February 16th, 2020

Лешэк Шарэпка: Сітуацыя ў Беларусі нагадвае тое, што адбывалася 10 гадоў таму | Камунікат.org

Палітычная сітуацыя ў Беларусі нагадвае тое, што адбывалася 10 гадоў таму падчас апошніх прэзідэнціх выбараў, калі ў Менск прыязджалі міністры замежных спраў Польшчы і Нямеччыны.Былы польскі пасол у Менску Лешэк Шарэпка ў сваім артыкуле ў штодзёнцы Rzeczposplita звярнуў ўвагу польскіх палітыкаў на сітуацыю вакол перамоў Менска і Масквы, заклікаў не паўтараць памылкі мінулага і не станавіцца часткай палітычнай гульні Лукашэнкі ў стасунках з Расеяй:
– Лукашэнка ў канфлікце з Расеяй шукае аргументаў, якія б узмацнілі яго пазіцыю. Інтэграцыйны працэс цягнецца ўжо дваццаць гадоў, яго ініцыяваў сам Аляксандр Рыгоравіч. Але няма ніякіх зменаў у гэтых інтэграцыйных працэсах. Дзесяць гадоў таму таксама былі запланаваныя перамовы на канец 2010 года. І такое ўражанне дэжавю ў мяне з’явіл... Болей...

Выстава «Іран: гісторыя і сучаснасць» | Камунікат.org

Беларусь абавязана Ірану слуцкімі паясамі, аднак зараз не выкарыстоўвае патэнцыял мажлівых адносінаў на ўсю поўніцу.Пра адносіны дзвюх краінаў распавёў вядоўца экскурсіі па выставе «Іран: гісторыя і сучаснасць» Павел Старчак:
– Сучасны стан адносін Рэспублікі Беларусь і Ісламскай Рэспублікі Іран знаходзіцца на вельмі нізкім узроўні. Напэўна пакуль няма разумення паміж бакамі. У першую чаргу гэта звязана з праблемамі як раз у турызме. Бо іранцам усё такі не адмянілі візы. Калі канкрэтна пра нафту, то мне здаецца, што іранцы гатовыя дзяліцца з намі нафтай. Праблема толькі ў транспартыроўкі. Трэба дамаўляцца, як яе везці.Падчас экскурсіі, якая адбылася ў сценах сталічнай галерэі Універсітэта культуры, прысутныя даведаліся пра асаблівасці Ірана, яго падабенстве і адрозненнях... Болей...

Завяршаецца падача заявак для ўдзелу ў праймерыз апазіцыі | Камунікат.org

Беларуская апазіцыя рыхтуецца да праймерыз. Сёння апошні дзень падачы заявак для ўдзелу ў выбарах адзінага кандыдата на будучых выбарах прэзідэнта Беларусі.
Сябра рады Руху “За Свабоду” Вольга Быкоўская лічыць, што беларусы праявяць актыўнасць да ўдзелу ў праймерыз.
– Я думаю, што актыўнасць павінна быць, да прэзідэнцкай кампаніі ў Беларусі традыцыйна цікаўнасць больш высокая, чым да іншых. І таму я спадзяюся, што беларусы ў рэгіёнах захочуць паўдзельнічаць у сапраўдных выбарах. Бо праймерыз, як бы не характарызавалі гэтае народнае галасаванне тыя, каму яно не падабаецца, але гэта рэальна сапраўдны шанец паўдзельнічаць для беларусаў у выбарах, у якіх яны не ўдзельнічаюць не тое што гады ўжо, – а дзесяцігоддзі.Пагадненне аб працэдуры праймерыз падпісалі БСДП (Грам... Болей...

Берасцейцы: Будзем пратэставаць, пакуль завод не закрыюць! | Камунікат.org

Каля сотні чалавек у Берасці чарговы раз выйшлі для таго, каб выказаць сваю нязгоду ў сувязі са з’яўленнем акумулятарнага завода бліз горада.
Тут на плошчы Леніна адбылася акцыя па „кармленні галубоў”. Міліцыя праз мегафон папярэдзіла грамадзян пра адказнасць за правядзенне несанкцыянаванай акцыі.
Найперш абмярковаліся апошнія судовыя справы, — распавялі самі ўдзельнікі:
– Планаваўся суд – мяне вось гэта вельмі цікавіла – па падлогу дакументаў. Праўда, ён не адбыўся. Жанчына, якую мусілі выслухаць, лягла ў бальніцу.
– Тут мы не можам ніяк дабіцца праўды. У нас маленькія дзеці і мы за іх перажываем, таму што гэты “цырк” ужо ўсім надаеў. Ёсць вельмі шмат фота, якія я бачыла, пра тое, якія дзеці нараджаюцца ад свінца. Гэта не да... Болей...

“Тыдзень роднай мовы” ў Пінску | Камунікат.org

У Пінску пачаліся мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы, які штогод адзначаецца 21-га лютага.
Гарадская бібліятэка падрыхтавала вялікую выставу “Мова – крыніца чалавечага жыцця”. У экспазіцыі творы айчынных літаратараў мінуўшчыны і сучаснасці.
“Наша літаратура насычана годнымі імёнамі”, – кажа выкладчыца беларускай мовы Ніна Стэльмах, якая завітала на адкрыццё выставы:
– Калі ўзяць нашую літаратуру, беларускую літаратуру, то і ў больш старажытнай літаратуры, і ў сучаснай беларускай літаратуры можна назваць вельмі многа дастойных імёнаў пісьменнікаў, паэтаў, людзей, якія на самой справе любяць сваю мову, якія стараюцца бараніць яе, стараюцца паставіць яе на належную вышыню. І, канешне, усё гэта мы стараемся данесці да сваіх дзя... Болей...