February 11th, 2020

Інфа-Кур’ер, 6 (992) 2020 | Камунікат.org

Інфа-Кур’ер
Штотыднёвая рэгіянальная газета ● Навіны са Слуцка, Салігорска, Капыля, Старых Дарог і Любані
6 (992) 2020

В прошлом году на свет появилось 770 маленьких случчан. Имена более 30 новорождённых встречаются довольно редко. «Кур'ер» узнал, как живётся случчанам, которых назвали нетипичными именами, как относится к ним церковь и какие моменты доставляют дискомфорт. Иверс Ламан. «Имя мне выбирал отец, он военный и назвал меня в честь друга из Литвы, — рассказал Иверс. — Никто не возражал, хотя в семье все имена обычные. Когда крестили, то моё имя оказалось ближе к имени Иван. В школе меня особо никто не дразнил, потому что сложно придумать кличку к этому имени. Я к нему привык и никогда не думал менять. Сейчас наибольшая сложность возникает, когда делаю заказы в интернет-магазинах. Консультанты, думая, что неправильно расслышали имя, переспрашивают по несколько раз. Вообще, незнакомым я представляюсь каким-то простым именем, чтобы избежать объяснений. Моя жена это знает и, бывает, мне подыгрывает. Например, когда в доме делали ремонт и к нам приехали строители, чтобы не обращать их внимание на моё имя, она назвала меня другим. Я сразу понял и отозвался. Когда приходится оформлять документы, имя диктую по буквам". Болей...

Наша слова, 6 (1469) 2020 | Камунікат.org

Наша слова
6 (1469) 2020

Дзяржаўны сакратар ЗША Майкл Пампеа 1 лютага падчас свайго візіту ў Менск сустрэўся з беларускімі праваабаронцамі. На сустрэчы прысутнічалі Сяргей Драздоўскі з Офіса па правах людзей з інваліднасцю, старшыня Таварыства беларускай мовы Алена Анісім, старшыня Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі і старшыня Беларускага Хельсінкскага Камітэта Алег Гулак. Беларускія праваабаронцы паднялі важныя і надзённыя пытанні па правах чалавека ў Беларусі. Так, Сяргей Драздоўскі распавёў пра праблемы, звязаныя з выкананнем сацыяльна-эканамічных правоў, з адсутнасцю антыдыскрымінацыйнага заканадаўства і парушэннем правоў прафсаюзаў. Кіраўнік ТБМ Алена Анісім звязала магчымасць існавання і актыўнай працы грамадзянскай супольнасці з пытаннем незалежнасці Беларусі. У сваім кароткім выступе яна адзначыла важную ролю ў гэтым пытанні беларускай мовы і культуры, немагчымасць яе развіцця ў выпадку агрэсіўных захопніцкіх дзеянняў нашай усходняй суседкі. У сувязі з гэтым старшыня ТБМ распавяла пра захады дэмакратычнай супольнасці па захаванні незалежнасці: Усебеларускі сход 2000-га года, Кангрэс - 2014. Яна згадала нядаўнія дэманстрацыі ў падтрымку незалежнасці ў снежні 2019, а таксама пра падрыхтоўку Кангрэса ў сакавіку 2020 г. Старшыня ТБМ выказала спадзеў, што ЗША і надалей будуць прытрымлівацца сваёй пазіцыі па гарантаванні незалежнасці Беларусі. Алесь Бяляцкі паведаміў пра стабільна кепскую сітуацыю. Болей...

Новы Час, 5 (664) 2020 | Камунікат.org

Новы Час
5 (664) 2020

Беларусы — людзі дзёрзкія, нічога і нікога не баяцца. Увесь свет закрывае авіярэйсы ў Кітай з нагоды каронавіруса, людзі ў паніцы скупляюць медычныя маскі, знакаміты «Аліэкспрэс» церпіць страты, а ў той жа час Лукашэнка прызначае новага пасла ў КНР. Добрая спроба пазбавіцца ад Мікалая Снапкова. Тым больш, што Аляксандр Рыгоравіч двухсэнсоўна заявіў: «Рэалізуеце задачы за год — значыць, вернецеся. За два — значыць, два. Важны вынік». Маўляў, а падхопіш там заразу — і не шкада. Значыць, рэалізаваць не атрымалася. З іншага боку, у Мінск вяртаецца Кірыла Руды, якога называюць «увасабленнем эканамічных рэфарматараў сярод беларускіх чыноўнікаў». На якую пасаду ён прыйдзе — невядома. Аднак сам па сабе факт цікавы, бо яго голас ва ўрадзе, па-першае, заўсёды быў важкім, а па-другое — адрозніваўся ад агульнапрынятай нацыянальнай эканамічнай мадэлі. Прынамсі, ён папулярны эканаміст як сярод чыноўнікаў, так і сярод недзяржаўнай экспертнай супольнасці. Галоўнае, каб ён не прывёз той самы вірус. Што да Рудага, то варта зазначыць — ён і ў ролі пасла спрацаваў даволі добра. Прынамсі, на заканчэнне яго кадэнцыі пяць грамадзянаў Беларусі былі эвакуяваныя з таго самага эпідэмічна небяспечнага Уханя. А ў Паднябеснуюз Сінявокай злётаў ІЛ-76, які даставіў кітайскім медыкам 20 тон гуманітаркі — найперш лекі, медыцынскае адзенне і сродкі дэзінфекцыі. Туды-сюды беларускія лётчыкі злёталі нармальна. А яшчэ ў «Вялікі Камень» павінны вярнуцца каля 400 працоўных з Кітая. Болей...

Паланэз, 1 | Камунікат.org

Паланэз
Слонімскі літаратурны альманах
1

Прапанаванае выданне – першы нумар Слонімскага літаратурнага альманаха “Паланэз” – не вычэрпвае ўсе літаратурныя набыткі Слонімшчыны. І мне здаецца, што іх вычарпаць немагчыма. Гэта датычыць і мінулых стагоддзяў, і ХХI стагоддзя, бо Слонімшчына – адзін з найбагацейшых раёнаў Беларусі на літаратурныя таленты. Тут нарадзіліся ці часова жылі пісьменнікі, якія пісалі не толькі па-беларуску, але і на расійскай, польскай, ідыш, нямецкай, французскай, латыні, украінскай мовах. Таму, каб шырока пазнаёміць чытачоў з усёй літаратурнай Слонімшчынай, магчыма, хапіла б толькі штомесячнага часопіса “Паланэз”. Але мы задаволены і тым, што, дзякуючы ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”, сёння з’явілася такая мажлівасць распачаць наш шчодры творчы пасеў – выданне штогадовага альманаха “Паланэз” і вынесці яго творы на суд чытачоў. Старажытны Слонім і яго ваколіцы маюць даволі багатыя літаратурныя традыцыі. Яшчэ са школы мы памятаем “Прамову” Івана Мялешкі (XVII ст.), з якою ён выступаў на Варшаўскім сейме ў прысутнасці караля Жыгімонта III Вазы. “Прамова” Мялешкі стала пачаткам своеасаблівага жанру палітычнай сатыры ў беларускай літаратуры. Гэты арыгінальны і глыбока самабытны мастацкі твор, напісаны тры стагоддзі таму, адлюстраваў настроі нашага народа. А яго аўтар — Іван Мялешка, нарадзіўся на слонімскай зямлі. Болей...

Свободные новости плюс, 4 (851) 2020 | Камунікат.org

Свободные новости плюс
еженедельная общественно-политическая газета
4 (851) 2020

Итак, белорусско-российская нефтяная война продолжается и даже обостряется. Контрактов с российскими компаниями на поставку нефти в Беларусь до сих пор нет. Белорусские власти стали закупать ее в других странах. Первая партия норвежской нефти уже поступила на новополоцкий «Нафтан». Важнейшим признаком остроты конфликта с Россией, верным индикатором, своеобразным триггером напряжения в отношениях между союзниками стала изменившаяся риторика А. Лукашенко. 24 января, находясь в Шклове, он дал волю своему негодованию из-за политики России. Белорусский лидер в таких случаях умеет рвать рубаху на груди, изображая страсти Христовы. «Каждый год перед новым годом нам приходится стоять на коленях и вымаливать эти нефтепродукты», — с возмущением вещал А. Лукашенко. Белорусы узнали, что россияне «нас раком поставили», «кинули». Они действуют «нагло, беспардонно», «чтобы наклонить, унизить». Понятное дело, что оказаться в такой союзнической позе, под созвездием Рака, довольно неприятно. Но такова братская камасутра. Наконец, президент стал раскрывать «черный ящик» интеграции. Он перестал скрывать, что все эти гадости Москва делает для того, чтобы осуществить аншлюс, инкорпорацию Беларуси («Зачем надавить, догадайтесь с трех раз»). «Мы не можем быть частью какой-либо страны. Я не могу вас предать и растворить Беларусь, пусть даже в нашей братской России», — подчеркнул А. Лукашенко. Болей...