January 23rd, 2020

У Віцебску – яшчэ адзін штраф за слова “незалежнасць” | Камунікат.org

На 675 рублёў аштрафавалі Алену Янушкоўскую. Суд Чыгуначнага раёну прызнаў яе парушальніцай заканадаўства аб масавых мерапрыемствах, і суддзя Алена Цыганкова пастанавіла пакараць віцебскую блогерку і актывістку штрафам памерам 25 базавых велічынь.Сама актывістка і вядомая блогерка Алена Янушкоўская на суд не з’явілася, бо не лічыць сябе вінаватай. І патлумачыла гэта пісьмова, кажа праваабаронца Павел Левінаў:
– Я дапамог Алене Янушкоўскай выкласці пярэчанні на прыцягненне да адміністратыўнай адказнасці за рэалізацыю права на мірныя сходы і выказванне свайго меркавання. Яна іх накіравала ў суд, у суд яны паступілі, але да матэрыялаў справы далучаны не былі і падчас судовага пасяджэння не былі агучаныя.Затое суддзя Алена Цыганкова, спаслаўшыся на фотаздымкі з інтэрнэту і на відэ... Болей...

«За вела – Берасце!» падрыхтавала падарункі да дня закаханых | Камунікат.org

Падарункі тым, хто ў Дзень святога Валянціна перасядзе на ровар, абяцаюць прадстаўнікі культурна-асветніцкай установы «За вела – Берасце!»
Неабходна зрабіць фотаздымак і выкласці яго ў сацыяльных сетках.Так актывісты далучаюцца да акцыі «На працу на ровары зімой», – распавёў адзін з лідараў ініцыятывы Уладзімір Красько:
– І надалей зрабіце допіс сабе на старонцы, чаму вы абралі менавіта ровар для перасоўвання як гарадскі транспарт. І пасля змясціце ўсё гэта на сваіх старонках у сацыяльных сетках. Мы прадугледзелі кожнаму, хто прыме ўдзел у акцыі, невялікі падарунак, а менавіта – наш фірмовы кубак.Кубак будзе нагадваць удзельнікам акцыі пра тое, што ровар – гэта добры, сучасны і экалагічны сродак для перасоўвання па горадзе, – д... Болей...

Тыдзень малітваў за еднасць хрысціянаў | Камунікат.org

З 18-га па 25 студзеня ў Беларусі ў шматлікіх рыма-каталіцкіх храмах праводзяцца малітоўныя сустрэчы прадстаўнікоў розных хрысціянскіх канфесіяў у рамках „Тыдня малітваў за еднасць хрысціянаў”.
Хаця ў Гарадзенскай рыма-каталіцкай дыяцэзіі яшчэ няма такой багатай гісторыі правядзення, як у Польшчы, ці Італіі, але выклікі часу змушаюць да добрай волі паяднання ўсіх, хто веруе ў Хрыста Ісуса.Кажа ксёндз-канонік Антоні Грэмза:
– Ужо ў нашай дыяцэзіі гэтыя малітоўныя сустрэчы адбываюцца дзясяты раз. І хацелася б, каб было як мага больш хрысціянаў розных канфесій. Але і так мы лічым, што гэта першыя крокі. Бо гэта традыцыя, якая зараджаецца. Ніколі гэтага не было. Адгукаюцца і праваслаўныя вернікі, Епархія пасылае свайго святара. Заўсёды з намі ёсць і лютэранскі пастар. Ёсць... Болей...

На ўчастку дэпутата Генадзя Давыдзькі дабудавалі незаконны аб’ект | Камунікат.org

У Менску ў Першамайскім раёне рыхтуецца да адкрыцця 10 лютага падземны гараж-стаянка ў ахоўнай зоне праспекту Незалежнасці.На будоўлі неаднаразова заўважалі тэхніку з расейскімі нумарамі, пры тым, што на самім будаўніцтве ўвесь час эканомілі і нават адмовіліся ад клінкернай цэглы, якая была закладзена ў праекце. Для атрымання станоўчага вердыкту экалагічнай экспертызы кампанія-забудоўшчык «Вецер» прыбрала са схемы мясцовасці цэлы жылы дом па вуліцы Талбухіна, 5А. Аднак дзяржаўныя органы, у тым ліку праваахоўныя, праігнаравалі сабраныя жыхарамі дакументы аб парушэннях.
Мясцовая жыхарка Галіна Сінілевіч гаворыць, што ініцыятыўная група не дабілася ўцямных тлумачэнняў ні ад Менгарвыканкама, ні ад міністэрстваў архітэктуры і аховы здароўя, і таму цяпер звярнулася ў Камітэт дзяржбя... Болей...

Валянцін Стэфановіч: Гэта небяспечны штраф | Камунікат.org

Суд Маскоўскага раёна аштрафаваў Кансерватыўна-Хрысціянскую партыю – БНФ на 50 базавых велічынь (1350 рублёў) за неаплату паслуг міліцыі падчас акцый, прысвечаных дню памяці продкаў «Дзяды». Пра гэта паведамілі naviny.by.А праваабаронца “Вясны” Валянцін Стэфановіч звяртае ўвагу: гэта першы выпадак, калі юрыдычную асобу прыцягваюць да адказнасці па артыкуле 23.34 (Парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў). А з’явілася такая магчымасць з часоў унясення зменаў у:
– Закон аб масавых мерапрыемствах, якія ўступілі ў сілу амаль год таму – 25 студзеня 2019 года. Небяспека ў тым, што паводле закона аб палітычных партыях, аднакратнае парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў палітычнай партыяй можа з’яўляцца падставаў для ... Болей...

Сяргей Законнікаў: Мы можам вярнуцца да сталінізму | Камунікат.org

Паэт Сяргей Законнікаў пра пагрозу для Беларусі ўзурпацыі ўлады ў Расеі: «Дзяржава, калі ёй трэба, прасунецца да Берасця. І гэта будзе таталітарная дзяржава сталінскага тыпу, або Гітлер».– Назіраючы за тым, што адбываецца, трэба памятаць – сталінізм можа існаваць і з айфонамі, і з усялякімі наварочанымі тэхналогіямі, камп’ютарамі. Таму што сталінізм – гэта не тэхнічная рэч, гэта ў галовах. Вярнуцца да сталінізму мы можам, абсалютна. Зараз мы бачым як ідзе гэта ўзурпацыя ўлады і гэты сталінізм. Дзяржава, калі ёй трэба, прасунецца да Берасця. І гэта будзе таталітарная дзяржава сталінскага тыпу, або Гітлер.Сяргей Законнікаў – паэт, публіцыст, грамадскі дзеяч, сябра Цэнтральнай рады партыі Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада. Максім Каўняровіч, Бел... Болей...

„Гарадоцкія навіны” адзначаць юбілей | Камунікат.org

Гміна Гарадок рыхтуецца да юбілею часопіса „Гарадоцкія навіны”.Папулярнаму штомесячніку сёлета споўніцца 25-ць гадоў. „Гарадоцкія навіны” пішуць пра навіны гміны, а таксама друкуюць літаратурныя творы, кажа галоўны рэдактар Дарота Сульжык:
– Нам удалося праіснаваць 25-ць гадоў, шмат якія часопісы за гэты час зніклі. У той час быў такі бум, калі кожная гміна мела свой часопіс, але мала з іх захавалася па розных прычынах. Мы ганарымся тым, што маем „Гарадоцкія навіны”.25-годдзе часопіса плануем адзначыць у канцы лютага, кажа Дарота Сульжык:
– 22-га лютага ў суботу будзе канцэрт Тодара Вайцюшкевіча, мы вельмі гэтым ганарымся. Запросім усіх, хто працаваў у „Гарадоцкіх навінах”, будзем дыскутаваць і ўспамінаць.Ініцыятарам стварэння г... Болей...

Справа «за мыла на вяровачцы» закончылася міравым пагадненнем | Камунікат.org

Завод адмовіўся ад сваіх патрабаванняў у поўным аб’ёме, а таксама абавязаўся сплаціць палову выдаткаў на паслугі адваката. Закончылася справа «за мыла на вяровачцы».У кастрычніку мінулага году «Рэгіянальная газета» апублікавала фота ад чытача, на якім відаць кавалкі гаспадарчага мыла, прывязаныя вяроўкамі да ракавінаў.
Сцвярджалася, што фота зробленае ў прыбіралні заводу, а мыла прывязваюць, «каб не скралі». Спачатку прадпрыемства судзілася з выданнем за гэтыя фотаздымкі. Але зараз Маладэчанскі завод парашковай металургіі і «Рэгіянальная газета» дасягнулі міравога пагаднення.
Завод-пазоўнік адмовіўся ад сваіх ранейшых патрабаванняў — публічна выбачыцца і абвергнуць матэрыял, кажа дырэктар «Рэгіянальнай газеты» Алякса... Болей...