February 3rd, 2020

Менск – Вашынгтон: сустрэча з другой спробы | Камунікат.org

Падчас суботняга візіту ў сталіцу Беларусі дзяржсакратар ЗША Майкл Пампеа сустрэўся з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці.
На яе не запрасілі апазіцыйных палітыкаў. Аднак Пампэа паспеў пакамунікаваць з праваабаронцамі Алесем Бяляцкім, Сяргеем Драздоўскім, Алегам Гулакам, а таксама з былой дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў, старшынёй Таварыства беларускай мовы Аленай Анісім.Апошняя падзялілася ўражаннямі ад сустрэчы з Беларускім Радыё Рацыя.
РР: Наколькі загадзя Вы ведалі пра тое, што Вы сустрэнецеся з дзяржсакратаром ЗША?
– Я ведала і перад першапачатковым візітам Пампеа, які планаваўся ў снежні, але сарваўся з-за падзеяў у Іране. Я ўжо тады мела папярэдняе запрашэнне на гэтую сустрэчу. Калі рыхтавалася другая сустрэча, канешне, больш сціслымі тэрмінамі, у тым ліку і яго прабы... Болей...

2 лютага – дзень народзінаў Кастуся Каліноўскага | Камунікат.org

182 гады таму, 2 лютага 1838 года нарадзіўся Вінцэнт Канстанцін (Кастусь) Каліноўскі.
Лідар беларускага нацыянальна-вызвольнага руху, рэвалюцыянер-дэмакрат, публіцыст і паэт, адзін з кіраўнікоў паўстання 1863-64 гадоў з’явіўся на свет у вёсцы Мастаўляны.У наш час Кастусь Каліноўскі лічыцца адным з найбольш вядомых прадстаўнікоў беларускай нацыі ў свеце. Падрабязней кажа доктар гістарычных навук Леанід Ермаковіч:
– Ён быў па-сутнасці ў нашай айчыннай гісторыі першы барацьбіт за нацыянальныя інтарэсы свайго народа. Ніхто да яго не вылучаў ідэю барацьбы за інтарэсы менавіта ліцвінаў-беларусаў. Каліноўскі першы вылучыў гэтую ідэю. Змаганне за нацыянальныя інтарэсы азначае, перш за ўсё, барацьбу за нацыянальную свабоду і незалежнасць. А як можна дамагчыся гэтай нацыянальнай незал... Болей...

Дабрачыннасць у лічбах | Камунікат.org

Беларускі Чырвоны Крыж падлічыў, што ў межах агульнанацыянальнай кампаніі «Турбота», якая трывала з кастрычніка па студзень, дапамогу атрымала амаль 8 тысяч жыхароў краіны.
Пераважна гэта адзінокія людзі сталага веку. У кампаніі было задзейнічана звыш чатырох тысяч валанцёраў. Супрацоўніца арганізацыі Кацярына Стрэха кажа, што рэалізацыя такіх маштабных кампаній магчыма дзякуючы ахвяраванням неабыякавых грамадзян:
– Ёсць спагадлівыя людзі, якія абсалютна бескарысліва здольныя дапамагаць іншым. Прымаючы рэчы, мы ўказваем прозвішча, імя, імя па бацьку таго, хто іх прынёс. А таксама ўказваецца нумар тэлефона чалавека, які гэта прынёс. Да ўсяго гэтага перапісваюцца рэчы, найменні, колькасць. Гэта ўсё перапісваецца пры чалавеку ў асобны сшытак.Такім чынам усе ахвяраванні зн... Болей...

Сябры Баранавіцкага ТБМ наведалі Мілавіды | Камунікат.org

Дзень народзінаў Кастуся Каліноўскага сябры Баранавіцкага Таварыства беларускай мовы адзначылі тым, што наведалі месцы дыслакацыі і баёў касінераў Каліноўскага пад мястэчкам Мілавіды.Мілавідская бітва – найбуйнейшая паміж паўстанцамі і расейскімі карнікамі. У выніку рэгулярнае царскае войска вымушана было адступіць, запрасіўшы дапамогу, кажа арганізатар паездкі, намеснік старшыні Таварыства Мікалай Падгайскі:
– Спачатку заехалі на месца паштовай станцыі, будынак якой і сёння стаіць пры дарозе. Касінеры захапілі гэтую паштовую станцыю, затым заехалі ў мілавідскі храм, у храме яны прымалі прысягу. Затым паехалі да мемарыялу, там усклалі вянкі, усклалі кветкі. І далей – на само месца бітвы.
Паводле Мікалая Падгайскага, мілавідскай школе ў 1993 годзе было прысвоена імя Лянк... Болей...

Чарговая акцыя пратэсту ў Берасці | Камунікат.org

Сто дваццаць чалавек у Берасці выказалі сваю нязгоду з будаўніцтвам акумулятарнага завода.
Тут на плошчы Леніна адбылася чарговая акцыя пратэсту. Удзельнікі распавялі пра тое, якія падзеі абмяркоўваліся і далі ім адзнаку:
– Для берасцейцаў праблема, якая абмяркоўваецца, – праблема акумулятарнага завода, каб не запусцілі яго. А з большага, калі ў межах усёй краіны, – змяніць людзей, якія ніяк не жадаюць, каб іх змянілі ва ўладзе. Вось гэта ўсё і абмяркоўваем. Без зменаў ніякіх зменаў у лепшы бок не будзе.
– Абмяркоўваем тое, што “АйПауэр” спынілі працэдуру выдачы дакументаў на грамадскую экспертызу. Здзіўленыя тым, што яны гэта зрабілі, і не жадаюць устараняць тыя недахопы, на якія ўказаў ім Бекалюк.Праз мегафон прадстаўнікі праваахоўных органаў папярэ... Болей...

Блогерку Алену Янушкоўскую дапыталі ў лякарні | Камунікат.org

Супраць блогеркі пачатая адміністрацыйная справа “за заклікі на несанкцыянаваную акцыю” – за рэпост аб’явы пра акцыю ў падтрымку незалежнасці Беларусі, якая праходзіла ў Віцебску 29 снежня.Да суду справа не дайшла, бо міліцэйскі пратакол вярнулі на дапрацоўку. І цяпер занатаваць паказанні Алены Янушкоўскай спатрэбілася настолькі пільна , што супрацоўніка міліцыі з Віцебскага РАУС даслалі ў лякарню, дзе зараз знаходзіцца жанчына. Але даваць тлумачэнні пад запіс блогерка ўсё адно адмовілася:
– Прыязджаў да мяне міліцыянт, вельмі выбачаўся, што я ў лякарні, але ён абавязаны да мяне прыехаць і ўсё высветліць… Паказанні я не стала даваць, а маю пазіцыю ён ведае: што буду і заклікаць, і ўдзельнічаць буду, пакуль існуе пагроза незалежнасці краіны.Дату суду Ал... Болей...

Сябры Руху салідарнасці „Разам” правялі ўшанавальную акцыю ў Вільні | Камунікат.org

Памяці Каліноўскага. Сябры Руху салідарнасці „Разам” правялі ўшанавальную акцыю ў Вільні 1-2 лютага.
Гавораць сустаршыня Руху Алена Талстая:
– 1-га лютага – гэта дзень пачатку паўстання на Беларусі і Літве. 2-га лютага – гэта дзень народзінаў Кастуся Каліноўскага. Не толькі 10 сяброў Руху салідарнасці «Разам» прыехалі ў Вільню, да нас далучыўся актывіст БХД, і мы там сустракалі шмат беларусаў, якія таксама прыехалі паасобку, каб прыйсці на могілкі Роса, пакласці кветкі, запаліць знічы каля капліцы, дзе пахаваныя героі. Праспяваць там нацыянальны гімн «Магутны Божа», памаліцца разам. Мы сустракаліся на вуліцы Кастуся Каліноўскага, каля памятнай шыльды ў яго гонар, каля Светаянскіх муроў, каля гары Гедыміна – усюды сустракаліся бе... Болей...

Прэзэнтацыя кнігі Сяргея Абламейкі «Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі» | Камунікат.org

У панядзелак, 3 лютага а 19.00 у прасторы ОК 16 (Менск, Кастрычніцкая, 16) адбудзецца прэзэнтацыя кнігі Сяргея Абламейкі «Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі».
Радыё Свабода Болей...

Лідскі Летапісец, 2 (82) 2018 | Камунікат.org

Лідскі Летапісец
Краязнаўчы, гістарычна-літаратурны часопіс
2 (82) 2018

«Лідскі летапісец» — краязнаўчы, гісторыка-літаратурны часопіс. Выходзіць з 1997 года ў Лідзе на беларускай мове. Заснавальнік — Валерый Васільевіч Сліўкін, рэдактар Станіслаў Вацлававіч Суднік. Змяшчае матэрыялы па гісторыі Ліды і краю. Да 2015 года выйшла 68 нумароў. Болей...

Лідскі Летапісец, 4 (84) 2018 | Камунікат.org

Лідскі Летапісец
Краязнаўчы, гістарычна-літаратурны часопіс
4 (84) 2018

«Лідскі летапісец» — краязнаўчы, гісторыка-літаратурны часопіс. Выходзіць з 1997 года ў Лідзе на беларускай мове. Заснавальнік — Валерый Васільевіч Сліўкін, рэдактар Станіслаў Вацлававіч Суднік. Змяшчае матэрыялы па гісторыі Ліды і краю. Да 2015 года выйшла 68 нумароў. Болей...

Лідскі Летапісец, 3 (83) 2018 | Камунікат.org

Лідскі Летапісец
Краязнаўчы, гістарычна-літаратурны часопіс
3 (83) 2018

«Лідскі летапісец» — краязнаўчы, гісторыка-літаратурны часопіс. Выходзіць з 1997 года ў Лідзе на беларускай мове. Заснавальнік — Валерый Васільевіч Сліўкін, рэдактар Станіслаў Вацлававіч Суднік. Змяшчае матэрыялы па гісторыі Ліды і краю. Да 2015 года выйшла 68 нумароў. Болей...

Лідскі Летапісец, 3 (87) 2019 | Камунікат.org

Лідскі Летапісец
Краязнаўчы, гістарычна-літаратурны часопіс
3 (87) 2019

«Лідскі летапісец» — краязнаўчы, гісторыка-літаратурны часопіс. Выходзіць з 1997 года ў Лідзе на беларускай мове. Заснавальнік — Валерый Васільевіч Сліўкін, рэдактар Станіслаў Вацлававіч Суднік. Змяшчае матэрыялы па гісторыі Ліды і краю. Да 2015 года выйшла 68 нумароў. Болей...

Крывінка, 2 (246) 2020 | Камунікат.org

Крывінка
інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна
2 (246) 2020

Гэты пазнавальны чатырохпавярховік па вуліцы Чкалава стаіць першым ад пачатку вуліцы з боку вуліцы Чарняхоўскага. Вось толькі нумар на ім абарваны. Ды гэта не галоўнае. Нядаўна, напрыканцы мінулага года,усе пад’езды гэтага дома абзавяліся новымі ганкамі. Старыя ганкі былі з выбоінамі, адстаялі каля трыццаці гадоў з моманту пабудовы дома ў пачатку дзевяностых. І вось мінула два месяцы з таго часу, як гэты домнабыў новыя ганкі і нават адмостку вакол дома. З яе яшчэ і апалубку не зьнялі. Мяне адразу насьцярожыўколер той новай цэментавай заліўкі, нейкі дужа ўжо сьветлы. У студзені гэтага года кінулася ў вочы, што новыя ганкі пачалі руйнавацца, іхнія краі ўжо абламаныя... У адным пад’ездзе менш, у другім — больш.І прычына гэтага мне, дылетанту ў будаўнічых справах, цалкам зразумелая — новыя ганкі ў гэтымдоме былі пабудаваны амаль цалкам з пясчанай сумесі, без цэменту. Узгадалася казка пра зайчыка і лісічку: зайчык пабудаваў сабе хатку лубяную, а лісічка — ледзяную. Вось прыкладна такія ледзяныя ганкі нам пабудавалі напрыканцы 2019 года на нашым аб’екце. Прайшоў дожджык, другі — і тонкія краі без належнага цэменту абламіліся. Пытаньне ўзьнікае наступнае: а ці бачыць вынікі сваёй працы той, хто яе тут выконваў? І якія дзеянні плануе далей? Болей...

Дзвінскі ўзгорак, 2 (107) 2020 | Камунікат.org

Дзвінскі ўзгорак
Грамадска-палiтычная газета Вiцебскага раёна
2 (107) 2020

23 студзеня ў Першамайскім судзе Віцебску судзьдзя Міхаіл Юрчанка аштрафаваў грамадзкіх актывістак Натальлю Сьпірыдонаву на 25 базавых велічыняў і Тацяну Севярынец – на 30 базавых. У судзе Віцебскага раёну Міхаіл Зубеня прысудзіў Алене Янушкоўскай жыхарцы в. Суйкава 25 базавых велічыняў. Усіх трох зьвінавацілі паводле частцы 1, артыкулу 23.34 КаАП, праўда, за розныя адміністрацыйныя правіны. Натальля Сьпірыдонава ў суд не зьявілася. Разьбіральніцтва адбылося безь яе ўдзелу і ў хуткім рэжыме. Летась 26 сьнежня яна праз свой акаўнт у сацыяльнай сетцы Фэйсбук заклікала да ўдзелу ў пікеце, заплянаваным на 29 сьнежня. Як палічылі праваахоўнікі, сваім дзеяньнем яна парушыла “Закон аб парадку арганізацыі і правядзеньні масавых мерапрыемствау”. У якасьці доказу ў матэрыялах справы ўтрымліваецца рапарт участковага і скрыншот старонкі акаўнту Натальлі Сьпірыдонавай, на якой разьмешчаны тэкст з заклікамабараніць незалежнасьць краіны. Пасьля агучаньня матэрыялаў справы судзьдзя Міхаіл Юрчанка аштрафаваў Натальлю Сьпірыдонаву на 25 базавых велічыняў(675 рублёў). Як паведаміў судзьдзя Юрчанка, Тацяна Севярынец загадзя папярэдзіла, што на судовае паседжаньне не зьявіцца. Яна перадала заяву, у якой выказала недавер суду, які лічыць рэпрэсіўным органам. Падставаў для адводу судзьдзя ў заяве Севярынец ня ўбачыў і працягнуў вывучаць матэрыялы адміністрацыйнай справы безь яе ўдзелу. Болей...

Сьвітанак, 2 (274) 2020 | Камунікат.org

Сьвітанак
Незалежная газета Шуміліншчыны
2 (274) 2020

На пачатку незалежнасці Беларусі кіраўнікі шукалі эфектыўную сістэму сельгаскагаспадарчай вытворчасці. Што было рабіць у тых умовах: або адразу рэзаць ці наадварот – узбуйняць калгасна-саўгасныя землі, рабіць стаўку на прыватную, дзяржаўную ці змешаную ўласнасць? Пры зсім тым, што ў тыя часы, як ніколі была магчымасць з дапамогай дзяржавы набыць тэхніку, атрымаць крэдыты і зямлю. Прынамсі, добраахвотнікаў набыць кавалак зямлі на Шумілішчыне знайшліся лічаныя адзінкі – за савецкім часам у людзей наўпрост знішчылі пачуццё гаспадара. Пасля таго, як прайшла першая хваля аматараў фермерскай гаспадаркі, засталіся самыя адданыя гэтай справе. І сярод якіх – кіраўнік сялянска-фермеркай гаспадаркі "Крыніца" Юрый Сямёнаў. Юрый Віктаравіч стаў фермерам ў 1991 годзе. Аграбізнесам пачаў займацца ў ліку першых не толькі ў Шумілінскім раёне, але і на Віцебшчыне. Напачатку яму выдзелілі 54-гектары зямлі, у склад якіх уваходзілі 46 гектараў раллі. Варта адзначыць, што тады фермерам вылучаліся далёка не лепшыя ўчасткі. Праз некаторы час сельскі прадпрымальнік зразумеў, што зямлі трэба ўзяць болей, таму і зацвердзіў новы бізнес-план. Давялося вырошчваць і бульбу, і зерневыя, нават лекавыя травы – вырошчваў аптэчны рамонак, валяр'яну, сардэчнік. Болей...

Гасцінец, 2 (281) 2020 | Камунікат.org

Гасцінец
Інфармацыйная культурна-грамадская газета Гарадоччыны
2 (281) 2020

27 студзеня ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяр Галакосту. Менавіта ў гэты дзень 75 гадоў таму быў вызвалены польскі горад Аўшвіц (Асвенцым) і тры канцэнтрацыйных лагера каля яго. З 1 лістапада 2005 года дзень вызвалення канцлагераў Аўшвіца Біркенаў па рашэнню Генеральнай Асамблеі ААН па прапанове 90 краінаў стаў Днём памяці ахвяраў Галакоста. Галакост — гэта дзяржаўная палітыка нацыскай Нямеччыны па пераследу і зьнішчэнню габрэяў ў пэрыяд нямецкай акупацыі еўрапейскіх краінаў пад час Другой сусветнай вайны. Гэтая антычалавечая палітыка фашыстаў ажыцяўлялася і на тэрыторыі Беларусі. Паводле зьвестак большасьці навуковых крыніцаў, на тэрыторыі нашай краіны загінула прыкладна ад 600 да 800 тысячаў габрэяў. Палітыка Галакосту непасрэдна праводзілася і ў Гарадку, дзе да вайны большасць насельніцтва складалі габрэі. Найбольш трагічныя падзеі Галакосту ў нашым мястэчку звязаны з растрэлам мужчын габрэяў каля в. Бярозаўка напрыканцы лета і знішчэнне насельнікаў гета да свята Пакрова ў Вараб’ёвых гарах. Дзякуючы працы супрацоўнікаў Гарадоцкага краязнаўчага музея і найперш Садоўскай С.І. на старонках кнігі «Памяць» апісана трагедыя Галакосту ў дачыненні да нашых гарадоцкіх габрэяў праз іх знішчэнне ў 1941 годзе. Таксама ў кнізе прыводзіцца пералік 105 мужчын габрэяў растраляных за Бярозаўкай і спіс з 346 чалавек знішчаных у Вараб’ёвых гарах. Але адзначаецца, што забітых было больш. Болей...

Птушкі і мы, 2 (33) 2018 | Камунікат.org

Птушкі і мы
Часопіс грамадскай аргнізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны"
2 (33) 2018

Наш часопіс называецца «Птушкі і Мы», але насамрэч прыродаахоўныя пытанні, якімі займаецца АПБ, распасціраюцца значна шырэй, чым толькі птушыны свет. У фокусе ўвагі — уся дзікая прырода Беларусі, захаванне разнастайнасці яе экасістэм, відаў жывёл і раслін. Як адлюстраванне шматграннасці накірункаў, па якіх працуе арганізацыя, зімовы нумар «ПіМ» выйшаў таксама «біяразнастайным». Акрамя птушак на старонках часопіса апынуліся кажаны, ваўкі — тыя нават красуюцца на вокладцы — і ласосі. Але ж не толькі яны! У гэтым выпуску вы знойдзеце плакат «Дзікая прырода на лецішчы» — некалькі парад наконт таго, што рабіць, каб прыцягнуць на свой загарадны ўчастак як мага больш жывых істот. Гэта і казуркі, і вожыкі, і вужы з яшчаркамі. І хоць большасць гэтых рэкамендацый актуальныя для вясны і лета, мы кіраваліся прыказкай, што воз трэба рыхтаваць узімку. Таму і расказваем ужо зараз аб простых спосабах пасяліць разнастайныя віды ў сваім двары. Калі ў гэты нумар уносіліся апошнія штрыхі перад адпраўкай у друк, я мела намер далучыцца да прафесіяналаў і валанцёраў, якія збіраліся ў невялікую экспедыцыю па пошуку гнёздаў вялікага арляца, — дарэчы, птушкі надыходзячага года. І магчымасць стаць часткай цудоўнай каманды, якая будзе лазіць па снегу і вадзе, шукаючы «дамы» чырванакніжнага арла, акрыляла мяне не менш, чым падрыхтоўка часопіса. Болей...

Птушкі і мы, 1 (34) 2019 | Камунікат.org

Птушкі і мы
Часопіс грамадскай аргнізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны"
1 (34) 2019

Яшчэ школьнікам неяк на летніх канікулах я паехаў са сваякамі ў лісічкі. Усё адбылося на світанку. Раптам наш сабака пачаў на нешта актыўна брахаць і бегаць кругамі. Зірнуў — а там, у бярэзніку, на істотнай адлегласці ад бліжэйшага вадаёма балотная чарапаха! На той момант я ўжо ведаў, што гэта рэдкі від, унесены ў Чырвоную кнігу Беларусі (інфармацыя траплялася на форзацы аднаго са школьных падручнікаў).Падзівіўшыся на экзатычную жывёлу, мы ўзялі сабаку і пайшлі ў лісічкі ўжо ў іншае месца, каб не перашкаджаць яе справам. Наступным разам лёс звёў мяне з чарапахай ужо ў студэнцтве. Спецыяльнасць «Біялогія і ахова прыроды», што я абраў у Мазырскім універсітэце, была даволі маладой, і прафесарска-выкладчыцкі склад па профільных прадметах толькі фарміраваўся. Першым часам, акрамя загадчыка кафедры Лідзіі Цвірко, якая вывучала кляшчоў, іншых спецыялістаў-заолагаў не было. Але хутка да нас пачаў прыязджаць герпетолаг Віктар Бахараў з Гродна — ён чытаў лекцыі і вёў практычныя заняткі. Аднойчымы з сябрам сказалі яму, што хацелі б займацца Самец чарапахі баскінгуе 12 Птушкi i Мы Чырвоная кніга навукай. Віктар Аляксандравіч паглядзеў на нас хітрымі прыжмуранымі вачыма, пагутарыў і ўзяўнад намі шэфства: стаў сістэматычна далучаць да тонкасцяў герпеталогіі. Ну а далей былі сумесныя палявыя паездкі, вымярэнні чарапах і мядзянак і шмат што іншае. Пасля вучобы мне прапанавалі заняць вакансію герпетолага ў ПДРЭЗ. Болей...

Інфа-Кур’ер, 5 (991) 2020 | Камунікат.org

Інфа-Кур’ер
Штотыднёвая рэгіянальная газета ● Навіны са Слуцка, Салігорска, Капыля, Старых Дарог і Любані
5 (991) 2020

В понедельник, 27 января, в Слуцке Минский областной суд начал рассмотрение уголовного дела по обвинению четырёх человек в убийствах с особой жестокостью, разбоях и поджогах. Один из них — 29-летний случчанин. По данным следствия, 14 января 2019 года житель Слуцкого района вместе с 33-летним односельчанином проникли в дом 79-летнего копылянина и избили его, требуя денег. Затем обвиняемый придушил пенсионера верёвкой, а когда тот потерял сознание, поджёг дом. Мужчины прихватили 50 рублей и скрылись. Таким же способом 21 января 2019-го обвиняемый уже вместе с 25-летним знакомым убил 94-летнего пенсионера из Слуцкого района. После того как они избили старика, мужчины похитили около 300 рублей и подожгли дом, скрывая следы. Согласно заключению экспертов, смерть пенсионеров наступила от острого отравления окисью углерода (угарный газ). В момент пожаров они ещё были живы. 29-летний случчанин знал образ жизни потерпевших, раньше помогал им по хозяйству. Его обвиняют в убийствах заведомо престарелых, совершённых общеопасным способом и с особой жестокостью, разбоях, умышленных уничтожениях имущества. Подобные обвинения предъявлены и остальным трём участникам преступлений. Болей...

Літаратурная Беларусь, 12 (160) 2019 | Камунікат.org

Літаратурная Беларусь
Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»
12 (160) 2019

Аднымі толькі аб’ектыўнымі прычынамі тлумачыць выцясненне мастацкай літаратуры з абсягу нашых зацікаўленняў не выпадае. Хоць чытанне і з’яўляецца заняткам для розуму, усётакі ў большай ступені яно,напэўна, — занятак для душы. Важнаю прыкметаю якога спрадвеку была даходлівасць, уцямнасць. Тая ўцямнасць, якой большасці сучасных мастацкіх твораў, як прозы, так і паэзіі, відавочна бракуе. Нашае захапленне стылёвымі пошукамі, сэнсавая размытасць тэкста, недакладнасць словаўжывання, а то і адсутнасць належнага ўзроўню граматнасці — усё гэта не спрыяе росту папулярнасці кнігі. Гэтаксама, як і часопіса, бальшыня тэкстаў якога часам — відавочная халтура ў выглядзе галаваломак з прэтэнзіяй назапачаткаванне саміх сябе ў якасці адэптаў новага слова ў прыгожым пісьменстве. У свой час трапна выказаўся пра няўцямнасць у словатворчасці Л. Талстой: «Нельга казаць пра твор мастацтва: вы не разумееце яшчэ. Калі не разумеюць, значыць, твор нядобры, бо яго задача ў тым, каб незразумелае зрабіць зразумелым». Наогул, пісьменнік лічыў схільнасць да мудрагелістасці выказвання (пісьма) праяваю душэўнай хваробы аўтара. Гэтаксама і ў страты людской цікавасці да літімпрэзаў маюцца суб’ектыўныя прычыны. Восьадкуль той цікавасці з’явіцца, калі, да прыкладу, добра, як дзесяць адсоткаў выступоўцаў да заяўленых у аўдыторыі выступаў рыхтуюцца належным чынам. Звычайна так: пару-тройку кантычак сунуў чалавек за пазуху — і ўсяе падрыхтоўкі. Болей...

Свободные новости плюс, 3 (850) 2020 | Камунікат.org

Свободные новости плюс
еженедельная общественно-политическая газета
3 (850) 2020

Главным политическим событием прошедшей недели стало выступление Владимира Путина с очередным посланием Федеральному собранию 15 января. Президент России озвучил, каким способом он собирается остаться у власти после 2024 года. Он объявил о предстоящем изменении Конституции. В новом варианте Основного закона РФ будут уменьшены полномочия президента, возрастет политический вес Государственного совета и Федерального собрания. Таким образом, судя по всему, вариант, с помощью которого В. Путин останется у власти после 2024 года, очень похож на казахстанский сценарий. То есть нынешний российский лидер возглавит Госсовет, к которому перейдут важные полномочия, которые сейчас закреплены за президентом. Тем самым В. Путин лишний раз подтвердил, что все авторитарные правители думают только об одном — о собственной власти. Все остальное их мало интересует, интеллигентскими комплексами они не страдают. И ради собственного политического бальзамирования они готовы ломать Конституцию, чтобы адаптировать ее под свои властные амбиции. Диктаторы не живут реальностью, они ее творят. Что это означает для Беларуси? До сих пор в СМИ и экспертном сообществе активно обсуждалось предположение, что одним из вариантов решения «проблемы 2024 года» для В. Путина (т. е. сохранение власти) является объединение с Беларусью. То, что это была не просто гипотеза, а реальный проект, подтвердил А. Лукашенко в интервью главному редактору радиостанции «Эхо Москвы» Алексею Венедиктову. Болей...

«Пасажыры пазітыўна рэагуюць на беларускую мову!» | Камунікат.org

Пачуць беларускую мову ў электрычцы — лёгка. А ад кантралёра?
Мы пазнаёміліся з Ганнай Дудзіч, якая з 2011 года працуе кантралёрам-рэвізорам Мінскага аддзялення Беларускай Чыгункі. А яшчэ жыццё Ганны непарыўна звязана з беларушчынай: з роднай мовай, культурай, гісторыяй. Андрэй Голуб, НЧ Болей...

Якім будзе самае вялікае графіці Віцебска | Камунікат.org

Завяршыўся конкурс “Мой горад – мой гонар”, абвешчаны грамадска-культурніцкай установай “Vitebsk4me”.Арганізатары заклікалі мастакоў-графітыстаў стварыць эскізы для малюнка на плошчы каля 1200 квадратных метраў – каб аздобіць шэрую сцяну аднаго з карпусоў прадпрыемства “Вістан” .Паводле актывіста “Vitebsk4me” Уладзіміра Булаўскага, мастакам прапанавалі ўвасобіць даўнюю ўжо ідэю:
– Гісторыя з гэтай сценкай “Вістана” не першы год ужо развіваецца. Паводле аднаго з кіраўнікоў культурніцкага цэнтра “Задзвінне”, яшчэ з 2009-м годзе там планавалася зрабіць мурал з гістарычнымі момантамі Віцебска.Але гэтая ідэя заціхла, і вось у мінулым годзе мы зноўку актуалізавалі гэтую тэму.У конкурсе ўзялі ўдзел 13 маста... Болей...

Падляшская гаворка на «Ночы ваўкоў» | Камунікат.org

Першы дзень «Ночы ваўкоў», які праходзіў у беларускай частцы Белавежскай пушчы, адзначыўся выступам тэатра «Чрэва» з суседняга Падляшша. Цікавостка была ў тым, што пастаноўка пад назвай «Ваўчок-Маўчок» агучвалася на падляшскай гаворцы.Падрабязней кажа Ёанна Троц з тэатра «Чрэва»:
– Прэм’ера спектакля адбылася ў 2017 годзе, мы ўжо сыгралі некалькі разоў гэты спектакль. А цяпер сыгралі ўпершыню ў Беларусі, у самым цэнтры Белавежскай пушчы для дзетак і для ўсіх. Спектакль мы паказваем на дзвюх мовах. Тут паказалі мы на мове, на якой гавораць у ваколіцах Бельска-Падляшскага і Гайнаўкі, дзе мы жывём, дзе частка з нас нарадзілася.Мясцовыя ж дзеці ўспрынялі падляшскую гаворку за беларускую мову. Прынамсі спектакль яны зразумелі, і ён ім... Болей...

Пілігрымка ў гонар Падляшскіх і Холмскіх пакутнікаў | Камунікат.org

„На нашых вачах нараджаецца традыцыя паломніцтва ў Шпакі і Зане”, – кажа старшыня Беларускага гістарычнага таварыства ў Польшчы Алег Латышонак.Шпакі і Зане – гэта месцы пакутніцкай смерці, дзе загінулі больш за 30-ць цывільных жыхароў гэтых вёсак. Яны загінулі 2-га лютага 1946 года ў выніку дзеянняў аддзелу польскага ўзброенага падполля пад камандаваннем капітана Рамуальда Райса „Бурага”.
2-га лютага ў гэтыя месцы прыехалі паломнікі з усёй Беласточчыны:
– Адбываецца рэгулярнае паломніцтва і думаю, што гэты культ Падляшскіх і Холмскіх пакутнікаў ужо прыжыўся ды будзе развівацца.
– Мы павінны памятаць пра тую трагедыю, што ў нас рабілася, што яны з намі рабілі.
– Месца, дзе загінулі людзі, ушанаванае, але можа будуць і пілігрымкі.74 г... Болей...

„Паўстанцы” рушаць у тур па Беларусі | Камунікат.org

Адзін з аўтараў знакамітай настольный гульні „Паўстанцы” Антон Янкоўскі лічыць, што гульню мусяць пагуляць у розных гарадах Беларусі.
– Люты-сакавік – гэта такія сімвалічныя дні для паўстання, для датаў звязаных з паўстаннем. Гэта дзень нараджэння Каліноўскага. Пачынаючы з лютага, а таксама ў сакавіку і магчыма ў красавіку мы плануем некалькі такіх мерапрыемстваў, якія звязаныя з паўстанцамі, з гульнёў „Паўстанцы”. Па-першае, мы плануем з „Мова нанова” турнэ па абласных гарадах і гарадах, дзе праходзяць курсы „Мова нанова”.Па яго словах, кампанія А4 падрыхтавала таксама іншыя цікавосткі звязаныя з паўстаннем:
– На сённяшні дзень мы перавыдалі той значак, які мы аднавілі да перавыдання гульні. У нас у планах яшчэ выдаць зн... Болей...

Гайнаўка – чарговы этап «Беларускай песні» | Камунікат.org

Больш за 20 выканаўчых адзінак можна было пачуць падчас раённага адбору ў межах 27 Агульнапольскага фестывалю «Беларуская песня» 2020 у Гайнаўцы.Кожны выступоўца прадстаўляў дзве песні. Гайнаўскія праслухоўванні ўжо характэрныя даволі вялікай колькасцю маладых удзельнікаў. Упершыню на фестывалі паказаўся калектыў «Беларуская гвардыя».
«Мы, вучні гайнаўскага белліцэя, заснавалі калектыў тры месяцы таму, каб заспяваць тут», – кажа Эва Кот:
– Мы спявалі песні «Гэй, ліцвіны!» і «Скажы, гітара». Самі рабілі аранжыроўку, мы маем дзве гітары і скрыпкі, фартэпіяна, адну вакалістку. Таксама самі думалі, як усё там аранжыраваць.Сёння, у нядзелю 2 лютага, чарговы раённы адбор – на гэты раз у Гмінным цэнтры культуры ў Орлі... Болей...

Анатоль Міхнавец: Трэба ўшанаваць месца, дзе нарадзіўся Каліноўскі | Камунікат.org

Тэма Каліноўскага з мінулагоднім перапахаваннем у Вільні не адыходзіць на другі план, кажа кіраўнік ініцыятывы „Беларуская нацыянальная памяць” Анатоль Міхнавец.
Вядома, дзе Кастусь Каліноўскі быў пакараны смерцю судом расейскіх акупантаў, цяпер вядомае і месца, дзе спачывае ягонае цела, але гэта яшчэ не ўсё. У роднай вёсцы Каліноўскага, Мастаўлянах, вядомае дакладнае месца родавай сядзібы.
Кажа Анатоль Міхнавец:
– Зараз нам трэба ўшанаваць належным чынам ушанаваць месца, дзе нарадзіўся Кастусь Каліноўскі. Ёсць помнік, але ёсць канкрэтнае месца, дзе ён жыў, дзе ён хадзіў, дзе жыла іх сям’я. Папярэдне размаўлялі з гаспадарамі, там проста вялікая сям’я, трэба ўзгадняць з усімі. на тым месцы, дзе стаяла хата, трэба зрабіць інфармацыйны стэнд ці штосьці іншае. ... Болей...

Рок-фэстам „Узаемна!” адзначылі ў Менску дзень народзінаў Каліноўскага | Камунікат.org

Рок-фэст „Узаемна!” з нагоды дня народзінаў Кастуся Каліноўскага 2-га лютага прайшоў у менскім клубе “Re:public”. У ім прынялі ўдзел вядомыя беларускія гурты – “Стары Ольса”, “PAWA”, “ZNICH”, Раман Арлоў і “У НЕСКЛАДОВАЕ”.А дзякуючы Польскаму Інстытуту ў Менску стаў магчымым прыезд польскага гурта “Żywiołak”:
– Гэта для нас фантастычная магчымасць сустрэцца з беларускімі калектывамі. І ўвогуле пазнаць тут людзей. І калі мы даведаліся, што можам прыехаць, гэта была для нас фантастычная магчымасць. Бо не кожны дзень можам зайграць тут канцэрт.Хэдлайнерамі выступілі гарадзенскія Dzieciuki. Яго вакаліст і гітарыст Алесь Дзянісаў лічыць, што першы канцэрт, прысвечаны дню народзінаў Кастуся Каліноўск... Болей...

Выстава „Партрэт” на пляцоўцы „Тэрыторыя правоў” | Камунікат.org

Заключная выстава праекта „Партрэт” прэзентавана на менскай пляцоўцы „Тэрыторыя правоў”.Праект быў створаны Менскім Клубным домам „Адкрытая душа”, а інфармацыйным партнёрам выступіла „Радыё Свабода”.
Усяго прайшло 7 сустрэчаў, падчас якіх людзі з псіхічнымі растройствамі распавядалі пра сваё жыццё, а вольныя мастакі ды мастачкі рабілі пры гэтым іх партрэты.
Мэта праекта — прыцягнуць увагу грамадства да праблем людзей з хваробамі псіхікі. Кажа 22-двухгадовая Вера, якая выступіла гераіняй партрэта на тэму „параноідная шызафрэнія”:
– Я вырашыла ўдзельнічаць у праекце таму, што для мяне вельмі важна развянчаць міфы пра псіхічныя захворванні, нейкую стыгматызацыю, каб было больш узаемаразумення паміж людзьмі, каб свет ст... Болей...