February 22nd, 2020

Самыя папулярныя беларускамоўныя блогеры. Хто яны? | Камунікат.org

У Міжнародны дзень роднай мовы мы сабралі ў адзін ролік найбольш папулярныя аўтарскія YouTube-каналы на беларускай мове і тлумачым, чаму яны вартыя вашай увагі.
Радыё Свабода Болей...

Дзе шукаць базыльянскія скарбы? | Камунікат.org

У адным з менскіх піўных пабаў адбылося чарговае пасяджэнне Цэху жывой гісторыі.На пытанне: “Дзе шукаць базыльянскія скарбы?” распавядаў намеснік дырэктара Нацыянальнага гістарычнага архіва Дзяніс Лісейчыкаў.
– Супрасль – гэта ўласная наша Лаўра базыльянская. Зараз тэрыторыя Польшчы, Падляшша. Там у канцы сямнаццатага стагоддзя была створаная найбуйнейшая друкарня, якая выдавала масу рознай літаратуры. Не толькі багаслоўскай, а цалкам камерцыйна паспяховыя праекты ў іх былі рэалізаваныя. Напрыклад, базыльяне друкавалі кнігі не толькі для сваіх братоў-базыльян, а, напрыклад, шмат чаго друкавалі для стараабрадцаў.
Шмат храмаў, манастыроў Ордэну базыльянаў пасля 1839 года расейскія ўлады перадалі Праваслаўнай царкве Маскоўскага патрыярхату. Уніяты ў сённяшняй Беларус... Болей...

У Берасці на сценах намалююць яшчэ 17 вершаў беларускіх паэтаў | Камунікат.org

У Берасці вясной працягнуць маляваць вершы класікаў на сценах, а аўтары ініцыятывы – актывісты АРР “Дзедзіч” – збіраюць сродкі і запрашаюць далучацца.У канцы мінулага года ў Берасці з’явіліся тры муралы з вершамі беларускіх класікаў. На вуліцах Маякоўскага, Гогаля і Камсамольская прапісаліся творы Максіма Багдановіча, Генадзя Бураўкіна і Ніны Мацяш.
Акцыя рэалізоўвалася дзякуючы валанцёрскай ініцыятыве #vershybrest пры падтрымцы Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”.
Пасля стварэння трэцяга мурала стала зразумела, што ў берасцейцаў ёсць вялікая цікаўнасць да працягу ініцыятывы. Гарвыканкам даў згоду на працяг праекта і было вырашана, што ў горадзе можна стварыць яшчэ 17 такіх муралаў.
Зараз аўтары праекта просяць дапамогі ў гараджан.
Чым мо... Болей...

«Мова-фэст» у Менску | Камунікат.org

Самая буйная імпрэза да Дня роднай мовы адбылася ў менскім культурным хабе ОК16 (вул. Кастрычніцкая, д. 16, корпус 27).
Шэсьць пляцовак. Майстар-клясы, лекцыі, квэсты, фудтракі. Бізнэс па-беларуску. Дзьве музычныя сцэны: буйная з Akute і Volski і малая, дзе зайграюць новыя імёны ў беларускай музыцы.
Радыё Свабода Болей...

Гародня: незвычайны альбом ад Алеся Дзянісава | Камунікат.org

Саліст гурта Dzieciuki гарадзенскі музыка Алесь Дзянісаў прыняў удзел у незвычайным праекце, які мае назву “Творчэскій нарыў”.
Праект днямі з’явіўся ў Інтэрнэце і выйшаў пад дахам BYHDER & MIXALYCH.Пра асаблівасці праекта распавядае Алесь Дзянісаў:
– Цікавыя гісторыі. Некаторыя прыдуманыя, некаторыя з жыцця, якія мы праспявалі на трасянцы, бо трасянка вельмі смешная. І таму мне падаецца, і ўсім нам, хто ўдзельнічаў у гэтым праекце, што на трасянцы трэба спяваць менавіта смешныя песні.На думку Алеся Дзянісава, усе гэтыя гісторыі, паказаныя ў альбоме, – як міні-серыял гарадзенскіх дворыкаў.
– Пару дамоў, закрыты дворык. У ім жывуць мужыкі, рабяты, дзядзя Паўлік, цёця Зіна, прадаўшчыца Ніна, якую ўсе мужыкі ў нашым двары ўважаюць, таму што яна працуе... Болей...