January 24th, 2020

Рыхтуецца да выдання кніга Алеся Краўцэвіча „Дзяржава Волатаў” | Камунікат.org

„Дзяржава Волатаў”. Кніга пад такой назвай рыхтуецца да выхаду ў траўні гэтага года. Прафесар Алесь Краўцэвіч, вядомы беларускі гісторык-медыявіст напісаў сваю чарговую кнігу з серыі „Жыццяпіс Вялікіх князёў літоўскіх”.Пасля Міндоўга і Гедыміна, у фармаце кнігі з’явяцца гісторыі жыцця Альгерда і Кейстута.
Кажа Алесь Краўцэвіч:
– Я лічу, што яна будзе не толькі цікавая зместам, але будзе цікавая таксама формай. Бо папярэдняя наша кніга тым самым мастаком зробленая, выйграла нацыянальны конкурс “Мастацтва кнігі”. Мы таксама спадзяемся на гэта. Я заклікаю і прашу ўсіх аматараў гісторыі, маіх сяброў – і віртуальных, і сапраўдных – падпісацца на гэтую кнігу, падтрымаць на платформе Ulej праект выдання кнігі праз Алеся Краўцэвіча.Афор... Болей...

Вяскоўцы патрабуюць пабудаваць мост праз Гарынь | Камунікат.org

За ўпарадкаванне пантоннага маста праз раку Гарынь бліз Давыд-Гарадка збіраюць подпісы на Берасцейшчыне.Ініцыятыва належыць экс-кандыдату ў дэпутаты па Століншчыне ад Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай партыі (Грамада) Сяргею Мазану:
– Каб у Столінскім раёне праз раку Гарынь, гэта Давыд-Гарадок і вёска Хорск, пабудавалі падвясны мост. Бо пантонны мост, які там існуе, на зіму прыбіраецца, і людзям цяжка дабірацца на працу, у паліклініку і г.д. Сабралі больш за 500 подпісаў мясцовых жыхароў.Паводле Сяргея Мазана, стан маста не адпавядае стандартам і нормам бяспецы, якія ўсталяваныя ў Беларусі. Беларускае Радыё Рацыя, Берасце Болей...

«Дачны сезон. Нацюрморты» ад Наталлі Дораш | Камунікат.org

60 нацюрмортаў- фотаздымкаў ад вядомага фатографа з Гародні Наталлі Дораш прадстаўлена ў Гародні на выставе «Дачны сезон. Нацюрморты», што адчынілася ў Цэнтры Гарадскога жыцця.Распавядае аўтарка Наталля Дораш:
– Захапленне, якое я стала паказваць у сацыяльнай сетцы «Фэйсбук», мае дачныя букеты, нацюрморты, сталі карыстацца вялікім поспехам. Сёр’ёзныя фотаздымкі, якія я таксама паказвала, набіралі мала лайкаў. Як толькі выкладу нейкі букет, для мяне было проста яго зрабіць, адразу ішлі 500, 600, 800 лайкаў. Людзям вельмі падабалася. І таму Ірына прапанавала зрабіць выставу.На думку куратаркі выставы, рэдактаркі спецпраектаў Hrodna.life Ірыны Новік экспазіцыя падымае настрой у змрочны зімовы час: – Выстава Наталлі Дораш складаецца з вельмі сонечных,... Болей...

Летась Пінск наведала каля 10 тысяч замежных турыстаў | Камунікат.org

“На Берасцейшчыне Пінск па турыстычным патэнцыяле займае другую пазіцыю пасля Берасця, а экспарт турыстычных паслуг у горадзе над Пінай за мінулы год склаў без малога мільён даляраў”, – паведамляе абласны выканаўчы камітэт.Краязнаўца Эдвард Злобін кажа, што Пінск усё больш прываблівае вандроўнікаў, але для далейшага развіцця горада трэба паляпшаць турыстычную інфраструктуру:
– Каб гэта быў не адзін гатэль, як, напрыклад, „Прыпяць”. Каб былі ў прыгарадзе невялічкія матэлі, зручныя. Праблема для замежных турыстаў – гэта харчаванне. Праблема тычыцца кухні і культуры абслугоўвання. Калі вечарам пайсці кудысьці паесці, там грыміць музыка. У нас няма нармальнай установы, дзе можна ціха пасядзець.Летась Пінск наведала каля дзесяці тысяч замежных турыстаў... Болей...

„Танныя вандроўкі” ад Таццяны Гендаль | Камунікат.org

„Танныя вандроўкі” — такую тэму абмеркавалі ў Берасці на першых сёлетніх занятках курсаў „Мова-Нанова”.Берасцейка Таццяна Гендаль распавяла пра сваё наведвання пяці дзясяткаў краінаў:
– Распавесці пра 50 краінаў, пра мой досвед, было для мяне зноў як усё перажыць наноў, таму што распавядала тое, што са мной здаралася, па фотаздымках, усе гэтыя гісторыі, я зноў была ў гэтых краінах, і зноў гэта пражывала. Ну і людзям, я спадзяюся, таксама было цікава, яны ўзялі часцінку гэтых маіх вандровак.Наступныя заняткі ў межах курсаў „Мова-Нанова” адбудуцца праз тыдзень — 28 студзеня. Мерапрыемства будзе музычным.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фотаздымкі з Укантакце Таццяны Гендаль Болей...

БАЖ правяла маніторынг прарасейскай прапаганды | Камунікат.org

Беларуская асацыяцыя журналістаў правяла маніторынг прарасейскай прапаганды на беларускіх дзяржаўных тэлеканалах. Даследаванне праводзілася з 21 кастрычніка па 17 лістапада 2019.Па словах старшыні БАЖ Андрэя Бастунца, вынікі гэтага маніторынгу паказваюць, што прысутнасць расейскіх тэлеканалаў на беларускім тэлебачанні застаецца вельмі вялікай:
– Больш за 60% перадач увечары расейскай вытворчасці, а час яны займаюць яшчэ большы. 5-ць з 8-мі тэлеканалаў паказвалі больш за 60%, а тое і 70% перадач расейскай вытворчасці.Але тым не менш, асноўнымі тэмамі прарасейскай прапаганды былі „народжаныя ў СССР”, „з Расеяй — назаўсёды. Саюзная дзяржава развіваецца”, Трыўмвірат Беларусь — Казахстан — Расея — лакаматывы інтэграцыі”,”Амерыка... Болей...

Два гады таму пайшоў з жыцця Міхал Анемпадыстаў | Камунікат.org

Два гады таму пайшоў ад нас у іншы свет Міхал Анемпадыстаў.Пра мастака, паэта, мысляра, свайго сябра па выкладчыцкай справе ў Беларускім калегіуме распавядае філосаф Валянцін Акудовіч:
– Захапіўся я Міхалам, калі ўпершыню пачуў песню “Простыя словы, простыя рэчы”. Мне нават хацелася б зрабіць яе гімнам. Гімнам кожнага беларуса паасобку. Каштоўнасць беларусаў – гэта прага ўтульнасці быцця. І вось гэтая песня – гэта песня пра анталагічную ўтульнасць, якая жыве ва ўсіх нас.
Міхал Анемпадыстаў для большасці беларусаў – аўтар ідэі і тэкстаў культавага музычнага праекту “Народны альбом”, які ён ажыццявіў разам з Лявонам Вольскім, Касяй Камоцкай, Пітам Паўлавым і Аляксандрам Памідоравым.Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск Болей...