February 15th, 2020

Пагаршэнне сітуацыі з правамі працоўных на Берасцейшчыне | Камунікат.org

Заробкі 200 рублёў у малых гарадах, працоўная міграцыя, стабільна нізкае беспрацоўе – і гэта далёка не поўны спіс пытанняў, якія хвалююць жыхароў Берасцейшчыны.Лідар рэгіянальнага аддзялення Прафсаюза Радыёэлектроннай прамысловасці Зінаіда Міхнюк адзначыла, што пакуль можна толькі казаць пра пагаршэнне сітуацыі з правамі працоўных:
– Мы вельмі заклапочаныя, што вось уступіць у сілу Працоўны кодэкс з гэтым ганебнымі папраўкамі. І ў нас кантракт, як кажуць, рабства не адмянілі, толькі відазмянілі. І адсюль вось гэта ўсё: стан працоўных Беларусі, то бок людзі незадаволеныя.Паводле Зінаіды Міхнюк, людзі не так актыўна ідуць у незалежныя прафсаюзы, паколькі баяцца, што потым не змогуць знайсці працу. Таму іх правы парушаюцца зноў і зноў.
Беларускае Радыё Рацыя Болей...

Праваабаронцы прэзентавалі справаздачу па месцах несвабоды | Камунікат.org

Праваабарончы цэнтр “Вясна” прэзентаваў маніторынгавую справаздачу «Месцы несвабоды ў Беларусі ў 2018 – 2019 гадах».
У ёй разглядаецца тое, як выконваюцца правы чалавека ў месцах прымусовага ўтрымання, сярод якіх прадстаўлены розныя віды: СІЗА, ІЧУ, ЛТП, папраўчыя калоніі, спецыяльныя ўстановы для непаўнагадовых ды інш.Праваабаронца Барыс Бухель, які з’яўляецца сябрам грамадска-назіральнай камісіі ўпраўлення юстыцыі па Магілёўскай вобласці, распавёў, што пры наведванні пенітэнцыярных установаў вельмі цяжка сапраўды паразмаўляць са зняволенымі, бо адміністрацыя гэтаму перашкаджае. Але калі такія сустрэчы і атрымоўваліся, то адразу хтосьці са зняволеных выкарыстоўваў магчымасць паскардзіцца:
– Завялі нас у ШІЗА, дзе тры чалавекі, і тут жа знайшоўс... Болей...

Праваслаўныя вернікі адзначаюць Грамніцы | Камунікат.org

15 лютага вернікі адзначаюць Грамніцы. Гэта адно з 12 самых вялікіх святаў у годзе. Яно прысвечана ўспаміну пра сустрэчу немаўля Хрыста з набожным старцам Сімяонам.
Згодна з паданнем, святой Сімяон не мог скончыць зямныя дні да таго, як ён убачыць нованароджанага Месію. На парозе храма Панну Марыю з Езусам сустрэлі святы Сімяон і праведная старыца Ганна. Хрыста прынеслі ў галоўную іўдзейскую святыню на 40-ы дзень пасля нараджэння. У гэты ж дзень Багародзіца здзейсніла асаблівы ачышчальны абрад.
Свята ўпершыню было ўсталяванае царквой у Візантыі пасля Эфескага сабора 431 года. На абразах «Грамніцы» адлюстроўвалі Марыю з Езусам-немаўляці на руках і Іосіфа з галубамі, якія на 40-ы дзень пасля нараджэння Збавіцеля прынеслі ў Храм ахвяру ачышчэння.Галоўным было, бадай і застаецца... Болей...

Ці існуе знакаміты «Інтымны дзённік Максіма Багдановіча»? | Камунікат.org

Пра гэта на адмысловай экскурсіі ў Дзень закаханых распавядала ў сталічным музеі паэта яго навуковая супрацоўніца Валянціна Кароткіна.
– Вельмі шмат часам з’яўляецца пытанняў наконт той рэчы, якую назвалі «Інтымным дзённікам Максіма Багдановіча». Насамрэч, гэта не літаратурны твор, які быў прызначаны, каб яго хтосьці прачытаў. Гэта некалькі аркушаў паперы, перакладзеных чатыры разы. І падчас вось гэтай крымскай вандроўкі Максім занатоўвае, прычым вельмі часта неразборлівым почыркам для сябе – думкі, пачуцці, эмоцыі, тое, што ім перажываецца ў гэты час.Мяркуючы па згадках сучаснікаў, у жыцці Максіма Багдановіча на розных этапах было некалькі жанчын, якім ён ахвяраваў сваё каханне. Успаміны пра іх ён пакінуў у сваіх вершах.Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Ра... Болей...

У Менску праходзіць фестываль у гонар Міхася Стральцова | Камунікат.org

У Менску распачаўся штогадовы міжнародны паэтычны фестываль імя Міхася Стральцова “Вершы на асфальце”.Кажа старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч:
– Мае самыя шчырыя віншаванні з пачаткам нашага фестывалю, з нашым святам, святам паэзіі і кахання. Пэўна, у тым, што Міхась Стральцоў нарадзіўся менавіта 14 лютага, у дзень, калі мы адзначаем свята ўсіх закаханых, ёсць нейкая вялікая сімволіка, ёсць нейкі высокі сэнс. Як вы ведаеце, заўсёды паэзія крочыла побач з каханнем. І не было, і не бывае паэзіі без кахання, ці кахання без паэзіі.На ўрачыстым адкрыцці фэсту адбылося ўручэнне штогадовай літаратурнай прэміі імя Міхася Стральцова. Яе сёлетнім – трэцім па ліку, лаўрэатам стаў адзін са старэйшых беларускіх паэтаў Анатоль Вярцінскі.Максім Каўняровіч, Бела... Болей...

Беларускі дом ладзіць міжнародны моладзевы абмен | Камунікат.org

Каля 30 маладых людзей з пяці суседніх краін: Беларусі, Польшчы, Украіны, Літвы і Латвіі збяруцца з 16- па 24 лютага на Падляшшы.Тут пройдзе арганізаваны Беларускім Домам у Варшаве моладзевы абмен на тэму „Інфармацыя vs маніпуляцыя”. Распавядае арганізатар сустрэчы Алесь Зарэмбюк:
– Будзе каля 30-ці маладых людзей з кожнай з гэтых краінаў, якія будуць на працягу больш чым тыдня абмяркоўваць, дыскутаваць, разбірацца ў пытаннях fake news, у пытаннях дэзынфармацыі, пытаннях медыяграматнасці. Яны будуць паказваць і дэманстраваць падрыхтаваныя кожнай з краін прэзентацыі – як сітуацыя з fake news, дэзынфармацыяй і маніпуляцыяй грамадскай думкай выглядае ў іх краінах.Як дадае Алесь Зарэмбюк, інфармацыйная агрэсія з усходу закранае не толькі Украіну і Беларусь, але і краін... Болей...

У Беластоку пройдзе фінал фестывалю “Беларуская песня – 2020” | Камунікат.org

У першым конкурсе, які прайшоў у 1970 годзе, прынялі ўдзел 6 калектываў.
Сёння гэта адно з найбольш значных і важных культурных мерапрыемстваў не толькі для беларускай нацыянальнай меншасці, але і для жыхароў Падляшскага ваяводства.Ужо заўтра, 16 лютага, у Беластоку адбудзецца фінал 27-га Агульнапольскага фестывалю “Беларуская песня – 2020”. Гала канцэрт фестывалю пройдзе 20 лютага ў Падляшскай оперы і філармоніі. Як падкрэслівае старшыня Беларусккага грамадска-культурнага таварыства Янка Сычэўскі, фестываль гэта адказ на культурныя патрэбы беларусаў Падляшша: – У 1970 годзе мы распачалі гэтую ідэю, каб культываваць добрую беларускую песню сярод беларускага народа. І да гэтай пары трымаемся гэтага прынцыпу, і ў рангу фестывалю ўжо 27 гадоў. Арганізатарам фестывалю ... Болей...

100-годдзе УНОВІСа ў Віцебску | Камунікат.org

Віцебск урачыста, шматлікімі мерапрыемствамі адзначыў 100-годдзе УНОВІСа – авангарднага мастацкага аб’яднання, якое ў 1920 годзе стварыў славуты Казімір Малевіч.
З нагоды гэтага юбілею Віцебскі мастацкі музей адкрыў выніковую выставу мастацкага праекта «Фармат».Кажа дырэктар музея Вольга Акуневіч:
– Так было і задумана, менавіта на гэты дзень, таму што нават калі ў 1917 годзе паўстаў гэты праект, то ён быў прымеркаваны менавіта вось да гэтых стогадовых юбілеяў у гісторыі Віцебскай мастацкай школы. І таму планавалася, што выніковым праектам „Фармата” будзе праект, прымеркаваны да 100-годдзя УНОВІСа.Мастак, удзельнік праекта «Фармат» Міхаіл Ляўковіч лічыць, што традыцыі Марка Шагала і Казіміра Малевіча ў Віцебску не павінны знікаць:
&... Болей...

Анастасія Зелянкова: Для мяне важна пачуць гісторыі людзей | Камунікат.org

Журналістка і пісьменніца Анастасія Зелянкова ў Полацку ў межах курсаў “Жывая мова” прадставіла сваю новую кнігу „Дзённікі супрацоўніка НКУС”.На сустрэчы ўдзельнікі курсаў дзяліліся з аўтаркай кнігі сваімі сямейнымі гісторыямі, звязанымі з сталінскімі рэпрэсіямі. Для мяне гэта вельмі важна – пачуць такія гісторыі, – кажа Анастасія Зелянкова.
– Усё ж такі гэта вельмі важныя сустрэчы. І хацелася менавіта не толькі расказаць, але і пачуць ад людзей іх апавяданні. Я думаю, што сустрэча атрымалася не на столькі сумна, не на столькі цяжка. Цікава было падзяліцца нейкім сваім досведам, пачуць ад іншых нешта.Анастасія Зелянкова падчас сустрэчы расказала, як стваралася кніга і пазнаёміла з людзьмі, якія да яе спрычыніліся, а таксама падзелілася вопытам пра... Болей...

У Менску адзначылі Міжнародны дзень дарэння кніг | Камунікат.org

Да Міжнароднага дня дарэння кніг у Музеі гісторыі беларускай літаратуры прайшоў марафон сустрэч пісьменнікаў з чытачамі.
Распавядае загадчыца навукова-асветніцкага аддзела Эліна Свірыдовіч:
– 14 лютага адзначаецца такое свята, як Дзень дарэння кніг, і паколькі мы Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, мы цёпла ўспрынялі гэтае свята, таму што мы штодзень дорым кніжкі нашым наведвальнікам, мы знаёмім іх з пісьменнікамі, з іх творамі. Але ж тут з’явілася нагода сапраўды зрабіць сустрэчы. Непасрэдныя сустрэчы з сучаснымі пісьменнікамі ў розных жанрах літаратуры. І мы запрасілі пісьменнікаў да нас, а нашы чытачы сустракаюцца з пісьменнікамі.Каля дзясятка пісьменнікаў сустрэліся ў гэты дзень у Музеі гісторыі беларускай літаратуры са сваімі чытачамі, падаравалі ім і музею ... Болей...

Чаму на ютубе так мала кантэнту па-беларуску? | Камунікат.org

Ёсьць шмат каналаў, якія прадукуюць кантэнт па-беларуску.
Зь якімі праблемамі сутыкаюцца стваральнікі кантэнту, і як гэтыя праблемы можна вырашыць, — тлумачыць Жанна Новік.
Радыё Свабода Болей...

Пішам асадкай ці гэблікам? Адкуль слова „аловак“? Тлумачыць Вінцук Вячорка | Камунікат.org

Беларускія назвы прыладаў для пісьма — здавалася б, веды з пачатковай школы...
Але адна самабытная назва незаслужана прызабытая, а паходжаньне другой непразрыстае. Дарэчы, у нас „волава“ традыцыйна азначала мэтал Pb, а не Sn (той зваўся „цына“).
Радыё Свабода Болей...

Гарадзенская дыктоўка – 21 лютага | Камунікат.org

21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы ў Гародні ў Цэнтры гарадскога жыцця пройдзе традыцыйная беларуская дыктоўка.Пра яе сёлетнія адметнасці распавядае кіраўнік гарадзенскай абласной арганізацыі ТБМ Віктар Парфёненка:
– Да нашай вечаровай праграмы далучаюцца прадстаўнікі «Саюза беларускіх пісьменнікаў», якія на пачатку імпрэзы павінны ўручыць ганаровы дыплом першаму рэгіянальнаму лаўрэату ў пісьменніцкім беларускім асяроддзі рэгіёну – Антаніне Хатэнка, якая прыедзе з Менску. Таксама мы папросім яе як лаўрэата прачытаць дыктоўку. Сёлета мы выбралі сярод вялікай колькасці вартых людзей такога творцу як Аляксей Карпюк, якому спаўняецца 100 год. Будзе зачытаны ў якасці тэкста для дыктоўкі фрагмент ягонага вядомага твора «Данута».На думку Віктара Парфёнен... Болей...

Як прайшоў танцавальны флэшмоб супраць гвалту | Камунікат.org

Сёлета танцавальны флэшмоб супраць гвалту над жанчынамі One Billion Rising зладзілі ў гандлёвым цэнтры «Сталіца».
Упершыню за пяць гадоў акцыю дазволілі правесьці ў грамадзкім месцы.
Радыё Свабода Болей...