January 30th, 2020

Сяргей Нічыпарук: Я стаяў на магіле братоў і пытаў у Бога – за што? | Камунікат.org

29 студзеня 1946 года аддзел польскага ўзброенага падполля пад камандаваннем капітана Рамуальда Райса, псеўданім „Буры”, спаліў вёску Залешаны.
Загінула тагды 16 цывільных жыхароў, у тым ліку 9 дзяцей. Мікіта Нічыпарук, бацька нашага сённяшняга суразмоўцы, страціў у гэты дзень 3 сыноў ва ўзрасце 8, 6 і 4 гады і цяжарную жонку, брата, братавую і іхняе дзіця. З гэтага дня мінула 74 гады.
Госць Рацыі – Сяргей Нічыпарук, чалавек, які неаднаразова сведчыў пра трагедыю, якую прынёс ў Залешаны аддзел польскага ўзброенага падполля пад камандаванем „Бурага”.РР: Сустракаемся напярэдадні трагічных падзеяў у Залешанах. Вы будзеце там у гэтыя дні?
Сяргей Нічыпарук: Абавязкова, калі не здарыцца нешта такое, што не дазволіць. А калі буду жывы, то пастараюся быць.
РР: З... Болей...

Выстава „Наша Памяць” у Рыгораўцах | Камунікат.org

Выстава „Наша Памяць” і фільм “Сярожа” Юрыя Каліны сабралі поўную залу невялікай вясковай святліцы ў вёсцы Рыгораўцы, што ў Арлянскай гміне.Гэта чарговая сустрэча ў Рыгораўцах, прысвечаная рэгіянальнай гісторыі. Гэтым разам была яна прымеркавана да трагічных падзеяў студзеня – лютага 1946 года.
”Калі народ траціць сваю памяць, ён не мае ніякай будучыні“, – лічыць прафесар Алег Латышонак – старшыня Беларускага гістарычнага Таварыства і адзін з ініцыятараў праекту “Наша Памяць”:
– Ёсць розныя палітыкі, кожны кідае іншым сваю памяць. Нам таксама хочуць навязаць іншую памяць, не тую, якую мы ведаем. Наша памяць вырашае і тое, што з намі будзе.
Леон Павлючук: – Гэтыя гістарычныя спатканні актывізуюць жыццё вёскі, ... Болей...

Беларуская мова на Беласточчыне | Камунікат.org

„Беларускую мову палюбіла дзякуючы настаўніку”. Гэлена Датчук з’яўляецца заснавальніцай калектыву „Навіна” з Машчоны Каралеўскай, што ў гміне Мельнік над Бугам.Беларускай мове яна вучылася толькі чатыры гады. Аднак гэта хапіла, каб вывучыць яе на цэлае жыццё і займацца беларускімі справамі.
– У вучылася беларускай мове ў пачатковай школе ў Вілянове. Гэта таксама Мельніцкая гміна. Там быў такі супер настаўнік Мартыновіч. Я вельмі люблю беларускую мову. Гэтую літаратурную мову. Пішу часам свае аўтарскія песні на беларускай мове. Хаця дома ў мяне гавораць па-свойму.А ўжо пасля зімовых канікулаў вучні падляшскіх школ з класаў 1-3 атрымаюць новыя падручнікі да вывучэння беларускай мовы. Свет пабачылі перавыданне „Кругагода” і „Лемантара&rdq... Болей...

Андрэй Рэцікаў: Батлейка – гэта наш скарб, і мы мусім ім ганарыцца | Камунікат.org

Кіраўнік народнага лялечнага тэатру “КапялюШ” уласнаручна робіць батлейкі і навучае гэтаму мастацтву ў адмысловым “тэатральным класе”. Але зараз ёе марыць не проста рабіць батлейкі самому, а аднаўляць іх у аўтэнтычным выглядзе – паводле апісанняў фалькларыстаў і краязнаўцаў.
Першай спробай стала незвычайная батлейка – “Віцебскі жлоб”, апошні ўзор якога захоўваўся ў Віцебскім краязнаўчым музеі, але разам з іншымі экспанатамі згарэў падчас Вялікай Айчыннай вайны.Засталося толькі апісанне, зробленае этнографам Еўдакімам Раманавым, тлумачыць Андрэй Рэцікаў:
– Гэта такі від батлейкі, які быў менавіта ў Віцебскай губерніі, па прынцыпе тэатра ценяў зроблены. Там ад цяпла свечкі круціліся кружэлкі такія. Кружэлкі, на якіх замацаваны сілуэты,... Болей...

Фэст да дня народзінаў Кастуся Каліноўскага | Камунікат.org

2 лютага на дзень народзінаў беларускага нацыянальнага героя Кастуся Каліноўскага ў Менску пройдзе музычны фэст пад назваю „Узаемна!”
Так адказвалі паўстанцы ў гады нацыянальна-вызвольнага паўстання на покліч „Люблю Беларусь!”Гурты “Dzieciuki”, “Znich” & “Rutvica”, “Pawa”, “Стары Ольса”, Раман Арлоў і “У нескладовае” заявілі пра намер выступіць на гэтым новым фэсце.
Да фэсту падрыхтавалася і крама з беларускім колерам „Адметнасць”. Кажа гаспадар гэтай гарадзенскай крамы Сяргей Верамеенка:
– Даволі вялікі фэст. Ён будзе прысвечаны дню народзінаў Кастуся Каліноўскага і ўвогуле тэме паўстанцаў. Крама “Адметнасць” збіраецца паўдзельнічаць у гэтым фэсце. Між іншым... Болей...