February 26th, 2020

Блог NEXTA трансфармуецца ў паўнавартаснае СМІ XXI стагоддзя | Камунікат.org

Трансфармацыю ў паўнавартаснае СМІ XXI стагоддзя зараз перажывае блог NEXTA, які спыняе сваё існаванне і ператвараецца ў медыя.
Пра гэта яго стваральнікі абвесьцілі некалькі тыдняў таму. Але гэта таксама не будзе традыцыйны сайт. Такім чынам аўтары блогу пазбягаюць магчымага блакавання ў Беларусі.Пра канцэпцыю новага СМІ распавёў – аўтар канала Сцяпан Святлоў:
– Медыя ў вачах большасці грамадства ўспрымаецца як нейкі сайт. Гэта, на жаль, не будзе працаваць. Бо найхутчэй гэты сайт заблакуюць адразу ж пасля яго ўводу. Таму гэта, можна сказаць, медыя больш сучаснае, медыя ХХІ стагоддзя. Калі няма цэнтралізаванай старонкі, а ёсць рэсурсы ў Тэлеграм, на Ютубе, у іншых сацсетках. І дзякуючы гэтаму мы як бы абароненыя перад блакаваннем з боку ўладаў. Сёння блог NEXTA — адзін ... Болей...

Пра што дыскутавалі гамяльчане на лекцыі «Курапаты – гістарычны кантэкст»? | Камунікат.org

У Гомелі ў межах кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання» на выходных адбылася лекцыя – дыскусія археолага Міколы Крывальцэвіча «Курапаты – гістарычны кантэкст», піша \"Гомельская Вясна\".Археолаг у 1988 годзе браў удзел у раскопках – эксгумацыі парэшткаў расстраляных людзей ва ўрочышчы Курапаты. Ну думку навукоўца, мінімальная колькасць людзей знішчаных у гэтым месцы – 30 тыс. чалавек. Усе пахаванні канца 30 – х пач. 40 гадоў. Навукоўцы разам за следчымі прыйшлі да высновы, што расстрэлы адбываліся органамі НКВД. Як адбываліся раскопкі, якія былі знаходкі, методыка масавага знішчэння людзей, этапы мемарыялізацыі – у лекцыі Міколы Крывальцэвіча.Каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання&raq... Болей...

Праваабаронцу позву прынеслі ў бальніцу | Камунікат.org

Сябра Праваабарончага цэнтра „Вясна” Аляксандра Вайцешыка з Баранавіч выклікаюць позвай у Нясвіжскі РАУС на 9 гадзін раніцы 26 лютага.Позву ў Нясвіжскую бальніцу, куды Вайцешык трапіў пасля затрымання, прынёс супрацоўнік РАУС, кажа Аляксандр Вайцешык:
– Выпусцілі з бальніцы. На заўтра выклікаюць у РАУС па позве. Ёсць варыянт, што яны будуць складаць пратакол. Еду заўтра з адвакатам у РАУС. Адвакат гаворыць, што мяне могуць затрымаць, або адразу адвезці ў суд.Праваабаронцу затрымалі ў Сноўскім Доме культуры супрацоўнікі Нясвіжскага РАУС. Прычына затрымання – спроба прайсці ў залу на сход з пенсіянерам агракамбіната “Сноў” Вячаславам Сырыцам у якасці даверанай асобы.
Вячаслава Сырыцу пазбаўлялі звання „Ганаровы работнік гаспадаркі” і выключал... Болей...

Патрабаванне да чыноўнікаў | Камунікат.org

Сябра праваабарончага цэнтра Вясна Сяргей Гоўша патрабуе, каб чыноўнікі Баранавіцкага гарвыканкама выконвалі Канстытуцыю ў моўным пытанні і свабодна валодалі дзвюма дзяржаўнымі мовамі.
Патрабаванне складзена ў пісьмовай форме.Да напісання заявы яго падштурхнула сумная сітуацыя з роднай мовай, кажа Сяргей Гоўша:
– Мы патрабуем, але каб і чыноўнікі патрабавалі, каб вышэйшыя навучальныя ўстановы былі беларускімі. Тады не трэба будзе людзей заганяць у беларускія школы. Акрамя гэтага мы патрабуем, каб гарадская ўлада стварыла камісіі па прыёме экзаменаў у чыноўнікаў на веданне дзвюх моваў. Чыноўнікі ў большасці не валодаюць беларускай мовай.Паводле Сяргея Гоўшы, заява пададзена ў Баранавіцкае Таварыства беларускай мовы для зацверджання Радай Таварыства. Беларускае Радыё Рацыя Болей...

Мясцовыя ўлады не дапамагаюць грамадскім ініцыятывам | Камунікат.org

Ініцыятыва караецца: мясцовыя ўлады не дапамагаюць грамадскім ініцыятывам. Такое меркаванне пашыранае сярод беларускай моладзі.Вынікамі адпаведнага сацыяльнага маніторынгу падзяліўся дырэктар даследчага цэнтра EAST (Іст) Андрэй Елісееў:
– Вельмі адчуваецца дэфіцыт юрыдычных ведаў. Людзі, якія спрабуюць вырашыць нейкую мясцовую праблему, не знаходзяць пакрокавую інфармацыю ў інтэрнэце, Увогуле назіраецца дэфіцыт інфармацыі пра няўрадавая арганізацыі, асабліва ў рэгіёнах. Таму рэкамендацыя арганізацыям розных сфераў перыядычна суполіцца і партнёрыцца з нейкай арганізацыяй у рэгіёне.Грамадскім актывістам у гэтым даследаванні рэкамендуецца наладжваць кантакты з мясцовымі ўладамі і рэлігійнымі арганізацыямі.Беларускае Радыё Рацыя Болей...

Гістарычныя могілкі Беларусі могуць стаць турыстычнымі аб’ектамі | Камунікат.org

Гістарычныя могілкі Беларусі могуць стаць паўнавартаснымі турыстычнымі аб’ектамі.Такія мажлівасці прадставіла сябра грамадскай арганізацыі «Гісторыка» Таццяна Пятрова:
– Галоўная праблема – гэта адсутнасць разумення вартасці могілак. Адсутнасць разумення могілак як прасторы, якая таксама ўплывае на жыццё грамадства. Усё ж такі культура памяці яшчэ не на дастаткова развітым узроўні.Беларускія могілкі праз сваю каштоўнасць маюць патэнцыял паркава-музейных месцаў, дзе мажліва новае пераасэнсаванне чалавечай памяці.Беларускае Радыё Рацыя Болей...

У Гародні дыскутавалі пра права на горад | Камунікат.org

У „Цэнтра гарадскога жыцця” Гародні адбылася сустрэча – дыскусія пад назвай „Права на Горад”. Тэмай дыскусіі былі культурныя ініцыятывы і турыстычны патэнцыял гораду.Для гарадзенца, краязнаўца ды стваральніка Музею мініяцюр „Grodno Mini” гэта была яшчэ адной спробай прадставіць адмысловы музей Гародні. Кажа Ігар Лапеха:
– Музей – гэта форма выказвання свайго меркавання. Я паказваю ў пэўнай форме, што горад страціў, што мог бы мець, што можна аднавіць у гэтым горадзе.На думку Таццяны Піскун, якая прадстаўляла турыстычны сектар, сустрэча была магчымасцю прадставіць турыстычныя перспектывы Гародні: – Калі мы ў тым жа духу працягнем, то нас чакаюць дастаткова вялікія перспектывы. Нам ёсць над чым працаваць, напрыклад, у нас не хапае ... Болей...

Павел Каралёў: У гэтых падмурках схаваная беларуская гісторыя | Камунікат.org

У менскім парку Янкі Купалы яшчэ захоўваецца шмат артэфактаў, якія звязаныя з такімі вядомымі людзьмі ў беларускай гісторыі як браты Луцкевічы, Змітрок Бядуля, Янка Купала і іншыя.
Аднак план рэканструкцыі парку не прадугледжваў ніякіх раскопак і даследаванняў на месцы.Пра гэта шкадуе вядучы навуковы супрацоўнік літаратурнага музея Янкі Купалы Павел Каралёў:
– Я скіраваў ліст у Мінкульт, каб нармальна паставіліся да гэтых падмуркаў. Бо тут ёсць, дакладна дзе яны капалі, лазні Плаўскага, гэта былі адны з самых першых грамадскіх лазняў у Менску, і падмуркі дамоў Луцкевічаў. Тыя падмуркі, якія навуковы кіраўнік праекта Уладзімір Вырастак на плане абазначыў, што гэта падмуркі дамоў Луцкевічаў, тыя падмуркі яны ўпрытык абыйшлі. У сэнсе гэта такі пэўны поспех.
Паўлу Каралёву ўдалося ўр... Болей...

Маслюкова: Людзі разлічваюць, што некалькі актывістаў абароняць увесь Светлагорск? | Камунікат.org

Жыхароў Светлагорска працягвае хваляваць праца завода беленай цэлюлозы ў вёсцы Якімава Слабада. Да барацьбы супраць працы шкоднага прадпрыемства далучаюцца новыя людзі.Сябра ініцыятыўнай групы праціўнікаў працы шкоднай вытворчасці Алена Маслюкова сказала, што хапае і тых, хто баіцца выступаць нават у абарону ўласнага здароўя.
– З вясны, усё лета і пачатак восені вецер будзе дуць на горад. І вось тады мне будзе цікава паглядзець на ўсіх гараджан, якія будуць задыхацца. Канешне, я думаю, што ў нас на плошчы прыбавіцца людзей. Не разумею, як можна сябе не бараніць?! І на што разлічваюць людзі? Яны разлічваюць, што выйдзе на плошчу Маслюкова, Сомава, Наскова і мы абаронім увесь горад? Ой, дзякуй вам, што вы гэта робіце. Разумееце, мне не патрэбна падзяка людзей. Яны ніяк не могуць зразу... Болей...