February 19th, 2020

Вечар духоўнай паэзіі і аўтарскай песні ў Гародні | Камунікат.org

Пры аншлагу прайшоў у Гародні вечар духоўнай паэзіі і аўтарскай песні.
У актавай залі Свята-Пакроўскага праваслаўнага сабору гарадзенскія паэты прэзентавалі калектыўны зборнік вершаў «Каложскі Дабравест». Ён мае ўжо нумар «два», а значыць стаў рэгулярным.Пра задуму выдання кажа айцец Павел Каспяровіч, клірык сабору, паэт:
– Сёлета мы святкуем 20-годдзе выхаду зборніка «Лябірынты прывіднага замку», які быў выдадзены роўна 20 год таму клубам гарадзенскіх паэтаў, які ўжо не існуе. Бо некаторыя з іх ужо спачылі, як Юрась Гумянюк і Эдзік Масько, некаторыя пераехалі ў Менск, як Юрась Пацюпа. Гэтыя нашыя зборнікі як працяг традыцый аб’яднання гарадзенскіх паэтаў. Толькі ў нашым выпадку – гэта хрысціянства, вера ў спалучэнні з паэзіяй.У збор... Болей...

ЕР «Kalyna» ад фольк-гурта Vuraj | Камунікат.org

Вядомы беларускі фольк-гурт Vuraj прадставіў сваю новую работу — ЕР «Kalyna».У новую плытку ўвайшлі песні, якія музыкі адшукалі падчас экспедыцыі па Берасцейшчыне. На ЕР чатыры кампазіцыі пры дзвюх песнях. Паколькі акрамя варыянтаў у апрацоўцы самога гурта на дыск запісаныя і аўтэнтычныя спевы.
Падрабязней пра новую кружэлку гаворыць лідар і вакаліст гурта Vuraj Сяржук Доўгушаў:
– У альбоме дзве асноўныя песні – гэта “Юр’я” з Пружанскага раёну, песня, якую мы запісалі ад калектыву “Бабіна лета”. І таксама калектыў удзельнічаў у запісе, можна пачуць, як з намі спалучаецца аўтэнтычны спеў. Спявае калектыў і мы разам з гуртом Vuraj. Другі трэк – гэта песня “Калына”, запісалі яе ў Драгічынскім раёне ад нашых, ужо м... Болей...