February 21st, 2020

Лекцыя пра “Бядняцкую Біблію” Васіля Кораня | Камунікат.org

У Музеі гісторыі беларускай літаратуры прайшла публічная лекцыя “Беларускі апакаліпсіс канца ХVІІ стагоддзя і касмагонія “Бядняцкай Бібліі” Васіля Кораня” прысвечаная выставе твораў гравёра ХVІІ стагоддзя.Распавядае біблеязнаўца Ірына Дубянецкая:
– Вельмі важная выстава, падымаем з глыбіняў гісторыі вельмі яркі культурны, інтэлектуальны феномен, пра які мы раней нічога не ведалі. Ён да нас прыйшоў, вярнуўся з Масквы. Працаваў ён у Маскве. Зроблены яны былі ў канцы 17 стагоддзя. Імя мы ведаем вельмі добра, таму што яно пазначана на саміх малюнках. Мы ведаем, што гэта гравёр Васіль Корань.Беларус з паходжання – гравёр Васіль Корань працаваў у Маскве ў канцы сямнаццатага стагоддзя, ён лічыцца стваральнікам “рускага лубка”. Хутчэй за ўсё, ён тра... Болей...

Павел Ляхновіч: Ён імкнуўся пазнаёміць свет з унікальнасцю Палесся | Камунікат.org

У Пінску, у межах Тыдня роднай мовы, гарадская бібліятэка зладзіла для моладзі краязнаўчы занятак “З любоўю да роднага краю”, які прысвяцілі памяці знаўца Палесся Аляксея Дуброўскага.
Краязнаўца вядомы далёка па-за межамі краіны сваімі здымкамі і артыкуламі на прыродазнаўчую, экалагічную і гістарычную тэматыку.Ягоны сябра, пісьменнік Павел Ляхновіч адзначае, што Дуброўскі імкнуўся пазнаёміць свет з унікальнасцю Палескага края:
– Працягнуў сваімі фатаграфіямі, выставамі справу Вітвіцкай, была такая тут полька. Гэта ў тым жа рэчышчы яго фатаграфіі былі. Хаця можа з большым ухілам да прыроды, чым да людзей. У Вітвіцкай больш людзі. Такім чынам ён працягваў адкрываць гэтыя мясціны для ўсяго свету. Вадзіў сюды экскурсіі з замежнымі журналістамі, з прыродазнаўцамі з замежных... Болей...

„Кепска – не ведаць роднай мовы, але яшчэ горш – не хацець яе ведаць” | Камунікат.org

Супольныя паходы ў тэатр, арганізацыя дабрачынных экскурсій, адраджэнне народных звычаяў, беларускамоўныя інтэлектуальныя гульні і забавы на вольным паветры – усё гэта незвычайныя фарматы працы віцебскіх курсаў “Мова Нанова”.Такая разнастайнасць прываблівае слухачоў і ніколькі не замінае вывучаць мову нават у самых неверагодных месцах, кажа нязменная вядучая курсаў у Віцебску Таццяна Дубоўская:
– Адносна нядаўна ў нас быў супольны паход у лазню! Справа ў тым, што мы не толькі адпачывалі. Некаторыя нашы студэнты – даўнія аматары лазні, і яны сталі ініцыятарамі. І мы сапраўды атрымалі задавальненне, цудоўныя эмоцыі, і ў хуткім часе вы ўбачыце гэта ў нашых новых відэароліках.
Відэаролікі будуць пра тое, які венік больш карысны для здароўя. Такі фармат наведнікі... Болей...

Фестываль інтэлектуальнай кнігі «Pradmova» пройдзе ў Менску | Камунікат.org

У Менску напачатку красавіка пройдзе штогадовы Фестываль інтэлектуальнай кнігі «Pradmova».Пра тое, што чакае наведвальнікаў, на прэсавай канферэнцыі распавёў яго каардынатар Павел Баркоўскі:
– Фестываль «Pradmova» ў гэтым годзе праводзіцца ў трэці раз у менскім культурным хабе ОК-16. З тых часоў ён стаў больш маштабным. І цяпер мы праводзім не толькі менскія, але і рэгіянальныя падзеі. Звычайна ў чатырох беларускіх гарадах мы праводзім наш фармат. Сам фармат складаецца са свята кнігі, то бок, кніга – гэта цэнтральная падзея, вакол мы збіраем розныя жанры: літаратуру, тэатр, кіно, музыку, выяўленчае мастацтва.Арганізатары анансавалі, што імпрэзы фестывалю пройдуць не толькі ў Менску, а і ў Віцебску, Берасці, Гародні і яшчэ ў адным горадзе, які будзе вызн... Болей...