February 1st, 2020

„Вершы на асфальце”: паэтычны фестываль імя Міхася Стральцова (+праграма) | Камунікат.org

14, 15 і 16 лютага ў Менску ў дзявяты раз пройдзе Міжнародны паэтычны фестываль імя Міхася Стральцова «Вершы на асфальце» з удзелам беларускіх паэтаў і замежных гасцей.Мерапрыемствы будуць праходзіць на трох пляцоўках: у канферэнц-зале рэстарана „Сёмае неба” гатэля „Мінск”, Літаратурным музеі Максіма Багдановіча і клубе „Грай”.  Сёлета партнёрамі фестывалю выступаюць: Шведскі саюз пісьменнікаў, Польскі Інстытут у Мінску, Амбасада Латвійскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, Літаратурны музей Максіма Багдановіча, платформа LATVIAN LITERATURE, Грамадска-культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!», Інтэрнэт-кнігарня „KNIHI.BY”, Літаратурнае аб’яднанне «Майстэрня. пр. Незалежнасці, 43», Клуб „... Болей...

Багуслаў Дэмбскі ўшанаваў памяць ахвяраў „Бурага” | Камунікат.org

Старшыня Cойміку Падляшскага ваяводства Багуслаў Дэмбскі ўсклаў у Бельску Падляшскім вянок да магілы закатаваных 74 гады таму вазакоў.
У царкве Апекі Маці Божай прайшла ўрачыстая літургія ў гонар святых мучаніка Холмскай і Падляшскай зямлі.Прысутны на ўрачыстасцях радны Сойміка Славамір Назарук лічыць, што прысутнасць старшыні Сойміка на ўрачыстасцях у Бельску – гэта першы крок да спробы ўзаемапаразумення:
– Гаворыцца, што людзі, якія загінулі ў 1945-46 гадах, неяк супрацоўнічалі з камуністамі – гэта хлусня. Думаю, што вельмі добра, што старшыня Сойміка тут з намі. Думаю, што трэба гэтыя бар’еры пераадольваць. Мы жывем у такім часе, калі няма чаго баяцца.Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя Болей...

Кастуся Каліноўскага ўшануюць на яго Радзіме | Камунікат.org

Сайт „Хартыя-97” уручыў Нацыянальную прэмію ў галіне абароны правоў чалавека імя Віктара Івашкевіча.
Адным з лаўрэатаў узнагароды стала ініцыятыва „Беларуская нацыянальная памяць” – за арганізацыю ўдзелу беларусаў у пахаванні Каліноўскага ды іншых паўстанцаў у Вільні.2-га лютага, у дзень народзінаў Каліноўскага, ініцыятыва правядзе акцыю памяці ў Мастаўлянах:
– Прыязджайце, калі ў вас ёсць магчымасць, у вёску Мастаўляны, якая знаходзіцца побач з памежным пераходам Баброўнікі – 7 кіламетраў, гэта зусім побач, асабліва жыхарам Заходняй Беларусі. Мы будзем там а 12-й гадзіне, там ёсць помнік Кастусю Каліноўскаму, захавалася месца, дзе была іх сядзіба – кутны камень, частка дома. Таму хто хоча, далучайцеся.
Таксама Анатоль Міхнавец нагадвае, ... Болей...

„Наталля Арсеннева: анёл ці д’ябал?” | Камунікат.org

У сталічным Музеі Петруся Броўкі адбылася вечарына: „Наталля Арсеннева: анёл ці д’ябал?” прысвечаная жыццю і творчасці знакамітай паэткі з Заходняй Беларусі.
Распавядае вядоўца вечарыны Васіль Дранько-Майсюк:
– Наталля Арсеннева – гэта сапраўдная асоба. Калі звяртацца да нашай тэмы „анёл ці д’ябал”, я не магу сказаць. Безумоўна, ніякі яна не д’ябал таму, што тое, што я чытаў, тое што вядома ніяк гэта не паказвае. Калі ўжо быць вельмі такім датошным, яе хтосьці мог бы абвінавачваць, напрыклад, не ў гітлерызме, а напрыклад, у сталінізме. Верш пра Сталіна ёсць, чаму ніхто не кажа: „Вось Арсеннева прапагандавала Сталіна. Калі ласка – вось ім. Ніхто не кажа, проста не чыталі, не ведаюць пра гэты момант”.Паэтычную творчасц... Болей...

Літаратурную „Ратушу” прэзентавалі ў Полацку | Камунікат.org

Літаратурны альманах “Ратуша”, які выдае віцебскае аддзяленне Саюза беларускіх пісьменнікаў, прэзентавалі ў Полацку.Імпрэза адбылася ў славутым полацкім музеі беларускага кнігадрукавання. Кажа ўкладальніца альманаха і кіраўніца віцебскай абласной арганізацыі СБП Анастасія Лазебная:
– Гэта адзінае такога роду выданне Віцебскай вобласці, якое ўжо выйшла пяць разоў. Гэта наш пяты нумар. І з кожным нумарам у нас усё больш і больш аўтараў. У гэтым нумары – 50 аўтараў. Дзякуй і палачанам.На імпрэзу прыехалі госці з Менску – музыка, празаік і журналіст Зміцер Бартосік і намеснік старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў Усевалад Сцебурака:
– Прыезд у Полацак – гэта першы прыезд з альманахам. Тое месца, якое было абранае, – музей беларускага кнігадрук... Болей...

Аляксей Янукевіч: Тэма правоў чалавека павінна гучаць | Камунікат.org

У Менск прылятае дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа. Напярэдадні амерыканскай дэлегацыі былі перададзеныя просьбы беларускай апазіцыі пра пэўныя тэмы, якія варта ўздымаць пры перамовах з прэзідэнтам Беларусі Лукашэнкам і міністрам замежных спраў Макеем.Намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч лічыць, што актывісты, такія як блогер Зміцер Казлоў, палітыкі Алена Талстая, Павел Севярынец і іншыя былі адпушчаныя з ізалятараў раней за прысуджаны ім тэрмін акурат у сувязі з візітам Пампеа:
– Тое, што Павел Севярынец ды іншыя ўдзельнікі акцый пратэсту за якімі засталіся яшчэ прысуджаныя суткі, зараз на волі, я перакананы, што ўсё гэта звязана з візітам Пампеа. На вялікі жаль ёсць вялікая верагоднасць, што пасля яго адлёту судовыя пастановы будуць прыведзены ў выкананне і беларускія патрыёт... Болей...

„Хартыя-97” уручыла прэмію ў галіне абароны правоў чалавека | Камунікат.org

Сайт „Хартыя-97” уручыў Нацыянальную прэмію ў галіне абароны правоў чалавека.Сёлета лаўрэатамі сталі журналісты Уладзімір Дорахаў, Наталля Макушына і Кацярына Сотнік, якія ўзялі інтэрв’ю для Дойчэ Вэле з экс-байцом СОБР Юрыем Гараўскім.
Таксама ўзнагародзілі знятую з выбараў кандыдатку ў дэпутаты Паліну Шарэнду-Панасюк, ды ініцыятыву „Беларуская нацыянальная памяць” – за арганізацыю ўдзелу беларусаў у пахаванні Каліноўскага і яшчэ 19 паўстанцаў у Вільні.
Гаворыць галоўная рэдактарка „Хартыі-97” Наталля Радзіна:
– Мы ўзнагароджвалі людзей, якія змагаліся з фальсіфікацыямі выбараў у Беларусі, якія выходзілі на акцыю ў падтрымку свабоды, дэмакратыі і незалежнасці Беларусі, якія змагаліся з рэжымам Лукашэнкі, узнагародзілі журналістаў, я... Болей...