February 7th, 2020

Інэса Кур’ян прэзентавала свой падручнік польскай мовы | Камунікат.org

Беларусы захавалі традыцыйную цікавасць да вывучэння польскай мовы.
Пра асаблівасці падручніка польскай мовы падчас прэзентацыі на Міжнароднай менскай кніжнай выставе распавяла аўтарка Інэса Кур’ян:
– Падручнік, які стварае прагляд развіцця беларускай і польскай мовы з гістарычных вытокаў. Што паўплывала на гэтыя дзве суседкі-мовы. Як яны разышліся. У якіх момантах яны аднолькавыя, можна нават сказаць ідэнтычныя. Які пласт можна не вывучаць, а проста канстатаваць як аксіёму.Наведвальнікі прэзентацыі змаглі паўдзельнічаць у віктарыне ад Інэсы Кур’ян і выйграць падручнікі польскай мовы.Беларускае Радыё Рацыя Болей...

У Беластоку з’явіліся банэры з “выклятым жаўнерам ”Лупашкам” | Камунікат.org

Два вялікія банэры з надпісам “Змагаўся за незалежную Польшчу і для яе загінуў” ды выявай “Лупашкі”, якія з’явіліся ў Беластоку — гэта пралог нацыянальнага свята – Дня выклятых жаўнераў, які ў Польшчы адзначаецца 1 сакавіка.Падчас сённяшняй прэс-канферэнцыі ў Інстытуце нацыянальнай Памяці дырэктар беластоцкага адзелу інстытуту Пётр Кардэля і Маршалак Падляшша Артур Касіцкі патлумачылі, чаму сімвалам “выклятых жаўнераў” на Падляшшы стаў менавіта Маёр Зыгмунт Шэндзеляж “Лупашка”.
Гаворыць марашалак Артур Касіцкі:
– Сімвал змагара, які звязаны з Падляшскім ваяводствам. Асобай, якая аддала жыццё і якая стала праз камуністычны рэжым вельмі негатыўна трактавана.
– Маёр “Лупашка”, польскі патрыёт, таму на... Болей...

Аляксандр Мілінкевіч: Крэмль мёртвай хваткай трымае Беларусь | Камунікат.org

Перамовы паміж кіраўнікамі Беларусі і Расеі Аляксандрам Лукашэнкам і Уладзімірам Пуціным будуць няпростымі, – лічыць былы кандыдат у прэзідэнты Беларусі ў 2006 годзе Аляксандр Мілінкевіч.
«Думаю, Крэмль мёртвай хваткай трымае Беларусь, каб яна не адышла ад расейскага ўплыву. Кіраўнікі Расеі настроены, што нікуды вы з агульнага караблю не саскочыце. А нам, канешне, выгадна было паменшыць залежнасць ад Расеі, – упэўнены Аляксандр Мілінкевіч. – І апошнія візіты кіраўніка Дзярждэпу ЗША Майкла Пампеа, міністра замежных спраў Літвы Лінаса Лінкявічуса можна расцаніць у тым ліку як падтрымку незалежнасці Беларусі ў няпросты час».
– Кожная з гэтых краінаў зацікаўленая ў тым, каб тут не было Расеі, каб у Гародні ды Берасці не стаялі ракеты, каб не было беспасрэд... Болей...

У Гародні архітэктары сустракаліся з грамадскасцю | Камунікат.org

У гарадзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Карскага прайшла канферэнцыя на тэму праблемаў захавання архітэктурнай спадчыны гістарычнага цэнтра Гародні.Сустрэча з грамадскасцю была зладжана з ініцыятывы сяброў Саюзу архітэктараў. Брак дыялогу архітэктараў з гарадзенцамі прызнаў Аляксандр Захарук, галоўны архітэктар інстытута „Гроднаграмадзянпраект”.
– Ад прапановаў маіх калег нешматлікія мае валасы дыбарам уставалі. Хтосьці прапаноўваў зрабіць сцяну са шкла, хтосьці з жалеза, з нержавейкі. І калі ў прэсе мы гэта вынеслі б на дыскусію, то сёння нас сюды ў залу не пусцілі б. Ёсць аб’екты, на якія грошы выдаткаваны з фонда прэзідэнта, заканчваецца год – і іх трэба засвоіць. І напэўна гэта наш недагляд, але бывае фізічна на гэта няма часу.На канферэнцыі была... Болей...

Алена Талстая: Гісторыя маёй сям’і звязана з Беластокам | Камунікат.org

Праблемнай савецкай спадчынай на Падляшшы застаюцца помнікі і брацкія магілы жаўнераў Чырвонае арміі. Адныя бачаць у іх выключна ідэалогію, іншыя – памяць пра загінулых не па сваёй волі.
Сённяшняя госця Рацыі – сустаршыня Руху салідарнасці „Разам” Алена Талстая распавядзе сямейную гісторыю на гэты конт у гутарцы са Стасем Дадэркам.РР: Я ведаю, што вашая сямейная гісторыя звязаная з Беластокам, менавіта з падзеямі падачатку вайны паміж Нямеччынай і СССР.
Алена Талстая: Так, гэта вельмі цікавая гісторыя. І тут звязана і асабістае, і грамадскае. Таму што адным са спосабаў дзеяння Руху салідарнасці “Разам” ёсць нашыя замежныя акцыі. Мы зарэгістраваныя і ва Украіне, і ў Польшчы, і ў Літве. І акцыі нашыя праходзяць у гэтых краінах. І мэта нашая паяднаць бр... Болей...

Ігар Барысаў: Чыноўнікі чакаюць, што адкажуць зверху | Камунікат.org

Адказнасць за Дзень Волі – чыноўнікі перакладаюць адзін на аднаго. Аб перамовах з Менгарвыканкамам адносна святкавання Дня Волі расказаў старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Барысаў.Зараз абмяркоўваюць пляцоўку. Апазіцыя сустракаецца з чыноўнікамі і прапануе тры варыянты: ля Палаца спорту, ля Опернага тэатра, плошча Свабоды. Пра характар перамоваў кажа Ігар Барысаў, які звяртае ўвагу, што сёлета няма палітычнай волі, як гэта было, напрыклад, два гады таму.
– Два гады таму была палітычная воля на тое, каб даць дазвол на гэтае мерапрыемства. І яны гэта зрабілі і далі і мерапрыемства адбылося каля Опернага тэатра. Па цяперашніх нормах, у адпаведнасці з пастановай 49 Саўміна, калі праводзіць на гэтай пляцоўцы, то каафіцэент аплаты міліцыі будзе ў паўтара ... Болей...

Ігар Барысаў: Чыноўнікі чакаюць, што адкажуць зверху | Камунікат.org

Адказнасць за Дзень Волі – чыноўнікі перакладаюць адзін на аднаго. Аб перамовах з Менгарвыканкамам адносна святкавання Дня Волі расказаў старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Барысаў.Зараз абмяркоўваюць пляцоўку. Апазіцыя сустракаецца з чыноўнікамі і прапануе тры варыянты: ля Палаца спорту, ля Опернага тэатра, плошча Свабоды. Пра характар перамоваў кажа Ігар Барысаў, які звяртае ўвагу, што сёлета няма палітычнай волі, як гэта было, напрыклад, два гады таму.
– Два гады таму была палітычная воля на тое, каб даць дазвол на гэтае мерапрыемства. І яны гэта зрабілі і далі і мерапрыемства адбылося каля Опернага тэатра. Па цяперашніх нормах, у адпаведнасці з пастановай 49 Саўміна, калі праводзіць на гэтай пляцоўцы, то каафіцэент аплаты міліцыі будзе ў паўтара ... Болей...

У Берасці абмеркавалі гвалт у сям’і | Камунікат.org

Абмеркавалі гвалт у сям’і і падпісалі паштоўкі да чыноўнікаў у Берасці. Тут у творчай прасторы незалежнага тэатра «Крылы Халопа» адбылася прэзентацыі ініцыятывы «Маршыруй, дзетка!»Кажа прадстаўніца ініцыятыўнай групы Святлана Гатальская:
– Мы прыехалі ў Берасце, каб правесці акцыю па падпісанні паштовак дэпутату, прэзідэнту, сяброўцы, маці, прэм’ер-міністру, генпракурору. Прапануем людзям падпісаць паштоўку для любога свята і паведаміць пра тое, што ёсць яшчэ вельмі шмат праблемаў у нашым грамадстве на дадзены момант. І адна з іх – гэта хатні гвалт. І, на жаль, пакуль няма ніякага комплекснага закона па супрацьдзеянні хатняму гвалту.Дадаткова ўдзельнікі сустрэчы змаглі падставіць подпісы пад петыцыяй за з’яўленне ў краіне комплекснага ... Болей...

Да 100-годдзя беларускага радыё | Камунікат.org

У сталічным музеі Янкі Купалы адбылася чарговая вечарына, прысвечаная 100-годдзю беларускага радыё, яго вяшчанню ў 1940-х гадах.Распавядае праўнучка народнага паэта Беларусі Якуба Коласа Васіліна Міцкевіч:
– Якуба Коласа вельмі непакоіла, што родная беларуская мова не з’яўляецца мовай штодзённага ўжытку, яго вельмі непакоіла, што беларуская мова, якая гучыць з радыё, з тэлебачання, засмечана, яна не чыстая, у ёй многа памылак. Ну а мне вельмі прыемна, што сёння на роднай беларускай мове гучаць вершы Якуба Коласа на радыёхвалях і ідуць перадачы, прысвечаныя жыццю і творчасці Якуба Коласа на хвалях беларускага радыё.На вечарыне згадвалі толькі савецкае радыёвяшчанне часоў апошняе вайны. Аднак у акупаваным Менску таксама дзейнічала беларускамоўная радыёстанцыя з моцным культурніц... Болей...