February 25th, 2020

У Віцебску прайшоў фестываль “Прадмова” | Камунікат.org

Віцебск стаў першым горадам, які сёлета сустрэў фестываль інтэлектуальнай кнігі.
На чарзе – Берасце і Гародня, завяршыцца вандроўка “Прадмовы” у Менску, дзе фестываль пройдзе з 2-га па 5-га красавіка.
У кожны з абласных гарадоў прыедзе свой адмысловы “літаратурны дэсант” – каманда аўтараў і выдаўцоў, сфармаваная паводле апытанак мясцовых жыхароў. На жаль, задаволіць усе запыты не ўдалося, паведаміла каардынатарка імпрэзы, паэтка Дар’яй Бялькевіч. Прыкладам, пісьменніка Уладзіміра Арлова хацелі бачыць і ў Віцебску, і ў Гародні, але сустрэнуцца з ім толькі гарадзенцы. Паэт Віталь Рыжкоў таксама аказаўся вельмі запатрабаваным у сваіх прыхільнікаў з розных гарадоў, але тут Віцебску пашанцавала.“Прадмова” прыехала ў абласны цэнтр і з новы... Болей...

“Мова фэст” у Менску | Камунікат.org

Свята “Мова фэст” у Менску наведала больш чым пяць тысяч чалавек.Пра гэта кажа кіраўнік “Арт-сядзібы” і арганізатар свята Алесь Снег:
– Валанцёры лічылі тысячу ў гадзіну. Думаю, што 5 тысяч пераваліла. Мы кожны год ладзім Свята роднай мовы пад рознымі назвамі. У гэтым годзе мы вырашылі назваць “Мова фэст”. У прынцыпе гэта мінулагодні фармат, але большы па маштабах, большы па ўдзелу бізнесу ў свяце, па ўдзеле гуртоў, розных актыўнасцяў. То бок, масштаб яшчэ большы.Свята “Мова фэст” прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы. Ён святкуецца 21 лютага таму, што ў гэты дзень у 1952 годзе загінулі пяць пакістанскіх студэнтаў, якія выступалі за тое, каб надаць бенгальскай мове статус дзяржаўнай.Беларускае Радыё Рацыя, Менск Болей...

Дошку ў гонар Язэпа Драздовіча адкрылі ў Глыбокім | Камунікат.org

Памятную дошку ўсталявалі на доме №111 па вуліцы Максіма Горкага. Адначасова ўшанавалі і памяць былога гаспадара гэтага дома, героя Першай сусветнай вайны Вікенція Дразда.
Ён узнагароджаны Георгіеўскімі крыжамі і калісьці нават ахоўваў стаўку Мікалая ІІ у Магілёве.Мастак Язэп Драздовіч сябраваў з сям’ёй Драздоў, наведваўся да іх у госці, а часам і жыў у гэтым доме. Як кажа Зоя Голікава (Дрозд), Язэп Драздовіч часта заходзіў да бацькоў у госці і вёў размовы на розныя тэмы:
– У нас вось там была руская печ, дык ён на печы любіў спаць. Ён быў пісьменны, разумны, але троху дзіўны. У яго ж не было сям’і. Але былі браты, сёстры, пляменнікі. Ён вёў вандроўны лад жыцця. Ён нейкі час працаваў у Глыбокім у гімназіі настаўнікам малявання. І мая стрыечная сястра вучылася ў яго. Дык... Болей...

Лекцыя Ірыны Дубянецкай пра Францыска Скарыну | Камунікат.org

Ці быў Францыск Скарына вядомы ў навуковым свеце сучаснай яму Заходняй Еўропы?
Пра гэта і іншае распавяла ў публічнай лекцыі, што адбылася ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры, бібліязнаўца Ірына Дубянецкая.
– У Падуанскім універсітэце за мусалінеўскімі часамі была заказаная спецыяльная заля, дзе партрэты сарака самых славутых выпускнікоў Падуанскага ўніверсітэта. Скарына не быў выпускніком Падуанскага ўніверсітэта. Скарына там толькі здаў іспыты і атрымаў званне доктара. І сярод гэтых сарака, там сусветныя славутасці, але сярод іх у трыццатыя гады дваццатага стагоддзя патрапляе Скарына. Памяць пра Скарыну ёсць у Падуанскім універсітэце – тое, што ён вельмі важны персанаж.Ірына Дубянецкая – доктар філасофіі, доктар сакральнай тэалогіі, каардынатрка новага навуковага ... Болей...

Віктар Шалкевіч даў канцэрт у Глыбокім | Камунікат.org

Беларускі бард, акцёр, паэт і шоўмэн Віктар Шалкевіч даў канцэрт у Глыбокім, што на Віцебшчыне.
Ён адбыўся ў парафіяльным доме і сабраў каля пяці дзясяткаў чалавек. На ім прысутнічалі аматары творчасці музыкі з Глыбокага і Шаркоўшчыны. У Глыбокім прагучаў зімовы альбом спевака.Як кажа Віктар Шалкевіч, ужо ў яго ўзросце песні пішуцца павольна, і яны для яго, як дзеці.
– Жанчыны выношваюць дзевяць месяцаў. Я не могу сказаць, што дзевяць. Але проста я ведаю сваю натуру, я сябе не падганяю. Калі атрымалася – значыць атрымалася. Калі не ідзе – то не ідзе. Вось сеў, узяў і напісаў. Яна ж заўсёды з табой ходзіць, яна з табой носіцца дзесьці ў галаве, нешта рыфмуецца.Імпрэза адбылася дзякуючы Алесю Мазаніку, кіраўніку сайта imbryk.by і менеджару праектаў. А таксама пры падтрым... Болей...

Народная Воля, 9 (4467) 2020 | Камунікат.org

Народная Воля
9 (4467) 2020

Сацыяльныя сеткі гудуць, як пчолы ў вуллі. Эмоцыі зашкальваюць. Выбарам – ігнор! Не хадзіць! Не галасаваць! Не заклікаць! Не вылучацца! Інакш вы падтрымаеце і ўзмоцніце існуючы рэжым. З якіх шчылін павылазіла столькі ігноршчыкаў і пафігістаў? Яны не выказваюць ніякіх канкрэтных прапаноў адносна стратэгіі і тактыкі палітычнай барацьбы, а толькі паліваюць брудам тых, хто дзейнічае і хоча змяніць сітуацыю да лепшага. Ім адказваюць актывісты-практыкі: “Вам, панове, не ўгодзіш. Перш папракалі, што апазіцыя не здольная аб’яднацца. А як аб’ядналася, то яшчэ мацней загаласілі”. Масцітыя палітолагі не адстаюць. Маўляў, калі не дапускаеце магчымасці перамогі, то навошта плот гарадзіць? Я думаю інакш. У нашых умовах, калі балем правіць “моцная рука” і вайсковая сіла, калі на кожным участку па трое дзяжурных міліцыянераў і трывожная кнопка, калі ідуць несправядлівыя суды і прызначаюцца непамерныя штрафы, вылучацца кандыдатам на вышэйшую пасаду – гэта подзвіг. Гэта дэманстрацыя рашучасці плыць супраць цячэння (па цячэнні – куды лягчэй), гэта праява асабістай мужнасці, гэта, урэшце, прыкмета грамадзянскай адказнасці. Калі не я, то хто? Пры гэтым усе добра ўсведамляюць, што выбарамі мала дзе перамагалі самадураў. Азы паліталогіі! Дык пры якую “перамогу” разважаюць нашы ідэалісты і тэарэтыкі? Аляксандр Фядута, які першы памахаў шабелькай, прайшоўся па Вользе Кавальковай, адзінай жанчыне сярод чатырох прэтэндэнтаў. Болей...

Інфа-Кур’ер, 8 (994) 2020 | Камунікат.org

Інфа-Кур’ер
Штотыднёвая рэгіянальная газета ● Навіны са Слуцка, Салігорска, Капыля, Старых Дарог і Любані
8 (994) 2020

Первым очагом сопротивления оккупантам в Слуцке стала группа, созданная в конце лета 1941-го семьёй Маглыш. Её костяком являлись глава семейства Яков Дмитриевич, его супруга Екатерина Тимофеевна, их дочь Надежда и её муж Иван Батурин. В октябре 1941 года к ним присоединился Пётр Маглыш, бежавший из лагеря военнопленных. Он и возглавил эту группу. Подпольщики собирали оружие, боеприпасы, сведения об оккупантах. В доме в печке был замаскирован радиоприёмник, который позволял получать сведения Совинформбюро. Группа Маглыша не действовала сама по себе. С первых своих шагов, с августа 1941-го, выполняла задания партизанского отряда (позже соединения) Василия Коржа. Постепенно ряды подпольщиков выросли до 20 человек. Они переправляли медикаменты для партизан, распространяли листовки, организовывали диверсии на предприятиях города, освободили и переправили к партизанам более ста военнопленных из концлагеря. В это время в Слуцке параллельно возникло ещё несколько небольших подпольных групп. Пётр Маглыш установил связь с большинством из них. Это позволило перейти к более масштабным действиям. Самым громким делом подпольщиков стало нападение на банк, где фашисты хранили награбленные золото и деньги. Разрабатывал и проводил эту операцию Пётр Маглыш. К этому времени группа имела тесные контакты с некоторыми полицейскими. Удалось найти своих людей и среди сотрудников банка. Болей...

Інфа-Кур’ер, 7 (993) 2020 | Камунікат.org

Інфа-Кур’ер
Штотыднёвая рэгіянальная газета ● Навіны са Слуцка, Салігорска, Капыля, Старых Дарог і Любані
7 (993) 2020

Случчанину Сергею Горгуну выпало служить в Афганистане. Там его тяжело ранило, и ему пришлось подстраиваться под новую жизнь. Сергей рассказал «Кур'еру» про то, как был под обстрелом, про гибель товарищей, про то, как горел, и что он думает о войне. Сами просились в Афганистан. Сергея призвали в армию из Слуцка в ноябре 1983 года. Сначала его полгода готовили на сержанта в «учебке» в городе Острогожске Воронежской области. После — отправили в Афганистан. Он не боялся туда ехать. А многие из его товарищей писали рапорты, в которых просились именно в Афганистан. «Хлопцы, которые были до нас в „учебке“, а потом ушли в Афган, с нами переписывались, — рассказывает Сергей. — Мы всё знали: и про погибших, и про подрывы. Но раньше патриотическая работа другая была. Никто из нас не боялся, что он там погибнет. Шли за Родину». Опасная работа. Рота, в которой служил Сергей, стояла в Шинданде. Она обеспечивала доставку техники в батальоны по трассе Кушка — Кандагар (Кушка — город в Туркменистане, с 1999 года называется Серхетабад; Кандагар — город в Афганистане, между ними почти 700 км). На седельных тягачах МАЗ-537 и КрАЗ возили танки, бронетранспортёры, оборудование для самолётов и вертолётов, боеприпасы, ракеты, бомбы. Это была крайне опасная работа сама по себе. Впереди колонны, которая перевозила военную технику, шли сапёры с собаками, затем — плотная охрана. Через каждые 50 метров среди тягачей ехали боевые машины с охраной. Болей...

Наша слова, 8 (1471) 2020 | Камунікат.org

Наша слова
8 (1471) 2020

У год свайго першага юбілею - 10-годдзя - літаратурны аддзел Лідскага гістарычна-мастацкага музея (дом паэта Валянціна Таўлая) запланаваў шэраг цікавых сустрэч у сваіх сценах. Днямі адбылася першая такая сустрэча - з госцем з Менска, калекцыянерам кніг, кампазітарам-песеннікам, куратарам музычных і мастацкіх праектаў Яўгенам Ксяневічам. У рамках сустрэчы ў доме Таўлая адбыліся адкрыццё выстаўкі мініяцюрных (кішэнных) кніг з пры-ватнай калекцыі Яўгена Антонавіча "Кніга на далоні" і прэзентацыя яго зборніка песень на словы вядомых беларускіх паэтаў "Краіна мая, песня мая…". На мерапрыемства былі запрошаны навучэнцы Лідскага дзяржаўнага музычнага каледжа. Сімвалічна, што адкрыццё выстаўкі мініяцюрных кніг у Лідзе праходзіла на другі дзень пасля адкрыцця XXVII міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу ў Менску, ва ўнісон гэтай падзеі. Спачатку куратар выстаўкі, навуковы супрацоўнік гістарычна-мастацкага музея Алесь Хітрун правёў для моладзевай аўдыторыі кароткі экскурс у гісторыю кніжак-малютак. Цікава было даведацца, напрыклад, аб тым, што прыхільнікам такіх кніг быў і Напалеон Банапарт, які, будучы ў ваенных паходах, насіў з сабой так званую партатыўную бібліятэку - каля паўсотні мініяцюрных кніг у скураным футляры. Застаюцца запатрабаванымі кнігі кішэннага фармату і ў наш час - дзякуючы перш за ўсё таму, што іх зручна насіць з сабой, яны не займаюць шмат месца. Выдаюцца падобныя кнігі і ў Лідзе. Болей...

Народная Воля, 8 (4466) 2020 | Камунікат.org

Народная Воля
8 (4466) 2020

Похоже, в Беларуси разгорается новый коррупционный скандал. На сей раз связанный с директорами крупных предприятий. В пятницу 24 января рейс авиакомпании из Минска в Мюнхен прибыл с большой задержкой. Вначале было потеряно немало времени в аэропорту при взлете, а затем самолет развернули на подлете к Вроцлаву и посадили в Гродно. С борта сняли как минимум шесть человек! Несмотря на то что эту историю обсуждают уже четвертый день, официальных комментариев ни от спецслужб, ни от авиакомпании «Белавиа» на вчерашний вечер еще не было. По неофициальной информации, среди тех, кого люди в форме сняли с самолета, оказались директор Городейского сахарного комбината Михаил Криштапович и директор Слуцкого сахарного комбината Николай Прудник. Какие претензии к ним у правоохранительных органов? На момент подписания этого номера «Народной Воли» официальной информации не было. Однако, как выяснилось, вчера на работе отсутствовали директора всех сахарных заводов страны! В ближайшее время подробности этого странного дела, конечно же, будут известны, появятся какие-то комментарии. Однако«Народная Воля» взглянула на эту ситуацию с другого ракурса. Директорская должность – совсем не сахарная. И найти человека, который сегодня с большим желанием согласится возглавить пусть даже успешное предприятие, – настоящая проблема! – Вероятно, в ближайшее время нам объявят причины задержания всех четырех руководителей предприятий, и, скорее всего, среди них будут и злоупотреблениеслужебным положением. Болей...

Аду Райчонак узнагародзілі медалём да 100-годдзя БНР | Камунікат.org

У Глыбокім медалём да 100-годдзя БНР узнагародзілі грамадскую дзяячку Аду Райчонак з Шаркоўшчыны.
Уручыў медаль кіраўнік партыі БНФ Рыгор Кастусёў. Таксама павіншаваць спадарыню Аду разам з ім прыехаў Аляксей Янукевіч і Андрэй Саротнік.
Акрамя медаля Адзе Райчонак падаравалі і альбом “БНР-100”, які на сваіх старонках распавядае пра святкаванне 100-гадовага юбілею ў Беларусі і замежжы.Паводле Ады Райчонак, так сталася, што ў сувязі са станам здароўя яна не змагла наведаць Вільню падчас перапахавання парэшткаў Кастуся Каліноўскага, калі ўручалі медалі. Але для яе вялікі гонар атрымаць гэты медаль і на беларускай зямлі:
– Гэта вельмі вялікая для мяне ўзнагарода, самая вялікая, якія ў мяне былі на працягу ўсяго майго працоўнага жыцця. Я нават не паверыла сваім вачам, калі ... Болей...

У Менску адзначылі 20-годдзе грамадскай арганізацыі „Дыярыуш” | Камунікат.org

У Менску на пляцоўцы „Тэрыторыя правоў” прадстаўнікі грамадскасці адсвяткавалі 20-годдзе стварэння арганізацыі „Дыярыуш”.
Яе галоўнай задачай была збіраць і папулярызаваць розныя факты з беларускай гісторыі. А праца арганізацыі была накіравана ў асноўным на моладзь, каб абудзіць яе цікавасць да гэтай тэмы, паглыбіць веды, сфармаваць нацыянальны светапогляд.Па словах кіраўніцы „Дыярыуша” Ларысы Андросік, у арганізацыю два дзясяткі гадоў таму сабраліся людзі, апантаныя адной ідэяй. І ідэя гэта была – незалежная Беларусь.
– Першае, што нам патрэбнае, як мы ўсе меркавалі, гэта адукацыя. Чаму ў нас так шмат увагі надавалася конкурсам. Таму што мы стараліся навучыць дзяцей быць свабоднымі. Бачыць гэтую гісторыю нават у самых звычайных рэчах, рэч... Болей...

У Лондане прайшла канферэнцыя беларусазнаўства | Камунікат.org

У Лондане завяршылася штогадовая канферэнцыя “Беларусазнаўства ў ХХІ стагоддзі”.
Першы дзень у будынку Лонданскага ўніверсітэта, другі — у бібліятэцы імя Францішка Скарыны. Канферэнцыя была падзеленая на блокі ў адпаведнасці з навуковымі дысцыплінамі, прычым другі дзень займала панэль “Літаратуразнаўства”, кажа беларусістка з Гішпаніі Анхела Эспіноса:
– Я прэзентавала даклад на даволі новую тэму не толькі ў беларускай філалогіі, але і ў літаратуразнаўстве ў цэлым – гэта пісьменнікі і літаратары, якія абіраюць іншую мову.Канферэнцыя — унікальная для навукоўцаў з Захаду і Усходу, якія займаюцца Беларушчынай, магчымасць абмяняцца думкамі і ідэямі, лічыць літаратуразнаўца: – Літаратуразнаўчай секцыяй я вельмі задаволеная. Канферэнцыя на ... Болей...

У Віцебску адзначылі 85-я ўгодкі Рыгора Барадуліна | Камунікат.org

Апошні Народны паэт Беларусі пакінуў гэты свет 2-га сакавіка 2014 года, але для чытачоў і ўсіх, хто быў з ім знаёмы, Рыгор Барадулін па-ранейшаму жывы.
Гэтая думка была лейтматывам сустрэчы, якая прайшла 24 лютага, у дзень народзінаў паэта-земляка, у віцебскай абласной бібліятэцы.Паэзія Рыгора Барадуліна заўжды будзе актуальная, бо яна паходзіць з адвечных каштоўнасцяў, лічыць літаратуразнаўца Ірына Саматой:
– У адным з інтэрв’ю ён сказаў: «маці і мова – дзве асновы паэзіі». Яго паэзія вельмі нацыянальная, бо яна – ад маці, ад нацыянальных каранёў. Гэта і высока грамадзянская лірыка, гэта і кранальная інтымная лірыка, і вершы філасофскага складу. Гэта для любога чытача паэзія, і на ўсе часы.Падчас літаратурна-музычнай імпрэзы «Я сын зямлі&hellip... Болей...

Абвешчаны поўны спіс прэміі Арсенневай | Камунікат.org

У поўны спіс сёлетняй прэміі імя Наталлі Арсенневай за найлепшую кнігу паэзіі ўвайшло 19 кніг.Да ўдзелу ў конкурсе прымаліся паэтычныя кнігі на беларускай мове, выдадзеныя ў 2019 годзе. Таксама прымаліся кнігі 2018 года, пры ўмове, што яны не былі пададзеныя на прэмію ў мінулым годзе.Сёлета на прэміі Арсенневай прадстаўлены восем беларускіх і адно польскае выдавецтва. Лідарам па колькасці намінантаў з’яўляецца выдавецтва “Галіяфы” – шэсць кніг, выдавецтва “Кнігазбор” прадстаўлена пяццю кнігамі, “Янушкевіч” і “Чатыры чвэрці” – дзвюма кнігамі. Усе астатнія выдавецтвы – “Паліграфікс”, “ЮрСаПрынт”, “МІНКОПРЫНТ” і “Полацкая ляда” ў супрацы з “Ekopress” – намі... Болей...

У Менску адзначылі 85-годдзе Рыгора Барадуліна | Камунікат.org

У Беларусі прайшоў шэраг памятных вечарын прымеркаваных да 85-годдзя Рыгора Барадуліна.Пра народнага паэта ў сталічным клубе „Грай” распавёў даследчык гісторыі беларускай літаратуры паэт Міхась Скобла:
– Яму падсунулі падшыўку газеты “Бацькаўшчына” антысавецкай, якая выдавалася ў Мюнхене, каб ён напісаў рэцэнзію адмоўную пра паэтаў беларускай эміграцыі. Барадулін пачытаў і прынёс адказнаму за гэтую акцыю. Барадулін кажа: „З усяго таго, што я прачытаў, мне вельмі спадабаліся вершы Масея Сяднёва”. На гэтым спроба выкарыстаць яго ў нейкіх такіх вось гульнях – палітычных, закончылася.Сустрэча Міхася Скоблы з прыхільнікамі творчасці Рыгора Барадуліна адбылася ў межах чарговых заняткаў курсаў “Мова нанова”, што традыцыйна праходзяць у ... Болей...

V дыпламатычны фестываль у Беластоку | Камунікат.org

Пяты дыпламатычны фестываль стартаваў у Беластоку. На працягу некалькіх дзён, з 24 па 28 лютага, палітыкі, дыпламаты, навукоўцы і даследчыкі будуць з розных бакоў абмяркоўваць галоўную тэму – “Польшча. Еўропа. Азія”.Як кажа праграмны дырэктар фестывалю Марта Бжазоўская, адна з галоўных мэтаў мерапрыемства – гэта адукацыя, таму сярод слухачоў шмат ліцэістаў і студэнтаў:
– Веды – гэта падстава і каштоўнасць, якую цяжка пераацаніць. Падчас фестывалю мы намагаемся пашыраць веды пра міжнародныя стасункі, пра добрыя практыкі ў дыпламатыі. Таму адукацыя – гэта галоўная мэта нашага мерапрыемства. Пры гэтым з году ў год мы маем усё большую колькасць як гасцей, так і ўдзельнікаў. І маем надзею, што папулярнасць фестывалю і надалей будзе расці.У першы дзень ... Болей...

Дзень роднай мовы ў Беластоку | Камунікат.org

Да святкавання традыцыйна далучыліся ў Праваслаўнай школе імя святых Кірыла і Мяфодзія, дзе вывучаюць беларускую мову.
Тут не толькі прайшла дыктоўка, але як звычайна зладзілі сапраўднае беларускае свята: сёлета гралі сцэнкі, танчылі лявоніху ды спявалі.А вось чаму школа гасцей на беларускае свята запрасіла менавіта на 24 лютага, патлумачыла настаўніца беларускай мовы Яанна Марко:
– У гэтым годзе мы пішам 24 лютага, хаця Дзень роднай мовы 21 лютага. Нас запрасілі ў Берасце, дзе праходзіў Фестываль беларускай культуры, і мы там выступалі. Так што я цешуся таксама, што цяпер нават у Берасці школа, якая калісьці не мела такой традыцыі святкавання Дня роднай мовы, цяпер таксама святкуе. Можа, не пішуць дыктоўкі, але нейкім іншым спосабам. Так што мы змаглі там таксама выступіць, распа... Болей...