February 17th, 2020

Названыя лаўрэаты прэміі „Залаты апостраф” | Камунікат.org

У Менску ў межах Міжнароднага паэтычнага фестывалю імя Міхася Стральцова “Вершы на асфальце” прайшла цырымонія ўручэння літаратурнай прэміі часопіса “Дзеяслоў” – “Залаты апостраф”.Кажа галоўны рэдактар “Дзеяслова” Барыс Пятровіч:
– Мне самому з цяжкасцю верыцца, што прэмія часопіса “Дзеяслоў” – “Залаты апостраф” будзе ўручацца ажно сямнаццаты раз. Некалі нашая прэмія была адной з нямногіх незалежных літаратурных прэмій, якая ўручалася ў трох намінацыях. За гэты час больш за 50 беларускіх літаратараў атрымалі нашую прэмію. Сярод нашых лаўрэатаў – Васіль Быкаў, Ніл Гілевіч, Генадзь Бураўкін, Анатоль Вярцінскі, Васіль Зуёнак, Алесь Разанаў, Уладзімір Някляеў, Уладзімір Арлоў і многія-многія іншыя.... Болей...

“Выбраныя вершы” Міхася Стральцова выйшлі ў серыі “Паэты планеты” | Камунікат.org

У кніжнай серыі “Паэты планеты” выдавецтва Зміцера Коласа выйшла яшчэ адна кніга – Міхась Стральцоў “Выбраныя вершы”.Пра выданне на яго прэзентацыі распавёў ўкладальнік – паэт, перакладчык Андрэй Хадановіч:
– “Паэты планеты” маюць ужо шмат дзясяткаў пазіцый. Нядаўна мы казалі ад старажытна-грэцкіх і старажытна-рымскіх паэтаў, да нашых дзён, сярод нашых блізкіх найлепшых паэтаў ХХ стагоддзя. Чацвёрты беларускі паэт у гэтых дзясятках і дзясятках сусветнай велічыні паэтаў – Міхась Лявонавіч Стральцоў. Кароткі выбар з усіх трох яго галоўных кніг.Кнігу выбранага Міхася Стральцова прэзентавалі ў межах Міжнароднага паэтычнага фестывалю яго імя “Вершы на асфальце”. Фестываль адбыўся ў Менску цягам мінулых выходных дзён.Максім... Болей...

Хор “Ave Maria” пры парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім адзначыў юбілей | Камунікат.org

20-гадовы юбілей адзначыў хор “Ave Maria” пры парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім.
На свята прыехаў павіншаваць хор і яго заснавальнік ксёндз Пётр Урубель з Заслаўя. З нагоды свята хор даў канцэрт у глыбоцкім касцёле.Спевы выконваліся на беларускай і польскай мовах. Пасля адбылося набажэнства, якое скончылася гімнам “Магутны Божа” ў выкананні хору. Як кажа кіраўнік хору “Ave Maria” Ганна Шакола, у рэпертуары калектыва ў асноўным песні на беларускай мове, але яны спяваюць таксама на польскай, італьянскай і лацінскай мовах.
– Мы спяваем на розных мовах. У асноўным у нас, канешне, творы беларускіх аўтараў. Я і сама пішу музыку, і мае песні спяваюць дзяўчыты на словы мясцовых аўтараў – Віталя Гарановіча, Лены Пажогі, а таксама Марыі Ючкавіч з вёс... Болей...

Дапамагаць тым, каму гэта патрэбна | Камунікат.org

У бліжэйшую пятніцу, 21 лютага, у Беластоку пройдзе вялікі дабрачынны баль, падчас якога будуць збіраць сродкі на дапамогу людзям з абмежаванымі магчымасцямі, найперш тым, якія ня могуць выходзіць з дома.Мерапрыемства традыцыйна арганізуе фонд “Новая Воля”, якое займаецца дапамогай такім людзям.
Як кажа віцэ-старшыня фонду, пробашч парафіі Нараджэння святога Яна Хрысціцеля ў Новай Волі айцец Яраслаў Шчэрбач, дапамагаць трэба найперш тым, хто жыве побач з намі:
– Кожны з нас не павінен праз сілу шукаць, каму ж гэта дапамагчы. Трэба паглядзець на свайго суседа, трэба часам паглядзець толькі за агароджу і пабачыш людзей, якія патрабуюць дапамогі. Для нас самае першае заданне – гэта правядзенне майстар-класаў па працатэрапіі. Гэта стацыянарныя заняткі, якімі на сённяш... Болей...

Аляксей Пяткевіч: Гэта быў пісьменнік, які пісаў для ўсяго свету | Камунікат.org

Сем гадоў як спачыў беларускі пісьменнік з Падляшша Сакрат Яновіч. Ягоныя творы вылучаліся філасофскай глыбінёй і зместам. Гэта быў літаратар еўрапейскага маштабу.„Мудрэц з Бабілёну”- гэтак назвалі Сакрата Яновіча ў адной з рэцензіяў на ягоную кніжку, што выйшла ў Польшчы. А вось ці пакінуў Сакрат Яновіч вучняў-пісьменнікаў? Літаратуразнаўца Аляксей Пяткевіч не пэўны, што такія ёсць.
– Магчыма і можна гаварыць, што Сакрата Яновіча стараліся ўспрымаць як настаўніка ў літаратуры, як чалавека, у якога можна многае ўзяць, хаця бы тым, што чытаць, для тых, хто піша, безумоўна. Але Сакрат Яновіч быў надзвычай арыгінальным. У беларускай літаратуры ў Беларусі няма нічога падобнага. Тым больш нічога падобнага не было там. У нас таксама вельмі моцная проза, праўда, гэтае пакаленне... Болей...

Ці вылечаць беларускамоўных? Правяраем студэнтаў-мэдыкаў | Камунікат.org

21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы.
Афіцыйна беларуская мова — родная для большасьці беларусаў.
Радыё Свабода праверыла будучых мэдыкаў, ці зразумеюць яны беларускамоўных пацыентаў.
Радыё Свабода Болей...