February 4th, 2020

Народная Воля, 5 (4463) 2020 | Камунікат.org

Народная Воля
5 (4463) 2020

В истории с разрешением Михаилу Гуцериеву поставлять нефть «без премии» на белорусские нефтеперерабатывающие заводы особых секретов не было. Кроме одного. Почему это разрешение было выдано на месяц. Сейчас и этот вопрос снят. И президент России, и правительство этого соседнего государства точно знали, что через месяц переговоры с белорусскими покупателями российской нефти будут вести совершенно другие министры. Даже если кто-то из них сохранит свой портфель (что вполне естественно), они будут представлять новый Кабинет министров, а потому даже за собственные слова станут отвечать с кривоватой ухмылкой: – Мы об этом разве договаривались? Да? Что-то я не помню. Ах, да, было, но это ведь было при совсем другом премьер-министре, еще до потопа, так сказать… И после этого ухмылка сойдет с лица, и будут озвучены все те же требования, на которых настаивали теперь уже бывший глава правительства Дмитрий Медведев и его вице-премьер Дмитрий Козак. Можно сказать, что на стол легла новая карта, при ближайшем рассмотрении оказавшаяся все той же «тридцать первой». Которую мы не согласовали тогда и вряд ли будем в состоянии согласовать сейчас. Потому что больше ничего на самом деле не изменилось. Хотя… Болей...

Наша слова, 4 (1467) 2020 | Камунікат.org

Наша слова
4 (1467) 2020

12 студзеня магілёўскія гарадская і абласная арганізацыі ТБМ імя Францішка Скарыны ўрачыста адзначалі 30-годдзе. Юбілейная вечарына супала з святкаваннем Новага года, якое шмат год ладзіць наша суполка.Каля сотні прыхільнікаў беларушчыны прыйшлі ў тайм-кафэ "Неба", каб адзначыць 30-ю гадавіну дзейнасці Магілёўскіх абласной і гарадской арганізацый Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. На імпрэзу прыехалі старшыня ТБМ Алена Анісім і ганаровы старшыня ТБМ Алег Трусаў. Таксама былі запрошаны вядомыя і паважаныя асобы, якія стаялі ля вытокаў стварэння Таварыства беларускай мовы, кіравалі абласнымі і гарадскімі арганізацыямі ТБМ. Як адзначыў кіраўнік гарадской арганізацыі ТБМ Алег Дзьячкоў, які быў вядоўцам на святкаванні, 30 гадоў магілёўскай суполцы споўнілася ў снежні 2019 года. Паводле філолага, былога старшыні абласной арганізацыі Яраслава Клімуця (жывая легенда філфака Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, літаратуразнаўца, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў), 19 снежня 1989 года адбылася ўстноўчая канферэнцыя рэгіянальнай арганізацыі, якую ён разам з іншымі рупліўцамі беларушчыны ладзіў ужо як сябра аргкамітэта па стварэнні ТБМ. - Тады прыходзілася пераадольваць многа перашкод. Асноўнае - што нельга было дамовіцца з месцам правядзення сходу. Пакуль не прыйшоў ліст з ЦК кампартыі, што трэба не стрымліваць, а садзейнічаць. Пра гэта нашым камуністам напомнілі маскоўскія камуністы. Тады мы ўжо здолелі і правесці канферэнцыю, - успомніў былы старшыня. Болей...

Сяргей Абламейка прэзентаваў у Менску сваю кнігу пра Каліноўскага | Камунікат.org

Кожнае новае пакаленне беларусаў адкрывае для сябе Каліноўскага наноў і бароніць ад выклікаў часу.
У Менску прайшла прэзэнтацыя кнігі Сяргея Абламейкі «Каліноўскі і палітычнае нараджэнне Беларусі».Пра Каліноўскага-палітыка распавёў аўтар кнігі Сяргей Абламейка:
– Мы мелі першую палітычную суб’ектнасць новай мадэрнай Беларусі, гэтай новай нацыі, якая пачала ў 19 стагоддзі нараджацца. Мы ўжо тады мелі. Не ў 1918-ы год, не ўрад БНР, а першы ўрад Каліноўскага. А ў чэрвені 1863 года ён стварыў другі ўрад. То бок было два ўрады Каліноўскага ў 1863 годзе.
Усе прысутныя змаглі атрымаць бясплатную кнігу з аўтографам. Праз тыдзень на сайце «Радыё Свабода» будзе даступная электронная версія выдання.Беларускае Радыё Рацыя Болей...

Усевалад Сцебурака: Такога не было нават у лепшыя гады савецкай улады | Камунікат.org

Апошнія пяць гадоў у кожнай вобласці Беларусі выходзіць свой літаратурны альманах, які выдае мясцовая абласная суполка Саюза беларускіх пісьменнікаў.Намеснік старшыні СПБ Усевалад Сцебурака адзначае, што гэта істотна ўплывае на рэгіянальны культурны працэс.
– Я падкрэсліваю, што такога не было і ў савецкі час, калі падтрымлівалася любая рэгіянальная актыўнасць. У розны час выходзілі альманахі ва ўсіх абласных цэнтрах, але каб працяглы час, вось на працягу пяці гадоў, кожная вобласць выдавала без перапынку кожны год такі якасны літаратурны зборнік, такой сітуацыі ў Беларусі не было.Усевалад Сцебурака адзначае, што кожны абласны літаратурны альманах мае сваю асаблівасць і сваё кола аўтараў.
– Вельмі класна, калі далучаюцца сталыя аўтары, якія нібыта перараслі, скажам, такія кал... Болей...

Незалежнае выданне супраць «Гродзенскай Праўды» | Камунікат.org

Рэдакцыя незалежнага выдання з Гародні Hrodna.life ужо некалькі месяцаў змагаецца з дзяржаўнай прэсай рэгіёна за магчымасці выкарыстання цытатаў з дзяржаўнай прэсы.Пра гісторыю змагання распавядае галоўны рэдактар Hrodna.life Аляксей Шота:
– Атрымалі некалькі лістоў ад дзяржаўных медыя, перадусім ад «Гродзенскай Праўды», абласной газеты, а таксама нядаўна ад тэлеканала «Гродна +» пра выкарыстанне іх матэрыялаў. Нарэшце дзяржаўныя медыя заняліся тэмай аўтарскіх правоў. Гэта з аднаго боку добра і правільна, а з іншага боку «Гродзенская Праўда» нам цалкам забараніла перадрук сваіх матэрыялаў. Гэта дзіўна, бо гэта афіцыйны орган аблвыканкама, і вельмі шмат інфармацыі ёсць толькі ў іх.На думку Аляксея Шота некаторыя матэрыялы дзяржаўнай прэсы вельмі ва... Болей...