January 29th, 2020

Да 80-годдзя з дня нараджэння Леаніда Дайнекі | Камунікат.org

28-га студзеня беларускаму пісьменніку Леаніду Дайнеку споўнілася б 80 год.Напярэдадні памятнай вечарыны сваімі ўражаннямі дзеліцца нявестка паэта, якая падрыхтавала праграму песень на словы свёкра, Таццяна Дайнека:
– Ідэі, якія для Леаніда Дайнекі былі галоўнымі, – гэта прынцып вернасці сваёй Радзіме, сямейныя каштоўнасці, вера ў сяброўства, вера ў дабрыню чалавечую. Для мяне, канешне, гэта было самое адкрыццё. Вось жывеш, жывеш і не ведаеш, што ў Беларусі ёсць такі цудоўны вялікі паэт.Імпрэза да 80-годдзя з дня нараджэння Леаніда Дайнекі адбудзецца ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры ў Менску. Уваход вольны.Беларускае Радыё Рацыя, Менск Болей...

Андрэй Адамовіч на гарадзенскай “Мове Нанова” | Камунікат.org

Адзін з вядомых сучасных беларускіх пісьменнікаў Андрэй Адамовіч , кніга якога “Песьня пра Цімура” названа экспертамі “Радыё Свабода” лепшай кнігай 2019 года, наведаў курсы “Мова Нанова Гародня”.Пра Андрэя Адамовіча кажа вядоўца гарадзенскіх курсаў Эмілія Гаўрус:
– Пра яго мы чулі даволі шмат. У 2019 годзе яго кніга прызнана адной з найлепшых за год. Таму, канешне, аўтар нас зацікавіў. І мы вырашылі яго паклікаць, асабліва ўлічваючы , што кніга правакацыйная. Збірае шмат розных рэцэнзій – і станоўчых, і не вельмі. Таму нам было цікава пазнаёміцца з гэтым аўтарам.Сярод герояў кнігі Андрэя Адамовіча – сучасныя пісьменнікі і спевакі, такія як Хадановіч, Рыжкоў, Саладуха. Чаму былі абраныя гэтыя асобы, кажа Андрэй Адамовіч:
– Гэтыя ... Болей...

Валерый Карбалевіч: Выбіраць адзінага кандыдата будзе апазіцыйны актыў | Камунікат.org

Выбіраць адзінага кандыдата будзе апазіцыйны актыў – усім астатнім прапануюць пагуляцца ў палітыку. Так пра беларускі праймерыз, кажа палітычны аналітык Валерый Карбалевіч.Сярод мэтаў, якія перад працэдурай ставілі прадстаўнікі апазіцыі – прыцягнуць у колы апазіцыі больш людзей. Цэлы працэс беларускага праймерыз дапускае простых беларусаў толькі пры галасаванні праз інтэрнэт, заўважае Валерый Карбалевіч. А выглядае, што выбіраць адзінага кандыдата будуць пераважна палітычна заангажаваныя актывісты, кажа аналітык.
– Адзіным механізмам ангажыравання простых людзей з’яўляецца галасаванне ў інтэрнэце. Праблема ў тым, што толькі траціна галасоў дае вось гэтае інтэрнэт-галасаванне. Усе астатнія 70 балаў даюць іншыя варыянты – Кангрэс, сустрэчы з насельніцтвам на сх... Болей...

Незалежнасць краіны і пенсія для Аляксандра Лукашэнкі | Камунікат.org

Дзве ідэі – незалежнасць краіны і пенсія для Аляксандра Лукашэнкі. І з такім пасылам да беларускага грамадства павінен ісці адзіны кандыдат, якога праз праймерыз плануе вылучыць беларуская апазіцыя.
Кажа журналістка і палітычны аналітык Святлана Калінкіна. Напярэдадні 5 палітычных дэмакратычных структураў дамовіліся пра вылучэнне адзінага кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года.Святлана Калінкіна лічыць, што выбар адзінага кандыдата – слушная пазіцыя:
– Больш за тое, я лічу, што калі ў апазіцыі не будзе адзінага кандыдата, увогуле не мае сэнсу ўдзельнічаць у выбарах, бо іх няма. Гэта весці сваіх прыхільнікаў, тых, хто выступае за іншую Беларусь, за адстаўку Аляксандра Лукашэнкі, за змену кіраўніка краіны, гэта не мае сэнсу тады рабіць, бо ты будзеш іх весці на пара... Болей...

У Гародні сабралі грошы на штрафы рэпрэсаваным | Камунікат.org

Трое грамадскіх актывістаў, што былі аштрафаваныя за акцыю ў падтрымку незалежнасці, атрымалі кампенсацыі штрафаў.
Грошы былі сабраныя талакою праз пряцоўку www.molamola.by.Пра талаку распавядае адзін з яе арганізатараў, кіраўнік гарадзенскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў:
– Пасля акцыі 15 снежня ў Гародні, 20-га былі затрыманы 5 чалавек. Усе яны былі прысуджаныя да вялікіх штрафаў. Мы звярнуліся да грамадзян Беларусі з просьбай дапамагчы арганізаваць збор сродкаў для гэтых штрафаў. На сённяшні дзень сабраных сродкаў дастаткова для аплаты трох штрафаў з пяці. Гэтыя тры штрафы мы сёння аплацілі. Кампенсаваі выдаткі для Валодзі Арцымана, для Ежы Грыгенча і для Сяргея Верамеенкі.Па словах палітыка, талака па зборы грошаў будзе працягвацца.
– Працягваем яшчэ... Болей...

Віцебск: суд за налепкі “Калгаснай дыктатуры – баста” не адбыўся | Камунікат.org

У судзе Кастрычніцкага раёну разбіралі справы актывістаў кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Наталлі Спірыдонавай і Алеся Круткіна, якія ўчора наклеілі налепку “Калгасный дыктатуры – баста” на будынку абласной пракуратуры.Іх заўважылі праз камеры відэаназірання, ахоўнікі патэлефанавалі ў аддзел міліцыі Кастрычніцкага раёна, і затрыманне адбылося ўжо ў іншым месцы горада, кажа Наталля Спірыдонава:
– Нас забралі каля “сіняга дома”, пасадзілі ў машыну і павезлі ў РАУС. Там на нас склалі гэтыя пратоколы, трымалі некалькі гадзін. Пасля мяне адпусцілі дахаты, але не адразу: спачатку завезлі ў Першамайскі РАУС, дзе склалі пратакол за такую самую налепку, якую мы наклеілі ў той самы дзень, але раней.Алесь Круткін распавёў, што будынак пракуратуры для та... Болей...

БХК прапанаваў свае змены ў адміністрацыйны кодэкс | Камунікат.org

Да 1 траўня будзе падрыхтаваны праект зменаў у адміністрацыйны кодэкс Беларусі. Улады чакалі прапановы ад беларускіх грамадзянаў, а таксама грамадскіх арганізацыяў да 24 студзеня.
Свае прапановы накіравалі прадстаўнікі Беларускага Хельсінкскага камітэта і Цэнтра прававой трансфармацыі. Сярод прапановаў: выдаліць з кодэксу артыкулы 23.23., 23.84., 23.88, бо гэта супярэчыць міжнародным абавязацельствам, якія ўзяла на сябе Беларусь.Кажа прадстаўнік БХК па Гарадзенскай вобласці Раман Юргель.
– І гэтыя артыкулы, згодна з палітычнай воляй, з рашэннем кіраўніцтва, адміністрацыі экспертнай камісіі, думаю, будуць не такія жорсткія. Яны павінны насіць больш папераджальна-прафілактычны характар, а не максімальныя штрафы для грамадзян, якія маюць актыўную пазіцыю.
На сёння існуе неверагодна ... Болей...

У Віцебску – яшчэ адзін штраф “за незалежнасць” | Камунікат.org

У судзе Чыгуначнага раёна аштрафавалі Наталлю Спірыдонаву, удзельніцу акцыі ў падтрымку незалежнасці Беларусі, якая адбылася 29 снежня мінулага года.Суддзя Алла Бардзюкова прызнала дзяўчыну вінаватай у парушэнні ч.1 арт.23.34 КаАП і пакарала яе штрафам памерам 25 базавых велічынь (675 рублёў).У той дзень паўтара дзясяткі жыхароў Віцебска выйшлі на Плошчу перамогі з раздрукаванымі літарамі, з якіх склалі слова “Незалежнасць”.
Некаторыя, у тым ліку і Наталля Спірыдонава, трымалі плакаты. Дзяўчына трымала плакат са словамі «Лукашэнку – ворага краіны – у адстаўку! Не – інтэграцыі!».
Сваёй віны яна не прызнае:
– Я не лічу, што я чымсьці вінаватая, што зрабіла нешта дрэннае на плошчы. Я нічога там не парушала, не распівала там спіртовыя напоі, н... Болей...

У Менску адбылася публічная сустрэча з камандай праекта «Дбаю» | Камунікат.org

Менчукі змогуць атрымаць падтрымку ўласных праектаў на карысць горада.У Менску адбылася публічная сустрэча з камандай праекта «Дбаю». Пра задуму сумяшчэння бізнесу і грамадскасці распавяла сузаснавальніца праекта Марына Штрахава:
– Галоўная мэта праекта – гэта, канешне, стварэнне рэстараннай пляцоўкі, якая 70 адсоткаў свайго прыбытку будзе выдаткоўваць на развіццё гарадскіх праектаў. Зразумела, акрамя гэтага мэтамі з’яўляюцца стварэнне супольнасці аднадумцаў, якія будуць працаваць над гэтым праектам, развіваць гэты горад. Гэта ў прынцыпе стварэнне і запуск такога новага для нас інструмента.Да праекта «Дбаю» можа далучыцца кожны, падтрымаўшы праект сумай, эквівалентнай 1000 даляраў. Беларускае Радыё Рацыя Болей...

У Полацку – яшчэ два штрафы “за незалежнасць” | Камунікат.org

Судовыя пастановы пра штрафы за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах атрымалі Святлана Аглушэвіч і Вячаслаў Парчынскі.
Абодвух выклікалі ў суд Полацка і Полацкага раёна 24-га студзеня, але абодва адмовіліся ўдзельнічаць у працэсах.Святлана Аглушэвіч не лічыць сябе вінаватай:
– Навошта хадзіць, калі не лічыш сябе вінаватай? Я ўвогуле лічу, што нас няма за што судзіць! Кожны чалавек можа выказацца – мы маем права на выказванне сваіх меркаванняў. Мы нікога не абразілі, не прынізілі, не да чаго не заклікалі. Штрафы даюць – за што?Суддзя Віктар Баліка аштрафаваў Святлану Аглушэвіч на 8 базавых велічынь (216 рублёў).
Вячаслава Парчынскага на 10 базавых велічынь (270 рублёў) аштрафаваў суддзя Уладзімір Бясецкі. Абодвух пакаралі за тое, што 4-га студзеня яны сфата... Болей...

Гомельскі аблсуд пакінуў у сіле вырак блогеру Сяргею Ціханоўскаму | Камунікат.org

Блогер Сяргей Ціханоўскі не здолеў абскардзіць рашэнне суда Савецкага раёна Гомеля аб арышце за ўдзел у акцыі ў падтрымку незалежнасці Беларусі 21 снежня.Суддзя Гомельскага абласнога суда Васіль Бягун не ўбачыў падставаў, каб пераглядзець вырак ніжэйшай судовай інстанцыі. У сваёй прамове стваральнік ютуб-канала “Краіна для жыцця” Сяргей Ціханоўскі зазначыў, што абарона незалежнасці дзяржавы – канстытуцыйны абавязак кожнага грамадзяніна, які стаіць вышэй законаў, якія абмяжоўваюць права чалавека на ўдзел у мірных сходах.
– Маленькі шанец быў, што правасуддзе будзе непрадузятым і сумленным, што будуць судзіць па закону. Але па закону не судзяць. Мы прадставілі ўсе доказы, што абарона суверэнітэту і незалежнасці Рэспублікі Беларусь – гэта канстытуцыйны абавязак ... Болей...

Гарадзенцы аплацілі штрафы грамадскім актывістам | Камунікат.org

Больш за тысячу рублёў на аплату штрафаў грамадскім актывістам, якія былі аштрафаваныя за гарадзенскую акцыю 15 снежня 2019 года, было сабрана талакой праз сайт molamola.by.Сродкаў хапіла на аплату штрафаў Уладзіміра Арцымана, Ежы Грыгенчы і Сяргея Веремеенкі.
Сяргей Верамеенка выказвае шчырую падзяку ўсім беларусам, якія праявілі салідарнасць:
– Дзякуй вялікі ўсім беларусам, якія ахвяравалі. Дзякуй вам вялікі за салідарнасць. Хачу таксама падзякаваць усім, хто прычыніўся, хто дапамагаў нам інфармацыйна. Дзякуй вялікі Радыё Рацыя, дзякуй вялікі Hrodna.life, дзякуй вялікі ўсім незалежным парталам і сайтам, якія посцілі інфармацыю, дапамагалі нам. Дзякуючы вам мы трымаемся, а ў выніку ўсё роўна пераможам.Збор сродкаў на выплату штрафаў удзельнікам акцый працягваецца на сайце molamola... Болей...

Гарадзенскі фатограф стаў пераможцам сусветных фотаконкурсаў | Камунікат.org

Вядомы ў Гародні фатограф Яўген Бузук за апошні год стаў пераможцам міжнародных конкурсаў.Яго працы перамагалі на розных фотаспаборах у Азербайджане, Турцыі ды Злучаных Штатах Амерыкі Распавядае Яўген Бузук:
– Усіх конкурсаў было дзесьці сем ці восем, для мяне гэта шмат. Я не тое, што вельмі актыўны ўдзельнік, проста стараюся, калі ўжо пасылаць, то пасылаць працы, на якія я разлічваю, якія падабаюцца самому. Гэтая схема спрацоўвае. Хочацца ў сваіх фотаздымках нейкую больш правільную, прылізаную рэчаіснасць паказваць. Таму там усё больш пазітыўнае.Па словах фатографа, удзельнікам міжнародных конкурсаў па фатаграфіі можа стаць любы жадаючы:
– Ёсць нейкая тэма, напрыклад, чорна-белая фатаграфія. Прынята пасылаць не больш за чатыры працы. Я пасылаю, калі нейкія працы добрыя, калі... Болей...