January 26th, 2020

У Менску прэзентавалі праект „Вяртанне” | Камунікат.org

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшла прэзентацыя выставачнага праекта „Вяртанне”, які прысвечаны спадчыне роду Храптовічаў у Шчорсах.Распавядае кінарэжысёр Уладзімір Арлоў:
– У рэштках бібліятэкі Храптовіча, калі здымаў там гэта з траўня 94-га па 95-га года серыял „Пракляты ўтульны дом” паводле Стэфана Жэромскага. Мае мастакі разграбалі сантыметраў 70 прыкладна ўсялякага смецця, і адкрыўся наборны паркет, і я зразумеў, што па гэтым паркеце хадзілі Міцкевіч, Сыракомля, Ян Чачот, Томаш Зан.Палац у Шчорсах XVIII стагоддзя належаў магнацкаму роду Храптовічаў. Ён згарэў у часы Першай сусветнай вайны. Частку калекцый гаспадары паспелі вывезці ў Маскву, адкуль яны ўжо не вярнуліся ў Беларусь.Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск Болей...

„Нябачная маці”: фотавыстава ў Берасці | Камунікат.org

Некалькі дзясяткаў фотаздымкаў на тэму мацярынства можна пабачыць у Берасці.У творчай прасторы незалежнага тэатра „Крылы Халопа” пачала працаваць выстава пад назвай „Нябачная маці”, — распавёў этнограф Сяргей Лескець:
– Мы прыехалі паказаць выставу архіўнай фатаграфіі, якую мы сабралі на тэму мацярынства “Нябачная маці”. Гэтая тэма мяне пачала хваляваць, калі я сам стаў татам. Мне хацелася гэта ўсё пераасэнсаваць. Па-другое, гэта такія дзіўныя фатаграфіі, на якія ніхто не звяртаў увагі, фактычна, якія прысутнічаюць у кожнага – гэта дзіцятка, да якога цягнецца рука матулі. Фатаграфія, якая пачала несці пры нейкім пэўным багажы ведаў нейкую сэнсавую нагрузку.Выстава працягне сваю працу да 9 лютага. Таксама ёсць магчымасць прынесці свае ф... Болей...

У Менску прэзентавалі «Гісторыю беларускай фатаграфіі» | Камунікат.org

Беларускія фатографы адзначаюць значную падзею. Нарэшце з’явілася кніга «Гісторыя беларускай фатаграфіі», якую чакалі больш за 40 год.Аб місіі ўкладальнікаў навінкі года расказвае рэдактар Антаніна Сцебур:
– Для нас вельмі важна, што наступнае пакаленне даследчыкаў будзе мець ужо нейкую кропку апоры, і не абавязкова яны будуць з ёй пагаджацца, вакол якой яны, магчыма, будуць спрачацца, гэта не істотна. Істотна, што з’явілася нейкая кропка, з якой можна стартаваць і не трэба ствараць ровар. Кніга абавязкова накіруецца ў буйныя інстытуцыі, Нацыянальную бібліятэку, у Акадэмію мастацтваў.Кніга «Гісторыя беларускай фатаграфіі» прапануе чытачам поўнамаштабнае даследаванне беларускіх фотаперсон, падзеяў, аналіз здымкаў, прафесійных супольнасцяў і аб&rsqu... Болей...

На берасцейскіх курсах „Мова-Нанова” выступіць Іван Кірчук | Камунікат.org

На чарговую сустрэчу ў межах курсаў „Мова-Нанова” запрашаюць у Берасці. Яна адбудзецца ў бліжэйшы аўторак, 28 студзеня.У якасці госця запрошаны музыка Іван Кірчук, — распавёў вядоўца моўных заняткаў Максім Хлябец:
– Да нас прыедзе Іван Кірчук, лідар гурта “Троіца”. І ён будзе паказваць, хутчэй за ўсё, урывак са свайго мона-спектакля “Дарожка мая…”, які ідзе ў нашым тэатры. Па-мойму, апошнія гады штогод ён прыязджае да нас выступаць. Спектакль адбудзецца ў тэатры, а таксама ён пакажа ў нас урывак з гэтага мона-спектакля і прывязе свае інструменты, якіх у яго цэлая калекцыя.Далучыцца да заняткаў „Мова-Нанова” можна на любым з этапаў. Галоўнае — гэта сістэмнасць у наведванні і жаданне вывучаць родную мову. Беларускае Ра... Болей...

Алесь Дзянісаў запрашае на фэст «UZAJEMNA!/УЗАЕМНА!» | Камунікат.org

2 лютага 2020 года, у дзень народзінаў Кастуся Каліноўскага, у менскім клубе “Re:public” пройдзе музычны фэст «UZAJEMNA!/УЗАЕМНА!»
Сярод выступоўцаў “Znich” & “Rutvica”, “Pawa”, “Стары Ольса”, Раман Арлоў і “У нескладовае”. Акрамя таго, на сцэну клуба “Re:public” выйдзе і польскі гурт “Żywiołak”. Адным з хэдлайнераў гэтага фэста будзе гарадзенскі гурт DZIECIUKI.
Кажа вакаліст гурта DZIECIUKI Алесь Дзянісаў:
– Праграма ў нас кароткая, бо там будзе шмат гуртоў. Нам сказалі, дзесьці кала 40 хвілінаў. І я не ведаю, ці гэта з падключэннем, ці без падключэння. Абавязкова прагучаць дзве песні, якія звязаныя з Каліноўскім: першай будзе “Мужыцкая праўда”, а апошняй &... Болей...

Калядны перыяд у Менску не сканчаецца | Камунікат.org

У грэка-каталіцкай парафіі адбылася прэзентацыя музычнага альбома «Святло Усходу».Распавядае ініцыятар праекту Сяргей Раюнец:
– А сам праект паўстаў, таму што нам хацелася падзяліцца радасцю з беларусамі, на беларускай мове. Таму, хто хоча неяк натхніцца, ён мае шанец праз гэта, паслухаўшы гэтыя калядкі. Як раз яшчэ ідзе калядны час. Спадзяюся мы такую маленькую місію выканалі. Можна паслухаць нас на ютубе, набраць “Святло Усходу” і там з’явіцца 12 нашых твораў.У праект «Святло Усходу» ўвайшлі пераклады і адаптацыі сусветна вядомых калядак, якія паходзяць з Англіі, Ірландыі, Шатландыі, Уэльсу, ЗША, Швецыі, Фінляндыі.Беларускае Радыё Рацыя Болей...

Наша слова, 3 (1466) 2020 | Камунікат.org

Наша слова
3 (1466) 2020

Распачаўся новы 2020 год. Традыцыйна напачатку года мы праводзім паседжанне Рады. Сёлета мы прызначылі яго на 26 студзеня. Падчас паседжання мы абмяркуем і зацвердзім план нашай дзейнасці на 2020 г., а таксама пагутарым аб чарговым з'ездзе нашай арганізацыі. Для таго, каб да з'езда мы падышлі арганізавана, неабходна правесці ў нашых структурах справаздачна-выбарныя сходы, вызначыць прадстаўнікоў на з'езд, а таксама выказацца па кандыдатуры будучага кіраўніка ТБМ і складзе нашай Рады.Некаторыя з кіраўнікоў абласных структур і асобных суполак ужо пачалі рабіць гэтую справу. Таму ў "Нашым слове" друкаваліся адпаведныя справаздачы. Папрашу ўсіх актывізаваць гэтую дзейнасць. Акрамя таго, звяртаю вашу ўвагу на той факт, што з 2020 г. змяніўся памер сяброўскіх складак. Для працоўных ён складае 20 руб. у год (у 2019 г. было 15). Было б добра, каб усе нашы арганізацыі не ўпусцілі гэты момант нашай дзейнасці. Бо хачу нагадаць, што ўсе нашы мерапрыемствы, у тым ліку літаратурныя сустрэчы, а таксама курсы праводзяцца ў нашай сядзібе, аплату за якую мы праводзім дзякуючы сяброўскім складкам і ахвяраванням. Спісы ахвярадаўцаў мы рэгулярна друкуем у "Нашым слове" і размяшчаем на партале ТБМ.Мы атрымліваем шмат прапаноў і ідэй для будучай дзейнасці. Спадзяюся, што нам удасца шмат што зрабіць і ў гэтым годзе. Болей...

Народная Воля, 3 (4461) 2020 | Камунікат.org

Народная Воля
3 (4461) 2020

Судовыя працэсы пачаліся яшчэ да Новага года. Многім выпісвалі штрафы, а 11 чалавек асудзілі да адміністрацыйнага арышту, і некаторыя да гэтага часу адбываюць пакаранне ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў. Пасля святаў пайшла новая хваля судоў па ўсёй краіне (хаця асноўныя працэсы – у Мінску), якая ўжо нагадвае канвеер. Напрыклад, 8 студзеня былі асуджаны дзевяць чалавек да штрафаўад 270 да 1350 рублёў. Агульная сума, якую прысудзілі ў гэты дзень тым, хто выйшаў на вуліцу ў абаронунезалежнасці, склала 6885 рублёў (каля 3300 долараў)! Учора ў Мінску і іншых гарадах краіны прайшлі больш за 30 (!) судоў па тым жа артыкуле (удзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах), хаця некаторыя справы адпраўлены на дапрацоўку, як гэта адбылося ў выпадку з кандыдатам філалагічных навукЛявонам Баршчэўскім. Улады па-свойму ацанілі турботы людзей пра Незалежнасць. Паглядзіце, якія штрафы выпісвалі ўчора: Віталь Трыгубаў, Наталля Ладуцька, Ганна Шапуцька – па 675 рублёў; Уладзімір Някляеў, Пётр Садоўскі, Анатоль Лябедзька, Аляксей Марачкін, Барыс Анікееў, Аляксей Сюдак, Юрый Татур – па 810 рублёў; Віктар Кавалькоў (айцец Вікенцій), Андрэй Шарэнда, Яўген Батура, Алена Талстая і Павел Севярынец – па 1350 рублёў. Болей...

Гасцінец, 1 (280) 2020 | Камунікат.org

Гасцінец
Інфармацыйная культурна-грамадская газета Гарадоччыны
1 (280) 2020

Адсутнасць майстра «Мароз» выставіла на паказ рэальнае становішча дарог каля вуліцы Чкалава і паказалабезгаспадарчасць камунальнікаў, бо яны ў занядбаным стане. Для змянення сітуацыі грамадзяне павінны аб’ядноўвацца дзеля вырашэння праблемы дарог у прыватным сектары. Зіма 2020 года б’е усе рэкордыпа адсутнасці марозаў, што ператварае яе ў працяглую восень з усімі праблемамі для дарог у прыватным сектары правінцыйных гарадоў,мястэчак і вёсак Беларусі. Мне даводзіцца амаль кожны дзень хадзіць або ездзіць па вуліцы Чкалава да маці і назіраць, як з кожным тыднем пагаршаецца яе становішча. Ямін на ёй становіцца больш, а глыбіна іх павялічваецца. Гэтую дарогу па вуліцы Чкалова даўна пара бы прагрэйдзіраваць, але ж у нас гравійнае пакрыццё грэйдзіруюць мо калі «выбары» або людзі пачынаюць скардзіцца. З вуліцы Чкалава дарогі вядуць і на суседнія вуліцы названыя ў гонар вызваліцеляў Малышава, Бумагіна. Гэтыя вуліцы таксама ў занядбаным стане. І нікому з адказных чыноўнікаў за гэтыя дарогі не сорамна перад вызваліцелямі, што і праз 75 гадоў вуліцы ў вызваленым Гарадку ў прыватным сектары не на шмат лепш, чым у час вайны. Праўда на Бумагіна стан дарогі крыху лепш, бо хтосьці арганізаваўтут грэдзіраванне і пасля «выбараў». Але ў самым занядбаным становішчы вуліца Меліяратыўная: такое адчуванне, што там меліярацыя не завяршылася і зараз. З самага пачатку яе для аўтамабілістаў створана сапраўдная паласа перашкодаў. Болей...

Дзвінскі ўзгорак, 1 (106) 2020 | Камунікат.org

Дзвінскі ўзгорак
Грамадска-палiтычная газета Вiцебскага раёна
1 (106) 2020

Суд Першамайскага раёну Віцебску разгледзеў 9 студзеня дзьве адміністрацыйныя справы, распачатыя супраць актывісткі Тацяны Севярынец за ўдзел у акцыях ў Менску 20 і 21 сьнежня. Нягледзячы на тое, што самой актывісткі на паседжаньні не было, суд прызнаў яе вінаватай у правапарушэньні паводле арт. 23.34 і аштрафаваў на 60 базавых велічынь (па 30 б.в за кожную акцыю). Справы ў дачыненьні Тацяны Севярынец разглядаў судзьдзя Міхаіл Юрчанка. Паводле адміністрацыйных пратаколаў, якія былі складзеныя 26 сьнежня, Севярынец сваімі дзеяньнямі парушала парадак арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў (ч.1 арт. 23.34 КаАП). Сама актывістка ў суд не прыйшла, таму на разгляд кожнай справы спатрэбілася ўсяго па 5 хвілінаў. Былі агучаныя пратаколы і рапарты, якія тычыліся акцыі 20 сьнежня. Зь іх вынікала, што Тацяна Севярынец «у пэрыяд часу 18.00-18.40 знаходзілася на Кастрычніцкай плошчы гораду Менску і брала актыўны ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, накіраванай супраць інтэграцыі Расіі і Беларусі, выкрыквала лёзунг «Жыве Беларусь!» Паводле матэрыялаў справы, у актывісткі быў на шыі бел-чырвона-белы шалік. За ўдзел у акцыі 20 сьнежня судзьдзя пастанавіў аштрафаваць актывістку на 30 базавых велічынь (810 рублёў). Матэрыялы па другой справе былі складзеныя на падставепаказаньняў сьведкаў — міліцыянтаў. Болей...

Крывінка, 1 (245) 2020 | Камунікат.org

Крывінка
інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна
1 (245) 2020

Той, хто апошнім часам хоць калі-нікалі заходзіў на сайт бешанковіцкай раённай газеты «Зара» або разгортваў папяровае выданьне гэтай газеты, пацвердзіць мае словы: як сайт, так і газета, заснавальнікам якой з’яўляецца бешанковіцкі райвыканкам, сталі цалкам рускамоўнымі. Нагадаем, што ў былыя, не такія ўжо і далёкія часы, наша "Зара" была цалкам беларускамоўнай. І яна добра чыталася і мела падпісчыкаў у разы больш, чым мае сёньня. Сёньняшняе рускамоўе – ганебны стан для газеты, якая з'яўляецца рупарам раённай улады ў краіне, імя якой Беларусь. Гэта прамое парушэньне Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, чые артыкулы адназначна выказваюцца пра роўнасьць дзьвух моваў. Гэта плявок у душу тых грамадзян раёна, хто дзесяцігодзьдзямі працаваў ці працуе на карысьць раёна, але цяпер не мае аніякой мажлівасьці прачытаць карысную для сябе інфармацыю на зразумелай мове. Гэта прамая падрыхтоўка да здачы краіны у тыя рукі, чыёй мовай карыстаюцца карэспандэнты гэтага выданьня. Калі гэта пазіцыя ўлады, то навоштанам такая ўлада, якая парушае нават Асноўны Закон краіны? Калі ж гэта пазіцыя асобных чыноўнікаў, то хацелася б пачуць іх тлумачэньні: хто і калі дазволіў ім у краіне Беларусь прыцясьняць правыбеларускамоўных грамадзянаў? Болей...

Отдушина, 4 (803) 2020 | Камунікат.org

Отдушина
Газета рекламная для досуга
4 (803) 2020

«Газета Слонімская» (скарочана «ГС», польск. Gazeta Słonimska) — беларуская штотыднёвая грамадска-палітычная газета, якая выходзіць у Слоніме. Упершыню выйшла ў 1938 годзе на польскай мове (ўсяго выйшла 4 нумары). «Газета Слонімская» была адноўленая ў 1997 годзе як незалежнае грамадска-палітычнае выданне на рускай і беларускай мовах. Яе заснавальнікам і галоўным рэдактарам стаў Віктар Валадашчук. Першы нумар адроджанай «Газеты Слонімскай» выйшаў 24 красавіка 1997 года накладам 3 000 асобнікаў. З цягам часу наклад вырас да 12 500 асобнікаў. Павялічылася і тэрыторыя распаўсюду газеты (з насельніцтвам каля 250 тысяч чалавек): Слонімскі, Дзятлаўскі, Зэльвенскі, Мастоўскі, Ваўкавыскі, Навагрудскі раёны Гродзеншчыны і іншыя рэгіёны рэспублікі. У пачатку 2006 года, калі сярод іншых незалежных выданняў Беларусі «Газета Слонімская» была выключана з падпісных каталогаў «Белпошты» і сістэмы распаўсюду праз «Белсаюздрук», наклад упаў у два разы. Сёння газета выходзіць на 32 старонках разам з рэкламнай газетай «Аддушына» накладам 3 500 асобнікаў. Газета друкуецца ў колеры і чорна-белым фармаце А3. Газета шырока і ўсебакова асвятляе палітычныя, грамадскія і культурныя падзеі, надае вялікую ўвагу гісторыі роднага краю, спартыўнаму, рэлігійнаму і літаратурнаму жыццю. Акрамя папяровай, газета мае і электронную версію. Болей...

Новы Час, 3 (662) 2020 | Камунікат.org

Новы Час
3 (662) 2020

«Ну што, усё? Паглынання Беларусі не будзе!» — сказаў, звяртаючыся да мяне, адзін разумны, падаецца, калега. Маўляў, Пуцін вырашыў праблему «2024» — падаўжэння сваёй улады ў Расіі, — праз змены ў расійскую Канстытуцыю. Пуцін у выніку стане старшынёй Дзяржсавета Расіі, Мядзведзеў — намеснікам Савета бяспекі, а сцэнар падаўжэння прэзідэнцкіх паўнамоцтваў праз паглынанне Беларусі шляхам «паглыбленай інтэграцыі», як мінімум, адкладаецца. Такое меркаванне — кшталту: «Ух, пранесла!» — ёсць у пэўнай часткі беларускага грамадства. Але вельмі цікава, з чаго гэтае меркаванне ўзнікла? Чамулюдзі думаюць, што, калі Пуцін стане старшынёй Дзяржсавета, а ў Крамлі на вышэйшай дзяржаўнай пасадзе апынецца нехта іншы, — Беларусі больш не пагражае інкарпарацыя? Чаму мы думаем, што план «паглыбленай інтэграцыі» некуды знікне, распусціцца ў тумане? З чаго такія дзіўныя высновы? Канешне, ініцыяваныя Пуціным змены ў Канстытуцыю вельмі падобныя на сцэнар Казахстана. У Расіі, калі гэтыя змены будуць прынятыя, паслабіцца роля «цэнтру» і кіраўніка дзяржавы. Можа, будзе абмежаваны тэрмін паўнамоцтваў прэзідэнта (больш ніхто не праверне схему з «зіц-прэзідэнтам Мядзведзевым»), Дзяржсавет Расіі атрымае большую вагу. Рэальная ўлада, кантроль за сілавікамі і фінансамі ўсё роўна застанецца за Пуціным. Расія скасуе прынцып вяршэнства міжнароднага права над нацыянальным. Па-першае, сцэнар — на тое і сцэнар, што можа мець элементы імправізацыі. Болей...

Інфа-Кур’ер, 4 (990) 2020 | Камунікат.org

Інфа-Кур’ер
Штотыднёвая рэгіянальная газета ● Навіны са Слуцка, Салігорска, Капыля, Старых Дарог і Любані
4 (990) 2020

Взрослому здоровому человеку достаточно раз в год сдать анализы, чтобы убедиться в отсутствии заболеваний и оценить работу органов и систем. Или наоборот — вовремя узнать о проблеме и устранить её. Человеку, даже без каких-либо жалоб и хронических заболеваний, следует раз в год сдавать анализы, считает Валентина Юзенкова, врач лаборатор­ной диагностики Synevo. Каждому возрасту — свои анализы. У детей список анализов невелик. Здоровые дети до 18 лет должны раз в год сдать общий анализ мочи и общий анализ крови. В 2 года, 5 лет, а также с 11 до 18 лет к этому перечню добавляется анализ крови на глюкозу. Это исследование поможет вовремя обнаружить сахарный диабет первого типа. При поступлении ребёнка в детский сад или школу дополнительно необходимо сдать анализ кала на яйца гельминтов и соскоб на энтеробиоз. В остальных случаях решение о расширении списка анализов принимает врач-педиатр. Женщинам в возрасте от 21 до 29 лет один раз в три года нужно сдавать мазок на онкоцитологию. Анализ делают в целях раннего выявления патологии шейки матки. В возрасте 30−65 лет в дополнение к этому мазку надо выполнять тест на выявление онкогенного вируса папилломы человека (ВПЧ ВКР). Мужчинам при наличии индивидуальных рисков (например, заболевание простаты у близких родственников) от 50 до 70 лет необходимо регулярно измерять уровень простат-специфического антигена (ПСА) в крови для исключения рака предстательной железы. Мужчинам и женщинам в возрасте от 50 до 70 лет показан скрининг рака толстой кишки. Болей...

Сьвітанак, 1 (273) 2020 | Камунікат.org

Сьвітанак
Незалежная газета Шуміліншчыны
1 (273) 2020

Шумілінскі райвыканкам рассылае разнарадкі па латарэйках. Ці законна гэта? Шумілінскі райвыканкам Віцебскай вобласці прапаноўвае супрацоўнікам мясцовых арганізацый купляць латарэйныя білеты «Прыдзвінне». Кіраўнікам прадпрыемстваў і ўстаноў рассылаецца адпаведны загад за подпісам намесніцы старшыні Шумілінскага райвыканкама Ірыны Шалахавай, паведамляе тэлеграмканал Nexta. “Прашу вас аказаць практычную дапамогу ў распаўсюджванні сярод работнікаў арганізацыі білетаў латарэі “Прыдзвінне”, тыраж № 26, розыгрыш прызавога фонду якога адбудзецца 14 лістапада 2019 года. Білеты неабходна атрымаць у аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Грашовыя сродкі здаць не пазней за 22 лістапада”, — паведамляецца ў лісце чыноўніцы Шумілінскага райвыканкама. Еўрарадыё разбіраецца, чаму распаўсюджваннем латарэек займаецца раённая ўлада, каму належаць гэтыя білеты і ці законна гэта ўвогуле. “Прыдзвінне” — частка дзяржаўнага прадпрыемства “Беларускія латарэі”, якое належыць Кіраўніцтву спраў прэзідэнта. Кошт аднаго білета — 2 рублі. У Шумілінскім райвыканкамелічаць, што ў прапанове купіць білет няма нічога дрэннага, і адразу палічылі, хто і колькі білетаў мусіць набыць. Напрыклад, супрацоўнікам раённых бібліятэк трэба купіць 30 латарэек, ЖКГ — 50, ПМК — 50, Дома рамёстваў — 5, музея — 4. Болей...

Газета Слонімская, 4 (1181) 2020 | Камунікат.org

Газета Слонімская
Агульнапалітычны штотыднёвік
4 (1181) 2020

«Газета Слонімская» (скарочана «ГС», польск. Gazeta Słonimska) — беларуская штотыднёвая грамадска-палітычная газета, якая выходзіць у Слоніме. Упершыню выйшла ў 1938 годзе на польскай мове (ўсяго выйшла 4 нумары). «Газета Слонімская» была адноўленая ў 1997 годзе як незалежнае грамадска-палітычнае выданне на рускай і беларускай мовах. Яе заснавальнікам і галоўным рэдактарам стаў Віктар Валадашчук. Першы нумар адроджанай «Газеты Слонімскай» выйшаў 24 красавіка 1997 года накладам 3 000 асобнікаў. З цягам часу наклад вырас да 12 500 асобнікаў. Павялічылася і тэрыторыя распаўсюду газеты (з насельніцтвам каля 250 тысяч чалавек): Слонімскі, Дзятлаўскі, Зэльвенскі, Мастоўскі, Ваўкавыскі, Навагрудскі раёны Гродзеншчыны і іншыя рэгіёны рэспублікі. У пачатку 2006 года, калі сярод іншых незалежных выданняў Беларусі «Газета Слонімская» была выключана з падпісных каталогаў «Белпошты» і сістэмы распаўсюду праз «Белсаюздрук», наклад упаў у два разы. Сёння газета выходзіць на 32 старонках разам з рэкламнай газетай «Аддушына» накладам 3 500 асобнікаў. Газета друкуецца ў колеры і чорна-белым фармаце А3. Газета шырока і ўсебакова асвятляе палітычныя, грамадскія і культурныя падзеі, надае вялікую ўвагу гісторыі роднага краю, спартыўнаму, рэлігійнаму і літаратурнаму жыццю. Акрамя папяровай, газета мае і электронную версію. Болей...

Слонімскі край, 2 (48) 2020 | Камунікат.org

Слонімскі край
гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне
2 (48) 2020

Калі ехаць са Слоніма на Зэльву праз вёску Чамяры, то пасажыры пры лесе з правага боку заўважаць некалькі драўляных будынкаў, сярод якіх ёсць і двухпавярховы. Яны знаходзяцца амаль на мяжы Слонімскага і Зэльвенскага раёнаў. А за будынкамі здалёк свеціцца агеньчыкамі прыдарожная карчма вядомага на Зэльвеншчыне фермера Міхаіла Макея. Яна знаходзіцца ў былой Сынковіцкай участковай бальніцы, будынак якой быў узведзены яшчэ ў 1930-х гадах. Праўда, калі дом пераабсталявалі пад карчму, лічбы на ім перарабілі на 1831 год. Для чаго гэта было зроблена, можна толькі здагадвацца. Атрымалася, што дом пабудавалі яшчэ да вызваленчага паўстання Кастуся Каліноўскага 1863-1864 гадоў. Але гэта далёка не так. Будынак былой бальніцы з’явіўся каля лесу ў Сынковічах у 1930-я гады. Узводзіўся ён, як і іншыя, пры гаспадару пану Чапскім. Чапскія ў 1939 годзе пакінулі Сынковічы. Пасля Другой сусветнай вайны ў гэтых будынках знаходзілася Сынковіцкая бальніца. А ў дамах каля яе жылі тыя, хто там працаваў, лячыў людзей, займаўся гаспадарчымі справамі. Жыхары суседніх вёсак Сынковічы, Елка, Казловічы, Шулякі, Чамяры,Хадзявічы гэта месца называлі проста — Леснічоўка. І кіроўцы, якія ехалі па шашы, спыняліся каля помніка аленю на вялікім п’едэстале. Гэта быў своеасаблівы прыпынак для мясцовага люду. Яны так і казалі: “Спыніце мне, калі ласка, аўтобус ці машыну каля аленя”. І кіроўцы спынялі. Прайшлі дзесяцігоддзі, помніка лясному жыхару таксама ўжо даўно няма. Болей...