February 13th, 2020

Літаратура і друк | Камунікат.org

Кожны беларускі аўтар сутыкаецца з праблемамі ператварэння рукапісу ў кнігу, са складанасцямі выдавецкіх этапаў, з асаблівасцямі літаратурнага краўдфандынгу і прамоцыі.Адказы на такія пытанні ў сваім першым літаратурным рэаліці ў Беларусі дае пісьменнік Кірыл Стаселька:
– Гэта такі новы фармат, прынамсі для мяне, і думаю для беларускіх аўтараў, які дазваляе пашырыць, зрабіць больш шчыльнай камунікацыю з чытачамі, магчыма, таксама знайсці новых чытачоў. Гэта якраз такі digital фармат ці фармат сацыяльных сетак, які дазваляе не засяроджвацца выключна на сюжэтных лініях, на змесце кнігі, а выйсці трошкі па-за яе непасрэдны тэкст.Сачыць за рэаліці Кірыла Стаселькі можна з 14 лютага ў Інтэрнэце праз хэштэг #Пімкі.Беларускае Радыё Рацыя Болей...

Айцец Анатоль Ненартовіч: Фестываль гэтае тое, што яднае людзей | Камунікат.org

З 17-га па 21 лютага ў Гародні пройдзе вялікі музычны фэст, які мае міжнародны статус.
Ужо дзевятнаццаты раз харавыя калектывы паўдзельнічаюць у конкурсных праграмах у рамках фестывалю праваслаўных спеваў „Каложскі дабравест”. Ён арганізуецца з ініцыятывы Гарадзенскай праваслаўнай епархіі. У гэтым годзе колькасць удзельнікаў фэсту пашырыцца геаграфічна.Кажа пра маючы прайсці фэст адмысловы госць Рацыі – сакратар Гарадзенскай праваслаўнай епархіі айцец Анатоль Ненартовіч, з якім гутарыць наш карэспандэнт Якуб Сушчынскі.
Айцец Анатоль Ненартовіч: Вельмі прыемна, што сёння нашая размова пойдзе пра фестываль, які стаў міжнародным фестывалем праваслаўных песнапенняў “Каложскі Дабравест”.
РР: Можам паглядзець на рэтраспектыву на амаль 20 гадоў існавання гэтага ф... Болей...