February 12th, 2020

“Пінскі спрут” працягвае расказваць пра бяспраўе ў рэгіёнах | Камунікат.org

Улады не хочуць пачынаць крымінальныя справы і працягваюць маўчаць, нягледзячы на тое, што амаль кожны месяц публікуюцца відэа пра бяспраўе ў рэгіёнах.Кажа берасцейскі блогер Сяргей Пятрухін, які працягвае развіццё свайго канала “Пінскі спрут”, і шукае новых герояў:
– “Пінскі спрут” – гэта такі дакументальны серыял пра прававое бязмежжа на Піншчыне, на Палессі. Так падаецца, што гэта асобны рэгіён, дзе свае законы, то бок, беззаконне. І мы здымаем пра гэта серыял, поўны доказаў, фактуры. Здзіўляе тое, што ўлады на гэта аніяк не рэагуюць. Вось гэта дзіўна.Звярнуцца да Сяргея Пятрухіна са сваёй праблемай можна праз сацыяльныя сеткі, ці наўпрост напісаць у каментарах пад відэа сваю гісторыю і пакінуць кантактныя дадзеныя.
Беларускае Радыё Рацыя Болей...

Як і навошта даследваць гарадскую ноч? | Камунікат.org

Вывучэнне ночы ў горадзе Менску дазваляе распрацоўваць стратэгію развіцця сталіцы.Пра галоўную ўрбаністычную праблему падчас лекцыі пра гарадскую ноч распавёў даследчык Менскай урбаністычнай платформы Андрэй Вазьянаў:
– Насельніцтва ў нас не ўдзельнічае ў абмеркаванні нейкіх новых праектаў забудовы. Таму мы ніколі не ведаем, як будзе рэканструявацца помнік сацыялістычнай архітэктуры, напрыклад, той жа кінатэатр “Масква”, як будзе ці не будзе забудоўвацца Грушаўскі сквер, якой будзе архітэктура новых жылых раёнаў, якая шчыльнасць там будзе, колькі там будзе зеляніны і гэтак далей.Наведвальнікі лекцыі ад Менскай урбаністычнай платформы змаглі даведацца аб важнасці вывучэння ночы, вечара і раніцы ў постсавецкіх гарадах і аб тым, як падрыхтаваць жыхароў да зменаў гарадскога ... Болей...

16-га лютага ў Гародні выступіць Андрэй Мельнікаў | Камунікат.org

16-га лютага а 18:30 у гарадзенскім „Цэнтры гарадскога жыцця” бард Андрэй Мельнікаў выступіць з праграмай „Гэта МЫ!”, якая складаецца з песняў розных часоў.
Пра будучы выступ распавядае адзін з арганізатараў, кіраўнік „Цудоўні” Андрэй Несцяровіч:
– Гэта ж Мельнікаў, гэта ж цэлая эпоха, гэта ж адзін з найбольш вядомых бардаў-адраджэнцаў. Ягоныя песні для кагосьці настальгія, для кагосьці незвычайны ракурс. Гэта ж песні-падзеі, песні канца 20-га стагоддзя, гэта значныя песні, як мінімум. Яму споўнілася 55-ць гадоў, фактычна канцэрт – гэта адзначэння яго юбілею.Бард Андрэй Мельнікаў – выканаўца аўтарскай песні, літаратар. Заснавальнік фестываляў беларускай аўтарскай песні і паэзіі „Аршанская бітва”, „Талькаўскі фэст&rd... Болей...

Гарадзенскі Дзень Волі – 21 сакавіка ў выглядзе гарадскога свята | Камунікат.org

Грамадскія актывісты Гародні плануюць правядзенне 21 сакавіка 2020 году, за дзень да мерапрыемстваў у Менску, вялікага фэста, прысвечанага Дню Волі.Пра запланаваныя мерапрыемствы распавядае намеснік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў:
– Гэта будзе як раней. Будзе гандлёвы кірмаш, будзе пляцоўка, дзе можна будзе падсілкавацца, будзе, безумоўна, сцэна, на якай будуць выступы – як палітычныя, так і гуртоў. Будзе дзіцячая пляцоўка. Мы гаворым пра тое, што хацелі б бачыць канструктараў, фотазону, ціры. Ну і, безумоўна, запрашаем усіх крэатыўных людзей і ўсе крэатыўныя пляцоўкі горада і Беларусі далучацца.На думку прадстаўніка БХД Сяргея Верамеенкі, Дзень Волі мусіць стаць агульна гарадскім святам.
– Я мяркую, што Дзень Волі – гэта менавіта тое свята, якое павінна ст... Болей...

Выстава «Postscriptum: Усходнія працаўнікі ў Трэцім рэйху» | Камунікат.org

Маладое пакаленне павінна ведаць і памятаць астарбайтэраў.Пра мэту выставы «Postscriptum: Усходнія працаўнікі ў Трэцім рэйху» распавёў гісторык «Міжнароднага Мемарыялу» Мікіта Ламакін:
– За кожным з гэтых фотаздымкаў, за кожным з гэтых лістоў – гісторыя людзей, якія пражылі тую гісторыю вайны, якая зараз малавядомая. Пра яе мала гавораць. І да гэтай пары не вельмі зразумела, таму што яны не героі ў класічным разуменні, не людзі, якія ішлі на барыкады. Для Савецкага Саюза яны былі здраднікамі. Тут яны проста людзі.Выстава «Postscriptum: Усходнія працаўнікі ў Трэцім рэйху» будзе працаваць у менскім культурніцкім хабе ОК16 да 11 сакавіка. Інфармацыя даступная на сайце арганізацыі «Міжнародны Мемарыял».Беларускае Радыё Рацыя, Менск Болей...