February 20th, 2020

Вольга Быкоўская: Для нас будзе больш важным адзінства | Камунікат.org

Большасць беларускіх апазіцыйных партыяў і рухаў рыхтуюцца да ўдзелу у праймерыз па вылучэнні адзінага кандыдата ад абʼяднанай апазіцыі на прэзідэнцкія выбары.
Сярод шасці прэтэндэнтаў, якія пададалі свае заяўкі на ўдзел у праймерыз, ёсць і старшыня Руху “За Свабоду” Юрый Губарэвіч.
Сябра рады Руху “За Свабоду” Вольга Быкоўская перакананая, што ў выпадку не абрання іх лідара, Рух “За Свабоду” будзе працаваць на адзінага кандыдата.
– Рух “За Свабоду” ўдзельнічае ў працэдуры вылучэння адзінага кандыдата. І гэта значыць, што ён падтрымае адзінага кандыдата ў любым выпадку, хто б гэтым адзіным кандыдатам ні быў. Мы, канешне, спадзяемся на перамогу Юрыя Губарэвіча. Але, хто б ні быў адзіным кандыдатам, для нас будзе больш важным адзінств... Болей...

Гародня: настолкі на “Мове Нанова” | Камунікат.org

Госцем гарадзенскіх курсаў “Мова Нанова” стаў стваральнік знакамітых беларускіх настолак “Мова” і “Паўстанцы” Антон Янкоўскі.Гэтым разам на курсах гулялі ў “Паўстанцаў”, і перамог Каліноўскі.
– Кожная гульня па-рознаму гуляецца. Ёсць свае асаблівасці. Што цікава, у гэтым варыянце гулец, які атрымаў Кастуся Каліноўскага, быў некалькі разоў на мяжы таго, каб яго рассакрэцілі. І кожны раз збягаў. А другая цікавостка палягала ў тым, што два чалавекі, якія змянілі свайго персанажа, сталі на бок паўстанцаў. Такім чынам, гульня скончылася тым, што сярод удзельнікаў было ажно чатыры паўстанцы, што вельмі рэдка бывае.На думку гарадзенцаў, што прыйшлі на курсы “Мова Нанова” – менавіта праз такі гульнявы працэс лепей вывучаць бе... Болей...

Два канцэрты ў гонар Рыгора Барадуліна | Камунікат.org

Набліжаецца 85-годдзе з дня нараджэння Народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. Гэты юбілей не застанецца без адметных музычных падзеяў.Лідар гурта Vuraj Сяржук Доўгушаў анансаваў два канцэрты, якія пройдуць з гэтай нагоды ў Віцебску і Менску:
- Мы едзем святкаваць дзень народзінаў Рыгора Барадуліна і вырашылі зрабіць два канцэрты. Першы будзе ў Віцебску, блізка ад радзімы на Віцебшчыне, 23 лютага А другі канцэрт – у Менску. Гэта ўжо канцэртная зала «Верхні горад». Да нас далучыцца гурт «Варган», таксама гурт «Колесня». Чым будзе ўнікальны канцэрт вось 1 сакавіка? Гэта святкаванне 85-годдзя Рыгора Барадуліна.У 2017 годзе Сяржук Доўгушаў выпусціў альбом «Песні матчыны з Ушаччыны», у якім былі перазапісаныя песні родных мясцінаў Рыгор... Болей...

У Мілейчыцах на Падляшшы знайшлі некалькі дзясяткаў мацэваў | Камунікат.org

Некалькі дзясяткаў мацэваў, надмагілляў з габрэйскіх могілак, знайшлі ў вёсцы Мілейчыцы на Падляшшы.
Знаходка была зроблена падчас руйнавання старога будынка стайні і падрыхтоўкі месца для іншай будоўлі. Ад часткі мацэваў засталіся фрагменты, але некаторыя захаваліся цалкам.Кажа дырэктар гміннага асяродка культуры ў Мілейчыцах Моніка Балут:
– Гэтыя мацэвы былі знішчаныя фашыстамі падчас Другой сусветнай вайны. Быў знішчаны ўвесь кіркут у Мілейчыцах, а мацэвы немцы выкарысталі ў якасці будаўнічага матэрыялу для фундамента будынка стайні. Цяпер, падчас руйнавання гэтага фундамента, гэта былі працы на глыбіні каля аднаго метра, аказалася, што гэтых мацэваў значна больш, чым мы папярэдне меркавалі.Цяпер далейшы лёс мацэваў вырашаць з дапамогай кансерватара каштоўнасцяў. Папярэдне іх п... Болей...

У Глыбокім не асудзілі Змітра Лупача | Камунікат.org

Суддзя Глыбоцкага раённага суда Станіслаў Трапук 19 лютага агучыў пастанову – спыніць справу ў сувязі з недаказанасцю.
Журналіста-фрылансера з Глыбокага вінавацілі ў парушэнні Закона аб СМІ і збіраліся прыцягнуць да адказнасці па частцы 2 артыкула 22.9 КаАП за супрацу з тэлеканалам «Белсат».
Падставай стаў сюжэт пра стан дома па вуліцы Савецкай у гарадскім пасёлку Падсвілле. Першае пасяджэнне па гэтай справе прайшло 27 студзеня (тады суддзя Станіслаў Трапук вярнуў справу ў міліцыю на дапрацоўку), другое – сёння, 19 лютага.Як кажа Зміцер Лупач, ён спадзяваўся на такое рашэнне суда:
– Я думаў, што яны не змогуць даказаць. Праўда было хваляванне, што яны ўзялі раздрукоўку майго мабільнага тэлефона ў МТС, але потым так спакойна падумаў: тэлефон жа не паказвае ... Болей...

Таццяна Севярынец: На такіх судах і смешна, і горка | Камунікат.org

Віцебскі абласны суд пакінуў без зменаў яшчэ шэсць пакаранняў за падтрымку незалежнасці Беларусі.
Шэсць штрафаў памерам ад 25-ці да 30-ці базавых велічыняў не ўдалося аспрэчыць Аляксандру Дуброўскіх, Таццяне Севярынец і Алене Янушкоўскай. Усіх трох пакаралі за ўдзел у менскіх пратэстах 20 і 21 снежня і ў віцебскай акцыі супраць паглыбленай інтэграцыі, якая прайшла 29 снежня мінулага года.Суды ператварыліся ў фарс, лічыць Таццяна Севярынец:
– Мне, ведаеце, смешна! Калі чалавек давёў краіну да калапсу, да продажу, а мы спынілі гэта сваімі пратэстамі – атрымліваецца, захавалі гэтаму чалавеку ўладу, на непрацяглы тэрмін, я спадзяюся… а нас за гэта судзяць яшчэ!Пасяджэнні таксама ператварыліся ў фарс: выступы актывістаў перарываліся то воплескамі, то рогатам. Блогерка Ален... Болей...

Гародня: арганізатары рыхтуюць вялікі фэст на Дзень Волі | Камунікат.org

Прадстаўнікі гарадзенскіх грамадскіх арганізацый і грамадскія актывісты падалі заяўку на правядзенне 21 сакавіка ў Каложскім парку вялікага фэсту да Дня Волі.Кажа кіраўнік гарадзенскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў:
– Падалі заяўку на правядзенне 21-га сакавіка ў Гародні вялікага фестывалю, прысвечанага Дню Волі. Ён пройдзе ў незвычайным фармаце. Гэта будзе вялікая пляцоўка з вялікай колькасцю актыўнасцяў, аб’яднаных агульнай мэтай, з рознымі цікавосткамі, заданнямі і задачамі. І падарункамі для ўсіх удзельнікаў.На думку адной з заяўніц святкавання Дня Волі Вольгі Верамеенкі, – гэтае свята сяброў і ўсіх беларусаў:
– Дзень Волі – гэта самае вялікае свята апошнія пяць гадоў для мяне. Гэта свята не толькі маё, маёй сям’і. Я лічу, што г... Болей...

Васіль Сегень: Фестываль “Беларуская песня” ўвесь час у развіцці | Камунікат.org

У першым конкурсе беларускай песні, у 1970 годзе, удзел узялі шэсць калектываў. Сёння гэта адна з самых важных падзеяў у беларускім культурным календары ў Польшчы.
20 лютага ў Падляшскай оперы і філармоніі адбудзецца гала-канцэрт фестывалю “Беларуская песня – 2020″. Пра тое, як мяняецца фестываль і што чакае гледачоў на гэты раз Беларускае Радыё Рацыя размаўляе з намеснікам старшыні БГКТ Васілём Сегенем.РР: Хацелася б даведацца пра тое, што сёлата Вас здзівіла падчас адборачных канцертаў конкурса “Беларуская песня”?
Васіль Сегень: Фестываль “Беларуская песня” – гэта такая, можна сказаць, унікальная з’ява на фоне беларускай культуры ў Польшчы. Ён праводзіцца ўжо 49-ы раз. І 27-ы раз у выглядзе фестываля. Раней гэта былі конкурсы. У 2... Болей...