February 28th, 2020

«Крамлёўская прапаганда рване з жудаснай сілай». Што пра фільм «Купала» сказаў кінакрытык | Камуніка

Кінакрытык Тарас Тарналіцкі паглядзеў фільм дома ў рэжысэра стужкі Ўладзімера Янкоўскага.Паказ «Купалы» адклаўся ў сьнежні мінулага году праз Лукашэнку. Як казаў рэжысэр Уладзімер Янкоўскі, Лукашэнка не пасьпеў ухваліць стужку, таму гледачы вымушаныя чакаць.На сайце кінастудыі «Беларусьфільм» гістарычная драма «Купала» рэжысэра Ўладзімера Янкоўскага прадстаўленая як нацыянальны кінапраект. Здымкі кінафільма скончаныя, выхад у пракат чакаецца сёлета ўвосень, паведаміла карэспандэнту Свабоды прадстаўніца кінастудыі Алена Астаповіч.«Спачатку будзе паказ на кінафэстывалях, а толькі потым прэм’ера. Гэта ўмовы і правілы фэстываляў клясы „А“. Пакуль падаём заяўкі і ня можам сказаць, на якіх фэстывалях будзе паказаны „Купала“.... Болей...

Беларусь гатовая да прыняцця Еўрапейскай Хартыі рэгіянальных моваў | Камунікат.org

Беларусь цалкам гатовая да прыняцця і імплементацыі Еўрапейскай Хартыі рэгіянальных моваў і моваў меншасцяў.
Гэта было агучана падчас прэзентацыі вынікаў праекта ад Савета Еўропы. У ім прааналізавалі становішча дзевяці нацыянальных меншасцяў, якія былі вылучаныя па ступені прысутнасці на тэрыторыі Беларусі больш за 100 гадоў.
Сярод іх першай па колькасці носьбітаў з’яўляецца польская меншасць. Улічваючы, што ў Беларусі існуюць дзве польскіх школы (у Гародні і Ваўкавыску) і 5 польскіх класаў (у Менску, Берасці і Гародні), развіццё польскай мовы як мовы меншасці ацэньваецца станоўча. А прыняцце Хартыі дало б носьбітам нацыянальных меншасцяў дадатковыя механізмы абароны і паказала б перспектывы для ўласных стратэгій па захоўванні, развіцці і распаўсюджванні моваў.Імплементацыя Хартыі... Болей...

#БезПраваНаРасправу: ЛПП - турма, канцлагер, прафілакторый? | Камунікат.org

Сярод найбольш частых пытанняў, з якімі грамадзяне звяртаюцца ў Праваабарончы цэнтр \\\"Вясна\\\", можна адзначыць тыя, якія звязаныя з дзейнасцю ў Беларусі лячэбна-працоўных прафілакторыяў (ЛПП), умовамі накіравання туды людзей, якія пакутуюць алкагольнай або наркатычнай залежнасцю, спецыфікай іх лячэння і рэабілітацыі.Дзіўным и незразумелым гібрыдам рэабілітацыйнага цэнтра і турмы з’яўляюцца беларускія лячэбна-працоўныя прафілакторыі для алкаголікаў і нарказалежных. Мужчыны і жанчыны з падобнымі праблемамі, якія на працягу года тры і больш разоў прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці за правапарушэнні ў стане алкагольнага ап\\\'янення, а таксама грамадзяне, абавязаныя вяртаць выдаткі, якія панесла дзяржава на ўтрыманне дзяцей, што знаходзяцца на дзяржзабеспячэнні,  двойчы... Болей...

У Віцебску абмеркавалі супрацу па ўшанаванні памяці ахвяр сталінізму | Камунікат.org

Удзельнікі ініцыятывы “Хайсы – віцебскія Курапаты” абмеркавалі планы дзейнасці дзеля ўпарадкавання мясцін, дзе адбываліся “сталінскія” расстрэлы, і ўшанавання памяці бязвінных ахвяраў. У ваколіцах Віцебску такіх жалобных мясцінаў некалькі.Апошнім у 2014-м годзе было адкрыта безыменнае масавае пахаванне непадалёк ад вёскі Хайсы, ад якой і ўзяла назву мясцовая ініцыятыва.Яе кіраўнік Ян Дзяржаўцаў пералічыў самыя значныя справы, зробленыя там дзеля ўшанавання памяці ахвяраў сталінскага тэрору:
– Гэта стварэнне мемарыяла і фотавыстава – 10 стэндаў, прыкладна 200 фотаздымкаў. Мы рабілі гэта цягам некалькі гадоў. Выставу мы адкрылі ў Віцебску, у касцёле Езуса Міласэрнага, там яна адбыла два тыдні. А потым мы яе перавезлі, спачатку ў Полацк, потым у Глыб... Болей...

Беларуская нацыя – незавершаны праект | Камунікат.org

Беларуская нацыя – незавершаны праект, і ў гэтым ягоная сіла.Шляхі развіцця Беларусі ў посткамуністычную эпоху на пляцоўцы «Тэрыторыя правоў» у Менску агучыў культуролаг Максім Жбанкоў:
– Ёсць габрэйская мафія, ёсць італьянская мафія, хай будзе і беларуская. Бо куды мы не паедзем, мы нікуды не падзенемся ад саміх сябе – ад нашага агульнага лёсу, ад агульнай сітуацыі, ад гэтай ментальнасці, ад гэтага нацыянальнага характару ў рэшце рэшт. Будзем пашыраць сферу ўплыву. Няма аб чым шкадаваць. Гэта нармальна.Дыскусія «Беларускі посткамунізм: два падсумаванні» адбылася ў межах адукацыйнага праекта «Беларускі Калегіюм».Беларускае Радыё Рацыя, Менск Болей...

Алесь Зарэмбюк: Праймерыз мусіць паказаць, што альтэрнатыва – ёсць | Камунікат.org

Персанальная адказнасць, такі пасыл беларускага праймерыз. У рамках якога палітыкі ездзяць па Беларусі і дыскутуюць са сваімі прыхільнікамі. Пакуль гэта буйныя гарады.
Апазіцыянеры рыхтуюцца абраць адзінага кандыдата на прэзідэнцкія выбары, якія павінны адбыцца сёлета, не пазней за 30 жніўня.Сістэма праймерыз, новая для Беларусі і яна павінны паказаць, што альтэрнатыва – ёсць, кажа кіраўнік Беларускага дома ў Варшаве Алесь Зарэмбюк.
– Гэта законы палітычнага маркетынга. Альтэрнатыва павінна быць персаніфікаваная. І не толькі ў Беларусі. У Беларусі тым больш. Кожная ідэя павінна быць персаніфікаваная, за ёй павінен быць сімвал гэтай альтэрнатывы. Таму сам працэс праймерыз, я спадзяюся, дзякуючы якому атрымаецца выбраць транспарэнтна, адкрыта, дэмакратычным шляхам адзінага кан... Болей...

Берасцейскія кнігазборы: праблемы і перспектывы даследавання | Камунікат.org

„Берасцейскія кнігазборы: праблемы і перспектывы даследавання”.Імпрэза з прэзентацыяй даследавання пад такой назвай з удзелам гісторыкаў, культуролагаў, краязнаўцаў і кнігазнаўцаў прайшла ў абласной бібліятэцы імя Горкага, — распавяла дырэктар установы Алена Стрыжэвіч:
– Я нават бы казала ўвогуле пра важнасць існавання такой канферэнцыі. Калісьці, калі мы пачыналі гэты праект, уся кніжная гісторыя Берасце і Берасцейскай вобласці была ў вельмі разрозненым стане, і хацелася навесці нейкі парадак, зразумець, што ў нас ёсць у горадзе і вобласці, зразумець, што знаходзіцца ў рэспубліцы і за межамі рэспублікі. Я маю на ўвазе кнігі, якія маюць дачыненне да Берасця і Берасцейскай вобласці.Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя прайшла ў Берасці чацвёрты раз. Такое мер... Болей...

У Гайнаўцы адзначылі 60-годдзе Міхася Андрасюка адмысловай імпрэзай | Камунікат.org

Пра літаратуру, пушчу і будучае размаўлялі ў Цэнтры прамоцыі рэгіёну „Чэрлёнка”, што ў Гайнаўцы. У рамках цыкла „Юбіляры” прайшла тут сустрэча з пісьменнікам Міхасём Андрасюком.Нядаўна пісьменніку споўнілася 60 гадоў, у час якіх паўсталі кніжкі, што высока ацэнены ў Польшчы і за мяжой, – кажа гаспадар мерапрыемства Мікалай Бушко.
– Хваліліся, што сярод нас ёсць людзі, якія да нечага дайшлі, тым больш, што Міхась Андрасюк іншы чым другія пісьменнікі. Радуе тое, што заўважылі яго аўтарытэтныя людзі і прызналі яму ўзнагароды, якія лічацца ў літаратурным свеце, як узнагарода Казанецкага ў Беластоку і прэмія Гедройца ў Беларусі. Гэта для нас вялікая справа. Віктар Кабац, мастак: Кніга рысуе гэтых прыпушчанскіх людзей і вёску, якая жыве побач з пушчай. Жыве г... Болей...