Градзец, ён знайшоў дакументы пра дзяцей, унукаў і праўнукаў Францішка Скарыны.З даследаванняў дакладна стала вядома, што дзеці Скарыны жылі да самай смерці ў Чэхіі, гаворыць Сяргей Кнырэвіч:
– Існуе грамата чэшскага караля Фердынанда І, дзе наўпрост напісана, што Сімяон Рус Скарына з Полацка з’яўляецца пераемнікам усёй спадчыны слаўнага Францішка Скарыны з Полацка. І ўсе грамадзяне Чэшскага каралеўства абавязаны дапамагаць вярнуць маёмасць, якая належала вядомаму лекару Францішку Скарыну.
Паводле Сяргея Кнырэвіча, знойдзены ім дакументы і пра ўнукаў і праўнукаў Скарыны, але пакуль не ... Болей...

Код(т) Гародні “крочыць” па гарадзенскіх крамах і кавярнях | Камунікат.org

Адмысловы праект, дзе каты намаляваныя на фоне славутасцей горада, у выглядзе паштовак і магнітаў, “пакрочыў” па Гародні. Цяпер яго можна знайсці ў розных гарадзенскіх крамах і кавярнях.Распавядае адзін са стваральнікаў праекту, гаспадар гарадзенскай “Цудоўні” Андрэй Несцяровіч:
– Цікавасць з’явілася ў гаспадароў іншых сувенірных крамаў, таму што ўжо ў некаторых месцах яны ёсць і прадаюцца, а ў некаторых месцах яны хутка з’явяцца, бо ўжо дамовіліся. Больш за тое, у адным з кафэ – “МакаРоніне” – ёсць цэлы стэндзік з нашымі катамі. І яны там “жывуць” ужо некаторы час. Людзі таксама купляюць іх цэлым камплектам – гэта пяць штук. Гэта вельмі прыемна. Каты гарадзенскія “катанізіруюць” Гародню паступ... Болей...

Прыём заявак на Прэмію Анемпадыстава за дызайн вокладкі | Камунікат.org

Прэмія заснаваная ў 2019 годзе ў памяць пра чалавека многіх талентаў – мастака, паэта, фатографа, дызайнера, публіцыста, культуролага Міхала Анемпадыстава, які пайшоў з жыцця два гады таму.Ацэньвацца будзе дызайн, паліграфічнае выкананне вокладкі, а на ўзроўні кароткага спісу і адпаведнасць зместу кнігі. Склад журы будзе апублікаваны неўзабаве.
Да ўдзелу запрашаюцца дызайнеры, якія стварылі вокладку да папяровай беларускай кнігі, што выйшла ў 2019 годзе. Канчатковая адпаведнасць намінаванай кнігі панятку “беларуская кніга” ў кожным канкрэтным выпадку вызначаецца сябрамі журы большасцю галасоў.
Больш падрабязна з умовамі ўдзелу можна азнаёміцца, прачытаўшы статут і рэгламент прэміі.
Дэдлайн – 2 сакавіка (уключна). Болей...