February 27th, 2020

Айцец Ян Раманчук: Так Бог даў, што памяць пра гэта жыве сярод людзей | Камунікат.org

У мінулую нядзелю Гайнаўка была тым горадам у Польшчы, пра які можна было пачуць па ўсіх тэлеканалах і радыёстанцыях.
Усё з-за маршу ў гонар „выклятых жаўнераў”, які ўжо пяты раз прайшоў вуліцамі Гайнаўкі, з лозунгам „Буры – наш герой”. У той дзень шмат жыхароў Гайнаўкі прыйшло ў царкву Яна Хрысціцеля, дзе была адмысловая малітва ў памяць бязвінна закатаваных жаўнерамі „Бурага”.Госць Рацыі – настаяцель царквы Яна Хрысціцеля ў Гайнаўцы Ян Раманчук.
РР: Вы чыталі Евангелле па-беларуску. Гэта такая традыцыя ў гэтай царкве?
Айцец Ян Раманчук: Толькі сёння мы прачыталі па-беларуску, таму што тыя людзі, якія былі замучаны, – вазакі і мучанікі зямлі Холмскай і Падляшскай – яны былі беларусамі. І таму я вырашыў, што прачытаем Евангел... Болей...

На фестываль «Напрамак Усход» упершыню прыедуць калектывы з Арменіі і Малдовы | Камунікат.org

Арменія і Малдова. Дзве краіны, якія сёлета могуць пашырыць геаграфію тэатральнага фестывалю «Напрамак Усход», які ўжо 4-ы раз увосень будзе праходзіць у сталіцы Падляшша.
Беластоцкі драматычны тэатр імя Аляксандра Венгеркі атрымаў дафінасаванне ад Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы. А гэты значыць, як кажа дырэктар тэатра Пётр Паўторак, – сігнал, каб брацца за працу, і пачынаць арганізацыю культурнай падзеі.
Міністэрства выдзеліла 297 тысячаў злотых, яшчэ ў агульную касу грошы дакладзе маршалкоўская ўправа. Кажа дырэктар творчай установы:
– Дафінансванне на фестываль атрымана ад Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны. Таму пачынаем рыхтаваць фестываль. У гэтым годзе плануем запрасіць артыстаў з Беларусі, Украіны, Літвы, Грузіі, канешне... Болей...

Паляшук са Століншчыны завітаў у Менск | Камунікат.org

„Сапраўдны” паляшук са Століншчыны завітаў у Менск.У сталічнай Галерэі TUT.BY адбылася творчая сустрэча з 92-гадовым айцом Васілём з Палесся.Госця прадставіў ініцыятар праекта, спявак Сяргей Доўгушаў:
– Я вельмі натхняюся, калі ён спявае, калі ён распавядае. Гэты чалавек проста геніяльны, з іншай планеты. Ён сапраўдны, так і фільм называецца „Сапраўдны”. Ён не сапсаваны сучаснасцю, ён размаўляе на сваёй мове, ён спявае песні сваёй вёскі.Паглядзець фільм Касі Растоцкай пра айца Васіля „Сапраўдны” можна на сайце „Белсата”.Беларускае Радыё Рацыя, Менск Болей...

Беларуска стала фіналісткай World Press Photo | Камунікат.org

Першы раз за гісторыю незалежнай Беларусі. Сярод фіналістаў 63-й міжнароднай прэміі фотажурналістыкі World Press Photo – беларускі фатограф Таццяна Ткачова.Яна прадставіла свае працы ў катэгорыі „Партрэты”. І патрапіла ў спіс фіналістаў з працай „Паміж правам і сорамам” – гэта гісторыі жанчын, якія зрабілі аборты па розных прычынах. За званне „Фота года” будуць змагацца яшчэ шэсць фатографаў, а вынік даведаемся 16 красавіка на Сусветнай выставе фатаграфій у Амстэрдаме.Расказвае намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі:
– Стала вядома, што Таццяна Ткачова сярод фіналістаў конкурсу World Press Photo, якое будзе агучана ў красавіку. Ясна, што пераможца там будзе ў навіннай журналістыцы, звычайна перамагае кадр, гал... Болей...

Дзяніс Івашын: Расея стварае рэзідэнтуру ў Беларусі | Камунікат.org

Журналіст-даследчык, рэдактар беларускай службы «ІнформНапалм» Дзяніс Івашын завяршыў вялікае даследаванне пра расейскую рэзідэнтуру ў Беларусі.
Журналіст лічыць, што рэзідэнты вярбуюцца рознымі структурамі.Кажа Дзяніс Івашын:
– Гэта перадусім рэзідэнтура службаў знешняй выведкі Расейскай Федэрацыі. Яна складаецца з так званай трыяды, гэта перадусім Галоўнае ўпраўленне генштаба Узброеных сілаў Расейскай Федэрацыі, колішняя вядомае ГРУ. Таксама гэта служба знешняй выведкі і Федэральная служба бяспекі.На думку Дзяніса Івашына, Расея дзейнічае і праз навучальныя ўстановы:
– На другі ўжо ўзровень таксама выходзіць правядзенне расейскай стратэгіі soft power (мяккая сіла) у Беларусі. Перадусім гэта кансервацыя Беларусі ў сацыяльна-культурнай, гуманітарнай, а таксама ад... Болей...