February 8th, 2020

Кнігу “Трое ў чоўне і пёс з імі” прэзентавалі на Менскім кніжным кірмашы | Камунікат.org

Класічны роўд-аповед Джэрома Клапкі Джэрома набыў беларускае гучанне і адценне.Пра актуальнасць перакладу “Трое ў чоўне і пёс з імі” падчас 27-й Менскай міжнароднай кніжнай выставы распавёў перакладчык выдання Павел Касцюкевіч:
– Зараз самы час. Усе пакаленні, якія былі за намі, усе былі галодныя, была вайна. Мы першыя два пакаленні, што мы наеліся, а кніжка «Трое ў чоўне і пёс з імі», думаю, што гэта менавіта тая кніга, калі ўпершыню цывілізацыя прыйшла да свайго вось такога рафінавання – дзе мы сытыя людзі, жартуюць, ідуць у адпачынак. Я думаю, і добра, што зараз перакладзеная гэтая кніга.Набыць твор Джэрома “Трое ў чоўне і пёс з імі” на беларускай мове можна ў менскай кнігарні «Логвінаў» альбо праз ейны сайт.Беларускае Радыё Р... Болей...

Сяргей Пясецкі на Менскай міжнароднай кніжнай выставе | Камунікат.org

«Каханак Вялікай Мядзведзіцы» Сяргея Пясецкага ўвайшоў у пяцёрку самых перакладаных кніг сучаснай Беларусі.Ацэнкай мастацкай каштоўнасці аўтарскага твору падчас 27-й Менскай міжнароднай кніжнай выставы падзялілася перакладчыца Марыя Пушкіна:
– Ён вельмі харошы, ён вельмі фактурны, яго вельмі прыемна перакладаць, там шмат каларытных персанажаў, шмат жывых стылістычных момантаў. Радасць. Крыху не падабалася, як яны ходзяць па лесе, бо яны доўга ходзяць. Але калі яны між сабой размаўляюць – то песня: ноч, небяспека, тое, што казыча нервы, тое, што звязана з парушэннем закону, але ўдалым і паспяховым абыходам пастак. Добры і цікавы матэрыял, які заўжды цікавы.Набыць беларускамоўны пераклад кнгі «Каханак Вялікай Мядзведзіцы» можна ў менскай кнігарні «Л... Болей...