February 5th, 2020

Ніва, 04 (3324) 2020 | Камунікат.org

Ніва
Тыднёвік беларусаў у Польшчы
04 (3324) 2020

«Ніва» — штотыднёвая газета, якая выдаецца на беларускай мове ў Беластоку. Газета была заснавана ў 1956 Беларускім грамадска-культурным таварыствам. Зараз яе выдае Праграмная рада тыднёвіка «Ніва». Газета асвятляе штодзённае жыццё беларусаў у Польшчы, дзейнасць грамадскіх арганізацый, друкуе матэрыялы па краязнаўстве, змяшчае артыкулы, прысвечаныя актуальным падзеям на Беларусі. Болей...

Каталіцкі веснік, 1 (106) 2019 | Камунікат.org

Каталіцкі веснік
Газета Віцебскай дыяцэзіі
1 (106) 2019

Кенійскі францішканін а. Пітэр Табічы, які ў 2019 годзе быў абраны найлепшым настаўнікам у свеце, сустрэўся з Францішкам. Гэта адбылося 8 студзеня ў ватыканскай рэзідэнцыі Святога Айца. Мяне вельмі натхніла вялікая пакора Папы. Падчас сустрэчы ў Доме св. Марты ў Рыме ён сказаў мне: “Маліся за мяне, браце!” Я адказаў: “Маліцеся за нас і за ўсіх настаўнікаў”, – падзяліўся каталіцкі манах у “Твітэры”. 36-гадовы а. Табічы – настаўнік матэматыкі і фізікі ў сельскай школе ў Кеніі. Спачатку ён працаваў у прэстыжнай прыватнай школе, але потым вырашыў вучыць дзяцей з бедных сем’яў. Восем гадоў таму ён стаў францішканінам і пачаў аддаваць 80% свайго заробку на дапамогу тым, хто мае патрэбу. Намаганні законніка дазволілі яго школе стаць найлепшай на нацыянальным міжшкольным конкурсе, а 24 сакавіка 2019 г. ён стаў пераможцам Глабальнай настаўніцкай прэміі (Global Teacher Prize), цырымонія ўручэння якой прайшла ў Дубаі. Пітэр Табічы стаў першым афрыканцам, які атрымаў гэту ўзнагароду. Ён быў абраны журы ў складзе 150 чалавек сярод 10 тыс. кандыдатаў з каля 180 краін свету. “Global Teacher Prize”была заснавана ў 2015 г. бізнэсменам індыйскага паходжання Сані Варкі – фундатарам самай буйной наБлізкім Усходзе сеткі прыватных дзіцячых садкоў і школ. Яго дабрачынны фонд уручае прэмію “найлепшаму настаўніку свету” з 2015 г. Яе пераможца атрымлівае мільён долараў ЗША. Айцец Табічы вырашыўвыдаткаваць грошы на абсталяванне для школы і дапамогу. Болей...

Новы Час, 4 (663) 2020 | Камунікат.org

Новы Час
4 (663) 2020

Іншым часам, калі прагнозы спраўджваюцца, —пачуццё супярэчлівае. У мінулым годзе, калі Парламенцкая асамблея Савета Еўропы ўзнавіла паўнамоцтвы расійскай дэлегацыі (насуперак здароваму сэнсу, бо яе выключылі праз анексію Крыма, якая нікуды не падзелася), «Новы Час» задаўся пытаннем: «Час на Беларусь?»Як пісаў тады Алесь Кіркевіч, «застацца за бортам Савета Еўропы, у які нават Расію вярнулі, ужо неяк сорамна. Быццам гэта ў нас “Боінгі” збіваюць ды дасылаюць разліваць “навічок” па ўсім свеце супрацоўнікаў спецслужбаў… Крыўдна». І вось — пачалося. Дэпутат расійскай Дзярждумы і чалец расійскай дэлегацыі ў ПАСЕ Леанід Слуцкі заявіў, што Беларусь павінна атрымаць статус спецыяльна запрошанай у ПАСЕ. Прычым, гэта ён сказаў падчас абмеркавання справаздачы лорда Дэвіда Бленкатры па выбарах у Беларусі, якія прайшлі 17 лістапада. Згодна з высновамі еўрапейскіх місій назірання, яны «прайшлі спакойна, але не адпавядалі міжнародным стандартам дэмакратычных выбараў». У справаздачы канстатуецца, што беларускія ўлады не выканалі рэкамендацыі міжнародных назіральнікаў, дадзеныя пасля выбараў 2016 года. Сярод асноўных недахопаў выбарчай кампаніі еўрапейцы адзначылі звыклыя для нас рэчы — незбалансаванасць складу выбарчых камісій, абмежаванні пры галасаванні, парушэнні правоў кандыдатаў, абмежаванні пры рэгістрацыі кандыдатаў, зняцце кандыдатаў з выбараў па нязначных прычынах, крымінальную адказнасць за паклёп, што вядзе да самацэнзуры СМІ. Болей...

Салідарнасць у інтэрнэце, 441 | Камунікат.org

Салідарнасць у інтэрнэце
441

Леонид Злотников объяснил, почему экономика Беларуси движется в тупик. Известный экономист прокомментировал слова первого вице-премьера Дмитрия Крутого о главных успехах белорусской экономики в 2019 году. – Рост зарплат есть, но этот рост необоснованный, – отметил Леонид Злотников. – Нет продукта, который создала экономика – то есть, в будущем это потребление нужно будет как-то оплатить. Простой пример: это происходит, когда семья зарабатывает 1000 рублей, а потреблять начинает на 1100 рублей. Откуда взялись эти деньги? Зарплата ведь не выросла, а потреблять стала больше. Так вот когда-то за это придется рассчитаться. Во-первых, за счет инфляции. Денег у белорусов вроде бы стало больше, и с этими деньгами люди идут на рынок. А количество товаров не увеличилось. Вот и получается рост цен. В результате вся эта якобы увеличенная зарплата просто обесценивается. сто белорусы не понимают смысла инфляции, они думают, что действительно у них выросла зарплата. – Во-вторых, деньги на рост потребления можно взять за рубежом, что тоже происходит. Но одновременно растет и внешняя задолженность. Это как в семье, которая взяла потребительский кредит и просто его проедает. Но ведь все равно же когда-то придется отдавать, – предупреждает Злотников. Также экономист высказал своемнение о золотовалютных резервах, которые, по словам вице-премьера, выросли на 28%. – Беларусь берет кредитов примерно на 2 млрд долларов год. Болей...

Ніва, 03 (3323) 2020 | Камунікат.org

Ніва
Тыднёвік беларусаў у Польшчы
03 (3323) 2020

«Ніва» — штотыднёвая газета, якая выдаецца на беларускай мове ў Беластоку. Газета была заснавана ў 1956 Беларускім грамадска-культурным таварыствам. Зараз яе выдае Праграмная рада тыднёвіка «Ніва». Газета асвятляе штодзённае жыццё беларусаў у Польшчы, дзейнасць грамадскіх арганізацый, друкуе матэрыялы па краязнаўстве, змяшчае артыкулы, прысвечаныя актуальным падзеям на Беларусі. Болей...